МАРАКО́Ў Валерый Дзмітрыевіч (27.3.1909, в. Акалонія; цяпер у межах Мінска — 29.10.1937),
бел.паэт. Скончыў Бел.вышэйшыпед.ін-т (1934). Працаваў мулярам, настаўнічаў. У 1936 рэпрэсіраваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1925. Паэзія М. вылучаецца лірычнасцю, шчырасцю, эмацыянальнай напружанасцю, пафасам радасці жыцця і маладосці, матывамі кахання, апяваннем новай рэчаіснасці. Аўтар кніг «Пялёсткі» (1926), «На залатым пакосе» (1927), «Вяршыні жаданняў» (1930), «Права на зброю» (1933). На бел. мову пераклаў паасобныя творы М.Галоднага, А.Новікава-Прыбоя, П.Тычыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ДРАСЦЬ,
вышэйшы духоўны патэнцыял чалавека, які сінтэзуе многія віды пазнання і актыўныя адносіны чалавека да свету. Летазлічэнне духоўнай культуры кожнага народа пачынаецца з першых мудрацоў, дзякуючы якім якасць мыслення становіцца адным з найважнейшых паказчыкаў грамадскага прагрэсу. Вобраз мудрага чалавека — носьбіта ісціны, эталона жыццёвых паводзін — заўсёды разглядаўся як зямное ўвасабленне філас. ісціны. У хрысціянстве разуменне М. ўзнікае разам з ідэяй асабістага выратавання і грамадскага ўдасканалення: мудрэц — пераўтваральнік і настаўнік жыцця. Этычны сэнс М. ў тым, што нар. свядомасць захоўвае слова «мудры» для абазначэння таго, хто спалучае ў сабе любоў і праўду, пракладвае шлях да міру і згоды, нясе людзям дабро і справядлівасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛАТА́Ж (франц. pilotage),
майстэрства кіравання самалётам (планёрам, інш. лятальным апаратам — ЛА) у гарыз. і верт. плоскасцях з наданнем яму розных становішчаў. Адбываецца са зменай скорасці, вышыні, напрамку палёту ЛА. Характарызуецца т.зв. фігурамі П.
Паводле складанасці выканання фігур П. падзяляецца на просты (віраж, спіраль, слізганне, пікіраванне і інш.), складаны (баявы разварот, паўпераварот, бочка, Несцерава пятля, штопар, пераварот на горцы і інш., а таксама ўсе фігуры простага П., калі яны выконваюцца групай ЛА), вышэйшы (замаруджаная кіроўная бочка, паўтарачная і шматразовая бочка, паўтарачная пятля, верт. васьмёрка і інш., а таксама ўсе фігуры складанага П., калі яны выконваюцца групай ЛА, і ўсе віды перавернутага палёту).
іспанскі дзеяч міжнар.алімп. руху, дыпламат. Маркіз. Скончыў каледж у Германіі і Вышэйшыін-т бізнесу ў Барселоне. З 1954 чл.Ісп.алімп.к-та (у 1967—70 яго старшыня), займаў пасаду міністра па справах моладзі і спорту ісп. ўрада. У 1973—77 старшыня муніцыпальнага савета Барселоны. У 1977—80 пасол Іспаніі ў СССР і Манголіі. З 1966 чл.Міжнар.алімп.к-та (МАК). У 1980—2001 прэзідэнт МАК. За гады свайго прэзідэнцтва ажыццявіў кардынальную перабудову алімп. руху, што выявілася ў прафесіяналізацыі Алімпійскіх гульняў, пераходу іх на камерцыйную аснову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЙМ (польск. sejm, літ. saimas, чэш. sněm),
1) саслоўна-прадстаўнічая ўстанова ў саслоўных манархіях Польшчы, Вялікім княстве Літоўскім і ў іх аб’яднанай дзяржаве — Рэчы Паспалітай (гл.Сойм), у Чэхіі ў 13—пач. 20 ст. 2) Рус. назва парламента ў Вял. княстве Фінляндскім, якое ў 1809—1917 уваходзіла на правах аўтаноміі ў склад Рас. імперыі.
3) Аднапалатныя парламенты ў Літве ў 1922—40 і з 1992 (паводле канстытуцый 1922 і 1992), Латвіі ў 1922—34 і з 1993 (паводле канстытуцыі 1922, адноўленай у 1993); ніжэйшая палата парламента Польшчы ў 1921—39 і з 1989.
4) Вышэйшы орган дзярж. улады і адзіны заканад. орган у Польшчы ў 1947—88.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ЎКА,
1) старажытнаруская назва паходнага шатра, які ставілі старшаму военачальніку ў тым месцы, адкуль ён меркаваў кіраваць войскамі ў час бою.
2) Месца знаходжання вярх. камандавання і яго штаба; у час вайны вышэйшы орган кіраўніцтва баявымі дзеяннямі ўзбр. сіл. Гл.Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання, Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага.
3) Вызначаны памер заработнай платы (аклад), а таксама норма вылічвання падатку і інш. 4) У азартных гульнях (картачных і інш.) — грашовая сума, якую гулец «ставіць на карту» (г.зн. укладае ў гульню).
5) У пераносным сэнсе — арыентацыя, разлік на што-н. або каго-н., у т. л. на сябе (С. на свае сілы). Гл. таксама Вочная стаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЕ БЮРО́ КП(б)Б [ЦБ КП(б)Б],
вышэйшы кіруючы орган Кампартыі Беларусі паміж з’ездамі са снеж. 1918 да сак. 1919 і з вер. 1920 да лют. 1924. З сак. 1919 да вер. 1920 КП(б)Б была аб’яднана з КП(б) Літвы і Беларусі. Выбіралася з’ездам для ажыццяўлення паліт., гасп. і культ. кіраўніцтва ў рэспубліцы, рэалізацыі рашэнняў з’ездаў РКП(б) і КП(б)Б. Мела Сакратарыят і Прэзідыум, з лют. да мая 1924 у сувязі з правядзеннем узбуйнення БССР замест ЦБ існавала Часовае Беларускае Бюро ЦК РКП(б). VIII з’езд КП(б)Б (12—14.5.1924) выбраў ЦККП(б)Б (гл.Цэнтральны Камітэт КПБ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т КСМЗБ (ЦК КСМЗБ),
вышэйшы кіруючы орган Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі паміж яго з’ездамі і канферэнцыямі. Створаны ў студз. 1924 на I канферэнцыі КСМЗБ (Вільня). Працаваў пад кіраўніцтвам ЦККПЗБ і ЦК КСМ Польшчы. Складаўся з 5—9 членаў. Друкаваныя органы — газеты і часопісы «Малады камуніст», «Малады змагар», «Камсамолец», «Голас моладзі» і інш. Знаходзіўся на нелегальным становішчы ў Вільні, Беластоку, Варшаве. У розны час першымі сакратарамі ЦК КСМЗБ сталі І.Унгер, В.З.Харужая, А.А.Альшэўскі, Х.Р.Гелер, Ф.Шчапоўскі, М.С.Хазан, Д.Клемпнер, М.П.Маслоўскі, І.В.Малец, С.Р.Анісаў, М.М.Дворнікаў, А.І.Федасюк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАРАКО́ЎСКІ Валяр’ян Дзмітрыевіч (10.9 1904, Мінск — 18.8.1979),
бел. графік. Скончыў Вышэйшымаст.-тэхн.ін-т у Ленінградзе (1929). Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, плакаце. У 1929—31 маст. рэдактар Белдзяржвыда. З 1931 у Ленінградзе. Аформіў кнігі «Сымон-музыка» Я.Коласа і «Два» А.Вольнага (1925), «Выбраныя апавяданні» (1926) і «У глыбі Палесся» (1927) Я.Коласа, «У віры жыцця» М.Зарэцкага, зборы твораў Я.Купалы (т. 2, 2-е выд.) і Ц.Гартнага (т. 2; усе 1929), «Яўген Анегін» А.Пушкіна (1937), «Выбранае» Ю.Тынянава (1941), «Байкі» І.Крылова (1944), «Лірыка» А.Пракоф’ева (1956), зб. «Нашы казкі» (1965) і інш. Творы Д. вызначаюцца высокай тэхнікай выканання, арыгінальнасцю кампазіцыйнай будовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТАМА́Н,
1) кіраўнік нерэгулярнага, незалежнага ад дзярж. улады вайск. атрада (часам шайкі разбойнікаў).
2) Вышэйшы начальнік казацкага войска — камандзір (вайсковы, наказны, паходны, кашавы атаман), начальнік казацкай адм.-тэр. адзінкі (аддзела, акружны, станічны, хутарскі атаман) або камандзір падраздзялення (куранны атаман). У Запарожскім казацкім войску існавалі кашавыя і куранныя атаманы, у Данскім — вайсковыя. На пач. 18 ст. атаман у Данскім войску назначаўся ўрадам, з 1723 ён наз. вайсковым наказным атаманам, з 1866 меў правы ген.-губернатара і камандуючага вайсковай акругай. Званне атамана адменена пасля Кастр.рэв. 1917. Адноўлена ў Расіі на пач. 1990-х г. у сувязі з адраджэннем казацкага руху.
3) У грамадз. вайну 1918—20 камандзір у часцях белай гвардыі.