Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНГРЭГА́ЦЫІ (ад лац. congregatio злучэнне, аб’яднанне) у каталіцызме, 1) органы рымскай курыі, якія ажыццяўляюць кіраванне пэўнымі сферамі дзейнасці каталіцкай царквы. Узначальваюцца прэфектам, якога прызначае папа.
2) Рэлігійныя арг-цыі, якія кіруюцца манаскімі ордэнамі. Уваходзяць як свяшчэннаслужыцелі, так і недухоўныя асобы. Члены К. даюць зарокі (цноты, паслушэнства, беднасці) на пэўны тэрмін ці пажыццёвыя. Узніклі ў канцы 16—17 ст., найб. пашыраны ў 19 ст. 3) Аб’яднанне некалькіх манастыроў, якія прытрымліваюцца аднаго статута, пад адзіным кіраваннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЫВАНЫ́ БРЭ́СТА»,
адкрытае акцыянернае таварыства ў г. Брэст. Пачало дзейнічаць у 1960 як Брэсцкі дывановы камбінат. У 1970 на базе дывановага камбіната і Брэсцкай суконнай ф-кі створана дыванова-суконнае аб’яднанне. З 1984 дывановае вытв.аб’яднанне. З 1993 сучасная назва. У «Д.Б.» ўваходзяць прадзільная і ткацка-аддзелачная ф-кі. Працуе на мясц. і прывазной сыравіне. Асн. прадукцыя (1997): апаратная пража розных відаў (чысташарсцяная, паў шарсцяная і інш.), жакардавыя дываны і дывановыя вырабы.
Да арт. «Дываны Брэста». Дыван «Беларусь». Мастак А.Гаўрыленка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНГРЭ́С ВЫТВО́РЧЫХ ПРАФСАЮ́ЗАЎ (Congress of Industrial Organizations; КВП),
прафсаюзнае аб’яднанне ў ЗША у 1935—55. Створаны ў 1935 як К-твытв. прафсаюзаў часткай прафс. арг-цый (каля 1 млн.чал.), якія ўваходзілі ў Амерыканскую федэрацыю працы (АФП). Будаваўся паводле вытв. прынцыпу. З 1938 — КВП, у 1949 выйшаў з Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў (СФП). Аб’ядноўваў каля 5 млн.чал. (1951). У снеж. 1955 на аб’яднаўчым з’ездзе КВП і АФП у Нью-Йорку створана прафс.аб’яднаннеАмерыканская федэрацыя працы — Кангрэс вытворчых прафсаюзаў.