частка Міжземнага м. паміж а-вамі Корсіка, Эльба і берагамі Францыі, Манака і Італіі. Пл. 15 тыс.км²Глыб. больш за 2,5 тыс.м. Буйны заліў Генуэзскі. Прылівы паўсутачныя, да 0,3 м. Узбярэжжа Л.м. — сусветна вядомы курортны раён (Італьянская і Французская Рыўера). Гал. парты — Генуя, Ліворна, Спецыя (Італія), Ніца (Францыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЮ́БІЧ»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся больш за 500 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Жулкеўскія, Лапацінскія, Незабытоўскія, Радзімінскія. У блакітным полі сярэбраная падкова рагамі ўніз, на ёй стаіць залаты кавалерскі крыж, другі крыж у сярэдзіне падковы. Клейнод — над прылбіцай з каронай 3 страусавыя пёры. Вядомы з сярэдзіны 14 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РА́ДВАН»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася больш за 150 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Дастаеўскія, Крычынскія, Паскевічы, Радзішэўскія, Шчыты, Юдзіцкія. У чырв. полі залатая царк. харугва з 3 канцамі з махрамі, на ёй залаты кавалерскі крыж. Клейнод — над прылбіцай з каронай 5 страусавых пёраў. Вядомы з пач. 15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСЛІ́НЫ-ПАЎПАРАЗІ́ТЫ, паўпаразітныя расліны,
расліны, якія часткова жывяцца пажыўнымі рэчывамі жывых арганізмаў, часткова здольныя да самастойнага (аўтатрофнага) жыўлення. Маюць у лісці хларафіл (магчымасць фотатрофнага жыўлення), нармальную будову ўсіх наземных органаў, недаразвітыя карані (іх канцы ператварыліся ў прысоскі). На Беларусі вядомы віды з родаў амяла, братаўка, увярэднік, цялюшнік. Гл. таксама Паразітызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРА́ПУЛ,
горад, цэнтр Сарапульскага р-на Рэспублікі Удмурція, у Расіі. Вядомы з 16 ст. 106 тыс.ж. (1999). Порт на р. Кама. Чыг. станцыя. Вядучая галіна прам-сці — машынабудаванне. З-ды; маш.-буд., электрагенератарны, «Электрабытпрыбор», радыёзавод; гарбарны камбінат, мэблевая, абутковая і швейная ф-кі. Харч. прадпрыемствы. Дрэваапрацоўка. Драм.тэатр. Музей гісторыі і культуры Сярэдняга Прыкам’я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІНАУ́ЙСЬЦЕ (Świnoujście),
горад на ПнЗ Польшчы, на а-вах Узнам і Волін у вусці р. Одра, у Заходне-Паморскім ваяводстве. Вядомы з 12 ст. Каля 60 тыс.ж. (2000). Порт на Балтыйскім м., аванпорт г. Шчэцін, паромная сувязь з Швецыяй. База рыбалоўства. Рыбаперапр. прам-сць. Прыморскі кліматычны і бальнеагразевы курорт. Музей марскога рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІКО́РА (Іван Паўлавіч) (7.9.1885, в. Малыя Алашкі Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл. — 26.9.1966),
бел. селекцыянер-аматар, паслядоўнік І.У.Мічурына. Займаўся гібрыдызацыяй і адборам пладова-ягадных і дэкар. культур. Вывеў каля 500 сартоў яблыні (найб.вядомы названы яго імем «Памяць Сікоры»), каля 100 — груш, 70 — сліў, сарты ляшчыны, бэзу, руж і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКА́РГА,
1) выказванне незадаволенасці з нагоды якіх-н. непрыемнасцей, болю і да т.п.
2) Афіц. заява з просьбай аб устараненні якой-н. несправядлівасці, недакладнасці і г.д. Працэсуальнаму заканадаўству вядомы С. касацыйная, прыватныя, наглядныя, у якіх аспрэчваецца правільнасць і законнасць вынесеных судовых прыгавораў, вызначэнняў, пастаноў. Парадак разгляду такіх С. рэгламентуецца адпаведнымі нормамі права.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРАБО́К,
шматфункцыянальная прылада працы з аббітага каменю, найчасцей з крэменю, для апрацоўкі скуры, рогу, косці і дрэва. Вядомы з эпохі палеаліту, выкарыстоўваўся і ў эпоху бронзы. С. адрозніваліся формай загатоўкі, арыентацыяй рабочага ляза (на пласціне, адшчэпе, сколе і г.д.), а таксама другаснай апрацоўкай (рэтушшу). На Беларусі найб.стараж. С. знойдзены ў Бердыжы і Юравічах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯССКІ́ВІЧНЫЯ, агнаты (Agnatha),
надклас ніжэйшых пазваночных жывёл, 2 вымерлыя класы: няпарнаноздравыя (Monorhina, Cephalaspidomorphi) і парнаноздравыя (Diplorhina, Pteraspidomorphi); 1 сучасны клас — кругларотыя, які ўключае 40—42 віды міногаў і міксінаў. Пашыраны ў абодвух паўшар’ях, у марскіх і прэсных водах. На Беларусі вядомы 3 віды міногаў.
Стараж. прымітыўныя рыбападобныя жывёлы без сківіц і парных канечнасцей, з хордай. Унутр. шкілет храстковы (у вымерлых быў вонкавы касцявы шкілет). Шчэлепы ў выглядзе мяшкоў з пялёсткамі энтадэрмальнага паходжання. Ноздравая адтуліна ў большасці няпарная. Паўкружных каналаў 1 ці 2. Рот круглы, сысучага тыпу, корм лічынак — раслінныя рэшткі, водарасці, дарослыя паядаюць мяса і кроў рыб ці зусім не кормяцца. Выкапнёвыя бяссківічныя ўсмоктвалі разам з глеем і пяском дробныя арганізмы. Рэшткі бяссківічных вядомы з кембрыю да позняга дэвону Вялікабрытаніі, Нарвегіі (Шпіцберген), Германіі, ЗША, Кітая, Аўстраліі, Тувы і інш. месцаў. Росквіт у познім сілуры і раннім дэвоне. Даўж. ад некалькіх сантыметраў (верацёнападобныя жывёлы) да 1 м (пляскатыя донныя формы). Рэшткі бяссківічных з’яўляюцца вызначальнымі выкапнямі пры вывучэнні адкладаў.