праліў паміж а-вамі Грэнландыя і Бафінава Зямля (Канада). Злучае м. Бафіна Паўн. Ледавітага ак. і м. Лабрадор Атлантычнага ак.Даўж. 1170 км, найменшая шыр. 360 км, глыб. ад 104 да 466 м. Дрэйфуючыя льды і айсбергі. Названы ў гонар Дж.Дэйвіса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫГЕ́Й (ад перы... + грэч. gē Зямля),
бліжэйшы да цэнтра Зямлі пункт арбіты Месяца ці штучнага спадарожніка Зямлі; процілеглы апагею. Адлегласць ад П. да цэнтра Зямлі наз. перыгейнай адлегласцю. Адрэзак часу паміж двума праходжаннямі Месяца праз П. наз. анамалістычным месцам, які роўны 27,5546 сярэдніх сонечных сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАЗІ́МАДА ((Quasimodo) Сальваторэ) (20.8.1901, г. Сіракузы, Італія — 14.6.1968),
італьянскі паэт. Вучыўся ў Рымскім політэхн. ін-це. З 1941 праф. Міланскай кансерваторыі імя Дж.Вердзі. У 1930-я г. далучыўся да герметызму з яго матывамі тугі і адзіноты (зб-кі «Вада і зямля», 1930; «Патанулы габой», 1932; «Эрата і Апаліён», 1936; «Вершы», 1938). У перыяд антыфаш. Супраціўлення звярнуўся да сац. рэчаіснасці (зб-кі «І надышоў вечар», 1942; «Дзень за днём», 1947). У пасляваен. творчасці пераважаюць грамадз. і патрыят. тэмы, вера ў народ (зб-кі «Жыццё не сон», 1949; «Фальшывая і сапраўдная зеляніна», 1954; «Непараўнальная зямля», 1958; «Даваць і мець», 1966). Аўтар зборнікаў публіцыстыкі, эсэ, перакладаў з грэч. мовы Сафокла, Эсхіла, Авідзія. Нобелеўская прэмія 1959. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Я.Семяжон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАГЕ́Й (ад апа... + грэч. gē Зямля),
1) пункт арбіты Месяца ці штучнага спадарожніка Зямлі, найб. аддалены ад цэнтра Зямлі; процілеглы перыгею). У астраноміі тэрмін «апагей» адносіцца толькі да целаў, што рухаюцца па замкнёных арбітах вакол Зямлі.
2) У пераносным сэнсе апагей — найвышэйшая ступень, найб. ўздым, росквіт дзейнасці, творчасці, славы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУДЗО́НАЎ ПРАЛІ́Ў (Hudson Strait),
праліў паміж п-вам Лабрадор і в-ам Бафінава Зямля (Паўн. Амерыка). Злучае Гудзонаў зал. з Атлантычным ак.Даўж. каля 806 км, шыр. 115—407 км, глыб. на фарватэры 141—988 м. Каля 8 месяцаў за год укрыты дрэйфуючымі льдамі. Названы ў гонар Г.Гудзона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ТБУС (Cottbus),
горад на У Германіі, зямля Брандэнбург, на р. Шпрэе. Горад з 1409. 123 тыс.ж. (1992). Гал. горад гіст. вобласці Ніжнія Лужыцы. Вузел чыгунак і аўтадарог. Старадаўні тэкст. цэнтр: суконная, шарсцяная, швейная прам-сць. Прадпрыемствы маш.-буд. і харчасмакавай прам-сці. Арх. помнікі 14—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОЙБРА́НДЭНБУРГ, Нёйбрандэнбург (Neubrandenburg),
горад на ПнУ Германіі, зямля Мекленбург — Пярэдняя Памеранія, на воз. Толензе. Засн. ў 1248. Каля 100 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., эл.-тэхн., гумавая (вытв-сць шын), буд. матэрыялаў. Арх. помнікі 15 ст. (гатычныя муры з 4 брамамі-вежамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СНАБРУ́К (Osnabrück),
горад на ПнЗ Германіі, зямля Ніжняя Саксонія. Засн. ў 8 ст. Каля 170 тыс.ж. (1999). Трансп. вузел. Порт на р. Газе і адгалінаванні Сярэднегерманскага канала. Аэрапорт. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, маш.-буд. і металаапр., эл.-тэхн., хім., тэкст., абутковая, папяровая. Ун-т. Планетарый.