Створана ў 1967. Сярод першых творчых калектываў лектарска-камерная група і эстрадныя брыгады. У 1974—92 працаваў вак.-інстр. ансамбль «Сябры». На 1.1.1997 працуюць: камерны хор (маст. кіраўнік і дырыжор А.Сакалова), канцэртны аркестр (гал.дырыжор Ю.Васілеўскі), струнны квартэт, інстр. група, для дзяцей — «Тэатр гульняў і забаў», літ.-муз. лекторый. Сярод салістаў спявачкі Г.Паўлёнак, Т.Сапегіна, артыст-лялечнік М.Манец, ілюзіяніст Л.Грыцанюк. Філармонія арганізоўвае і праводзіць фестывалі «Музычнае Палессе», «Гомельская вясна», «Калядны фестываль», «Рэнесанс гітары», удзельнічае ў міжнар. фестывалі «Беларуская музычная восень». З 1980 пры філармоніі працуе Мазырскі філіял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШРАФІ́ Мухтар Ашрафавіч (11.6.1912, г. Бухара — 19.12.1975),
узбекскі кампазітар, дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1951). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1948). З 1930 маст. кіраўнік і гал.дырыжорУзб.т-ра оперы і балета. З 1944 выкладаў у Ташкенцкай кансерваторыі (з 1953 праф., у 1947—62 дырэктар, з 1971 яе рэктар; з 1976 носіць яго імя). Аўтар опер «Буран» (з С.Васіленкам, 1939), «Дыларом» (1958), балета «Амулет кахання» (1969), 2 кантат, 2 сімфоній (у т. л. «Гераічнай», 1942), музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў і інш.Дзярж. прэміі СССР 1943, 1952. Дзярж. прэмія Узбекістана 1970. Міжнар. прэмія імя Дж.Нэру 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ДЭ (Gade) Нільс Вільгельм (22.2.1817, Капенгаген — 21.12.1890),
дацкі кампазітар, скрыпач, арганіст, дырыжор. Прадстаўнік муз. рамантызму. Канцэртаваў як скрыпач у Швецыі і Нарвегіі. У 1844—48 2-і дырыжор аркестра Гевандхаўза і выкладчык кансерваторыі ў Лейпцыгу. З 1850 кіраваў у Капенгагене муз. т-вам, дырыжыраваў сімф. канцэртамі. Адзін з заснавальнікаў і дырэктар (1867—90) Капенгагенскай кансерваторыі. Найб. значныя сімф. і вак.-сімф. творы (1-я і 8-я сімфоніі, сімф. уверцюры «Водгукі Асіяна» і «Гамлет», кантаты «Дзіця эльфаў» і «Камала»). У многіх творах выкарыстоўваў інтанац. строй дацкіх нар. песень. Яго творчасць зрабіла вял. ўплыў на развіццё муз. культуры Даніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў-КРАМСКО́Й Аляксандр Міхайлавіч (8.9.1912, Масква — 11.4.1973),
рускі гітарыст, дырыжор, кампазітар Засл. арт. Расіі (1959). Ў 1931—33 вучыўся ў Муз. тэхнікуме імя Кастр. рэвалюцыі (Масква). З 1932 на Усесаюзным радыё. З 1933 выступаў як саліст і ансамбліст. У 1939—45 дырыжор Ансамбля песні і танца НКУССССР, у 1947—52 — Рус.нар. хору і аркестра нар. інструментаў Усесаюзнага радыё. З 1960 выкладаў у муз. вучылішчы пры Маскоўскай кансерваторыі. Аўтар муз. твораў для гітары (2 канцэрты з арк. і інш.), пералажэнняў і апрацовак. Выдаў «Школу для шасціструннай гітары» (1947). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу выканаўцаў на нар. інструментах (1939).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ЙБЕР, Клайбер (Kleiber) Эрых (5.8.1890, Вена — 27.1.1956), аўстрыйскі дырыжор. Скончыў кансерваторыю і ун-т у Празе. З 1912 выступаў у гарадах Германіі. У 1923—35 генерал-музік-дырэктар Ням.дзярж. оперы ў Берліне. У 1930—32 выступаў з Нью-Йоркскім філарманічным аркестрам. У 1935 эмігрыраваў. У 1936—49 гал.дырыжорт-ра «Калон» у Буэнас-Айрэсе. У 1954—55 узначальваў Дзярж. оперу ў Берліне. Інтэрпрэтатар твораў В.А.Моцарта, Л.Бетховена, Р.Штрауса; імкнуўся да максімальнага выяўлення аўтарскай задумы. Аўтар «Капрычыо», варыяцый і уверцюры для сімф. аркестра, канцэртаў для фп. і скрыпкі з аркестрам, камерных твораў, рамансаў.
нямецкі піяніст, дырыжор, кампазітар, педагог. Вучыўся ў Пражскай кансерваторыі, з 1808 — у Вене ў І.Г.Альбрэхтсбергера і А.Сальеры. З 1816 гастраліраваў па еўрап. краінах. З 1821 у Лондане, да 1846 праф. каралеўскай Акадэміі музыкі, у 1832—41 дырыжор і адзін з дырэктараў Каралеўскага філарманічнага т-ва. У 1846—70 праф. Лейпцыгскай кансерваторыі. Майстар фп. імправізацыі, развіваў традыцыі В.А.Моцарта і І.Гумеля Выступаў у фп. дуэтах з Ф.Мендэльсонам. Інтэрпрэтатар і прапагандыст музыкі Л.Бетховена. Па даручэнні Бетховена зрабіў клавір яго оперы «Фідэліо» (1814). Аўтар 8 фп. канцэртаў, камерных ансамбляў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЧЫПАРЭ́НКА Павел Іванавіч (н. 31.8.1916, г. Чыгірын Чаркаскай вобл., Украіна),
расійскі выканаўца на балалайцы, дырыжор, педагог. Нар.арт. Расіі (1974). Нар.арт.СССР (1989). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1949). Выступаў з 1935. У 1949—51 гал.дырыжор і маст. кіраўнік Аркестра нар. інструментаў Ленінградскага радыёкамітэта. У 1952—87 саліст Масканцэрта. З 1959 выкладае ў Рас. акадэміі музыкі (з 1976 праф.). Распрацаваў новыя прыёмы ігры на балалайцы (т.зв. гітарная тэхніка). Яго выкананне вылучаецца віртуознасцю, маст. завершанасцю, тонкасцю апрацоўкі дэталей. Аўтар рэдакцый твораў для балалайкі. 1 -я прэмія на Усесаюзным конкурсе музыкантаў-выканаўцаў на нар. інструментах (1939). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЎКІН Міхаіл Іонавіч (7.1.1907, г. Старадуб Бранскай вобл., Расія — 13.10.1993),
бел. і расійскі скрыпач, дырыжор, педагог. Засл. дз. культ. Расіі (1992). Скончыў Мінскі муз. тэхнікум (1928, кл. А.Л.Бяссмертнага). Вучыўся ў Бел. кансерваторыі (1937—41, кл. І.Мусіна). З 1929 працаваў у сімф. аркестрах радыёкамітэта, Белдзяржфілармоніі, адначасова выкладаў у муз. школах у Мінску. З 1946 дырыжорДзярж.нар. аркестра Беларусі, з 1953 — сімф. аркестра Томскай абл. філармоніі, выкладчык муз. вучылішчаў у Томску, з 1963 у Пскове. Адзін з першых прафес. дырыжораў Беларусі. Дзейнасць Р. садзейнічала станаўленню аркестра бел.нар. інструментаў у пасляваенны перыяд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭВУЭ́ЛЬТАС (Revueltas) Сільвестрэ (31.12.1899, г. Сант’яга-Папаск’яра, Мексіка —5.10.1940),
мексіканскі кампазітар, скрыпач, дырыжор. Вучыўся ў Нац. кансерваторыі Мехіка (1913—16), у Муз. каледжы Чыкага (1918—20, 1922—24). З 1928 дырыжорСімф. аркестра ў Мехіка (пазней Нац.сімф. аркестр). Яго творчасці ўласцівы глыбокае разуменне нац. характару, зварот да традыц.мекс. тэм і сюжэтаў, дэмакр. накіраванасць. Сярод твораў: балет «Гуляка-апалонік» (1935); сімф. паэмы для арк., у т. л. «Вулічныя скрыжаванні» (1930), «Дарогі» (1934), «Сенсенмайя» (1938); творы для камернага арк., у т. л. «У гонар Гарсія Лоркі» (1936); 4 стр. квартэты (1930—32), песні, музыка да кінафільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЬЕ́РЫ (Salieri) Антоніо (18.8.1750, г. Леньяга, Італія — 7.5.1825),
італьянскі кампазітар, дырыжор, педагог. З 1766 у Вене, прыдворны клавесініст, кампазітар, дырыжор; з 1778 кіраўнік опернага т-ра і прыдворнай капэлы. З 1817 дырэктар заснаванай у Вене кансерваторыі. Стварыў больш за 40 опер, у т. л. опер-буфа «Венецыянскі кірмаш» (паст. 1772), «Школа раўнівых» (паст. 1778), міфалагічных, героіка-трагічных, у т. л. «Данаіды» (паст. 1784); зрабіў значны ўклад у развіццё ням.зінгшпіля («Камінар», паст. 1781). Сярод твораў 4 араторыі, кантаты, 5 мес, рэквіем, творы для арк. і інш. Сярод вучняў Л.Бетховен, Ф.Ліст, Ф.Шуберт і інш.