БА́ЎМАН (Мікалай Эрнеставіч) (29.5.1873, г. Казань — 31.10.1905),
рускі рэвалюцыянер. Рэв.дзейнасць пачаў у Казані. У 1896—97 член Пецярбургскага «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа». У 1899 эмігрыраваў, у Жэневе ўвайшоў у групу «Вызваленне працы». У 1900 удзельнічаў у стварэнні газ. «Іскра». У 1903 узначаліў Маскоўскую арг-цыю бальшавікоў, у 1904 — Паўн. бюро ЦКРСДРП. Забіты чарнасоценцамі ў час рэв. дэманстрацыі ў Маскве.
бел. скрыпач і педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1975). Праф. (1981). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950). З 1950 у Бел. акадэміі музыкі (у 1959—63 прарэктар). Вёў выканальніцкую дзейнасць пераважна як ансамбліст (у 1958—65 удзельнік стр. квартэта Бел. філармоніі). Пад яго кіраўніцтвам створана Дзярж. калекцыя унікальных смычковых інструментаў (зберагаецца ў Нац. музеі гісторыі і культуры Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АДУКА́ЦЫЯ»,
легальнае т-ва асветнага кірунку ў Віцебску ў студз.—вер. 1913. Аб’ядноўвала 1268 чл. розных сац. груп і паліт. партый. Заснавальнікі і кіраўнікі: Р.Н.Шулепнікаў (старшыня), К.В.Пісарэнка (нам. старшыні), В.А.Прус. Мэта т-ва — падрыхтоўка да стварэння нар. ун-та. Сацыял-дэмакраты Віцебска выкарыстоўвалі «Адукацыю» як легальную трыбуну для рэв. прапаганды. Закрыта за антыўрадавую дзейнасць.
армянская актрыса. Нар.арт. Арменіі (1935). Герой Працы (1936). Сцэн.дзейнасць пачала ў 1906. З 1921 у Армян. драм. т-ры імя Г.Сундукяна. Стварала вобразы, адметныя жыццёвай праўдай, унутр. драматызмам, нар. мудрасцю, разнастайнасцю і яркасцю фарбаў: Шушан («Пэпа» Сундукяна), Васа Жалязнова (аднайм. п’еса М.Горкага), Хамперы («Хатабала» Сундукяна), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБА́ ((Gobat) Шарль Альберт) (21.5.1834, г. Трамлан, Швейцарыя — 16.3.1914),
швейцарскі паліт. дзеяч. Д-р права (1867). У 1889 уключыўся ў міжнар. рух за мір. З 1891 дырэктар Міжпарламенцкага бюро, якое каардынавала дзейнасць Міжпарламенцкага саюза ў розных краінах. З 1906 дырэктар Міжнар. бюро міру. Аўтар кн. «Еўрапейскі кашмар» (1911) аб небяспецы гонкі ўзбраенняў. Нобелеўская прэмія міру 1902 (разам з Э.Дзюкаменам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГЛОС З НАД НЕ́МНА»
(«Głos znad Niemna»),
газета. Выдаецца ў Гродне з снеж. 1989 на польскай мове Саюзам палякаў у Беларусі (СПБ). У 1990—91 выходзіла нерэгулярна, друкавалася ў Польшчы пры садзейнічанні т-ва «Польская супольнасць». У 1992 выходзіла 2 разы на тыдзень, з 1993 штотыднёва. Асвятляе жыццё палякаў у Беларусі, дзейнасць СПБ, змяшчае матэрыялы па гісторыі, краязнаўстве, літ. творы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫЛЛЁВА-ЭКСПЛУАТАЦЫ́ЙНАЯ СЛУ́ЖБА (ЖЭС),
жыллёва-эксплуатацыйны ўчастак (ЖЭУ), пярвічнае звяно жыллёвай гаспадаркі, якое ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду. ЖЭС уваходзяць у склад жыллёвых рамонтна-эксплуатацыйных аб’яднанняў (ЖРЭА) або вытв. аб’яднанняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі (ВАЖКГ) раённых (гарадскіх) выканкомаў і ажыццяўляюць сваю дзейнасць на прынцыпах гасп. разліку. Эксплуатацыяй ведамаснага жыллёвага фонду займаюцца жыллёва-камунальныя канторы, якія таксама ўваходзяць у сістэму жыллёвай гаспадаркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБРУ́ДЖВАННЕ АНТРАПАГЕ́ННАЕ,
забруджванне, якое выклікаецца гасп. дзейнасцю чалавека (гл.Забруджванне навакольнага асяроддзя). Гасп.дзейнасць людзей (прама ці ўскосна) вядзе да ўзнікнення шкодных для навакольнага асяроддзя фіз., хім., біял., інфарм. агентаў і павелічэння іх канцэнтрацый (гл.Забруджванне атмасферы, Забруджванне вод, Забруджванне глеб). Найб. катастрафічныя З.а. звязаны з ваеннай, хім., паліўнай прам-сцю. Узровень З.а. кантралюецца прынятымі нарматывамі — ГДК, ГДВ і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКУШНЯ́К (Аляксандр Якаўлевіч) (10.3.1879, г. Адэса, Украіна — 21.4.1930),
артыст эстрады, заснавальнік жанру «вечары апавяданняў». Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1906 як драм. акцёр. З 1910 выступаў з канцэртамі, як аўтар, рэжысёр і выканаўца твораў л-ры з эстрады: «Паўстанне анёлаў» А.Франса, «Егіпецкія ночы» А.Пушкіна, «Тарас Бульба» М.Гогаля, «Кацюша Маслава» паводле Л.Талстога, «Прыніжаныя і зняважаныя» Ф.Дастаеўскага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАЧКО́ (Георгій Якаўлевіч) (1.1.1925, мяст. Заблудаў Падляскага ваяв., Польшча — 10.9.1977),
бел. скрыпач і педагог. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Сярэдняе вучылішча ваен. музыкантаў у Маскве (1946), Бел. кансерваторыю (1963, клас М.Браценнікава). З 1946 ваен. дырыжор. З 1960 артыст Дзярж.сімф. аркестра Беларусі, з 1963 адначасова выкладаў у Бел. кансерваторыі. Вёў канцэртную дзейнасць як саліст і ансамбліст, у рэпертуары пераважалі творы бел. кампазітараў.