зацверджаны ў заканадаўчым парадку каштарыс (роспіс) утварэння (даходаў) і выкарыстання (расходаў) грашовых сродкаў дзяржавы, што зацвярджаецца дадаткова да нармальнага бюджэту дзяржаўнага на пэўны час у выніку асаблівых акалічнасцей. Ва ўмовах глабальных крызісаў можа мець пастаянны характар. У некаторых краінах прымаецца ў выглядзе дадатковага бюджэту, а таксамаспец. паступленняў (надзвычайных падаткаў) і расходаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЎРЫНО́МА [ад неўра... + is (inos) валакно + ...ома],
дабраякасная пухліна чалавека і жывёл, якая зыходзіць з абалонкі нерв. ствалоў. Часцей узнікае ў слыхавым нерве, бывае таксама на скуры канечнасцей (зрэдку на тулаве, галаве). Магчыма яе злаякаснае перараджэнне. Пры Н. слыхавога нерва з’яўляюцца шумы ў вушах, слых зніжаецца (да поўнай глухаты), узнікае галавакружэнне, галаўны боль і інш. сімптомы, якія звязаны з павышэннем унутрычарапнога ціску. Лячэнне хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВО́З,
феадальная павіннасць у Стараж. Русі, абавязак сялян дастаўляць прадукты сваёй гаспадаркі на панскі двор і, па загадзе феадала, на рынак і ў паход. П. наз.таксама і «падвода» — абавязак даваць коней з павозкамі князям і іх слугам, якія прыехалі у воласць. У Расіі з канца 15 ст. П. паступова заменены аброкам — «повозными деньгами» і перайшоў у ямскую павіннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСТАРО́СТА,
намеснік старосты ў ВКЛ у 16—18 ст., прызначаўся асабіста старостам. Часта спалучаў сваю пасаду з пасадай гараднічага ці стольніка. Фактычны кіраўнік замкавага суда. У час паспалітага рушэння павінен быў заставацца ў замку (як і войскі), яму падпарадкоўваліся ўсе жыхары замка. У гэты час П. належала таксама ўся суд. ўлада ў горадзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКА́ЗЧЫКІ ЭКАНАМІ́ЧНЫЯ,
выражаныя ў лічбах характарыстыкі ўласцівасцей эканам. аб’ектаў, працэсаў або рашэнняў, якія паказваюць стан эканомікі краіны, рэгіёна, прадпрыемства, сям’і і інш., а таксама змены гэтага стану, эканам. развіццё, рост, уздым або спад. Адрозніваюць П.э. колькасныя, якасныя, адзінкавыя і групавыя (агрэгаваныя, сінтэтычныя, абагульненыя). У залежнасці ад сферы выкарыстання падзяляюцца на аналіт., прагнозныя, планавыя, разліковыя, стат., справаздачныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАСА́ТЫЯ СПЕ́КТРЫ,
аптычныя спектры малекул і крышталёў. Узнікаюць пры электронных пераходах у малекулах і міжзонных пераходах у крышталях, складаюцца з шырокіх спектральных палос, размяшчэнне якіх у спектрах рознае для розных рэчываў. П.с. простых малекул распадаюцца на больш вузкія вагальныя палосы і вярчальныя лініі, у складаных малекул звычайна суцэльныя (не маюць дыскрэтнай структуры). Гл.таксамаМалекулярныя спектры, Спектры крышталёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЭ́ЛЬНАЕ АЦЯПЛЕ́ННЕ,
від цэнтральнага ацяплення, пры якім цяпло ў памяшканне перадаецца ад нагрэтых паверхняў ацяпляльных панэлей, размешчаных у сценах, перагародках, часам у падлозе. Унутры бетонных панэлей размяшчаюць стальныя трубы ці чыгунныя ўкладышы, па якіх цыркулюе гарачая вада, пара або (радзей) паветра. Існуюць таксама панэлі з электранагравальнымі элементамі. Вызначаецца высокімі сан.-гігіенічнымі якасцямі. Выкарыстоўваецца ў грамадскіх, прамысл. і жылых памяшканнях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПАІ́Н,
раслінны протэалітычны фермент класа гідралаз; каталізуе расшчапленне пептыдных сувязяў у бялках і пептыдах, а таксама гідралізуе аміды і складаныя эфіры. Малекулярная маса 23 350. Поліпептыдны ланцуг мае 212 амінакіслотных астаткаў. Атрыманы ў крышт. выглядзе з млечнага соку дыннага дрэва (папайі, адсюль назва). Выкарыстоўваецца ў харч. і лёгкай прам-сці (для апрацоўкі скуры, мякчэння мяса, асвятлення напояў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЁЛАК,
населены пункт пры прамысловых, с.-г. і інш. прадпрыемствах. П. наз.таксама сядзібы саўгасаў і калгасаў. На Беларусі П. аднесены да катэгорыі сельскіх нас. пунктаў (Закон «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь» ад 5.5.1998). Некаторыя П. пры колькасці жыхароў больш за 500 чал. атрымліваюць статус рабочых пасёлкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНА́ЛЬЦІ (ад англ. penalty пакаранне, штраф),
пакаранне ў спарт. гульнях за парушэнне правіл у штрафной пляцоўцы. У футболе ўведзены ў 1891 як штрафны ўдар, што прабіваецца па варотах каманды, якая правінілася, з адлегласці 11 м. Назначаецца суддзёй. П. выкарыстоўваецца таксама ў водным пола (з 4 м), гандболе (з 7 м), хакеі на лёдзе і на траве.