ПІЛЮ́К Мікалай Уладзіміравіч (н. 9.10.1953, в. Рухава Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рс.-г.н. (1999). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1979). З 1988 дырэктар Жодзінскага дзяржплемпрадпрыемства, з 1994 — доследнай плем. гаспадаркі «Будагова» Смалявіцкага р-на. З 1998 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (нам. дырэктара). Навук. працы па фізіял. абгрунтаванні рацыянальнага выкарыстання, тэхналогіі нарыхтоўкі і падрыхтоўкі кармоў, мінер. жыўленні с.-г. жывёл.
Тв.:
Минеральные источники Беларуси для животноводства. Жодино; Мн., 1995 (разамз І.К.Слесаравым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ШКАВІЧЫ,
літоўскі княжацкі род, прадстаўнікі якога Ванібут, Бутавіт, Віжэік, Вішлій, Кіценій, Плікасова ўдзельнічалі ў падпісанні з Уладзіміра-Валынскім княствам дагавора 1219, скіраванага супраць Польшчы. У сярэдзіне 1250-х г.кн. Сірвід Р. удзельнічаў у сумесным зрус. князямі паходзе супраць мангола-татар на Украіну. На думку рас. гісторыка І.Бяляева, Р. разамзБулевічамі валодалі тэр. ад Віліі да Нёмана і Свіслачы (заходняй), на У — да Бярэзіны (дняпроўскай). Літ. гісторык Э.Гудавічус лічыць, што Р. валодалі зямлёй Упіта. На думку М.Ермаловіча, іх уладанні ляжалі па суседстве з Пінскім княствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСНО́ЎСКІ Аляксандр Цімафеевіч (22.10.1923, в. Каралёў Стан Мінскага р-на —21.11.1996),
бел. вучоны ў галіне дэрматавенералогіі. Д-рмед.н. (1971), праф. (1972). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1951). З 1955 у БелНДІ скурных і венералагічных хвароб, з 1963 у Мінскім мед. ін-це (у 1970—86 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях эксперым. сіфілісу, тэрапіі герпесу, вострых прамянёвых дэрматытаў і хірургіі іх хранічных форм, дыягностыцы цяжкіх для распазнавання захворванняў скуры.
амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі і мікрабіялогіі. Чл.Нац.АН ЗША. Чл.-кар.Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1952), мед. каледж ун-та Дж.Хопкінса (1956), дзе і працуе з 1967 (праф. мікрабіялогіі з 1973, праф. малекулярнай біялогіі і генетыкі з 1981). Навук. працы па вывучэнні ферментатыўных механізмаў сістэм рэстрыкцыі-мадыфікацыі, ферменталогіі генет. рэкамбінацый, механізмаў бактэрыяльных трансфармацый, генет. рэгуляцыі ў пракарыётаў і эўкарыётаў. Адкрыў рэстрыкцыйныя ферменты. Нобелеўская прэмія 1978 (разамз В.Арберам і Д.Натансам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́МАС (Thomas) Эдуард Донал (н. 15.3.1920, Март, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне гематалогіі і анкалогіі. Д-р медыцыны (1946). Скончыў Ун-т Тэхаса ў г. Остын (1943). З 1955 у Калумбійскім, з 1963 у Вашынгтонскім ун-тах, з 1975 у Цэнтры па вывучэнні раку г. Сіэтл. Навук. працы па праблемах трансплантацыі касцявога мозга пры парушэннях кроваўтварэння; прапанаваў метады прыгнечання імунітэту (т. зв. праграмы імунадэпрэсіі) рэцыпіента для прадухілення рэакцыі адарвання трансплантата. У 1956 зрабіў перасадку касцявога мозга чалавеку. Нобелеўская прэмія 1990 (разамз Дж. Э.Мары).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІ́МІР АНДРЭ́ЕВІЧ ХРА́БРЫ (15.7.1353—1410),
ваен. і дзярж. дзеяч Маскоўскага княства. Удзельны князь серпухаўскі [1358—1410] і бароўскі [1386—1410]. Унук Івана I Каліты, стрыечны брат і паплечнік Дзмітрыя Іванавіча Данскога. Неаднаразова ваяваў зпаліт. праціўнікамі Масквы і зВКЛ (1370, 1379). У час Кулікоўскай бітвы 1380 разамзкн. Дз.М.Баброк-Валынскім камандаваў засадным палком, які вырашыў зыход бітвы (за гэта празваны Храбрым). У 1382 каля г. Волак Ламскі разбіў перадавы атрад хана Залатой Арды Тахтамыша, чым паскорыў яго адыход з Русі. У 1408 кіраваў абаронай Масквы ад войск хана Едыгея, якога прымусіў адступіць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЦЫ́НА Пётр Гаўрылавіч (1870, Магілёўская губ. — 1930?),
бел. скульптар. Творчая майстэрня знаходзілася ў Магілёве. Асн. работы: скульпт. аздабленне Салтанаўскай мемарыяльнай капліцы, будынкаў камерц. банка (1901), б. жаночай гінекалагічнай бальніцы, дамоў Аляксандрава, Грошыкава (усе 1900—10-я г., з С.Шабунеўскім), б. даходнага дома (пач. 20 ст., з П.Кальніным) і інш.Разамз сынам П.П.Яцынам стварылі адзін з першых помнікаў У.І.Леніну ў Магілёве (1925—26, не захаваўся).
Літ.:
Вестник Могилевского земства. Могилев, 1914. № 6—7. С. 23.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДМАЎЛЕ́ННЕ АДМАЎЛЕ́ННЯ,
адзін засн. законаў дыялектыкі, які характарызуе агульную структуру развіцця як неабходнасць паступальнага працэсу з момантамі адноснай паўтаральнасці і цыклічнасці (зняцце, паўторнае адмаўленне, узаемапераход процілегласцяў, вяртанне да нібыта старога і інш.). Упершыню сфармуляваны Гегелем. Паводле яго вучэння, цыклічнасць развіцця мае форму руху ад зыходнага стану аб’екта праз яго адмаўленне да ліквідавання самога гэтага адмаўлення. Так, катэгорыя якасці (непасрэдная, унутраная пэўнасць рэчы) адмаўляецца колькасцю (апасродкаваная, знешняя пэўнасць), а колькасць «здымаецца» ў катэгорыі меры (якаснай колькасці, ці колькаснай якасці). Гегель надаваў трыядзе (зыходны момант — адмаўленне — адмаўленне адмаўлення) асаблівае значэнне як спосабу руху лагічных паняццяў. Разамз тым ён трактаваў яе толькі як знешні бок пазнання. Таму няма ніякіх падстаў атаясамліваць дыялектычнае паняцце развіцця ўвогуле з трыядамі. Пошукі трыяды як існуючых асобных ступеняў адзінага працэсу ў многіх выпадках вядуць да грубай схематызацыі рэальнай рэчаіснасці. У тым ці іншым сваім выглядзе адмаўленне ранейшых формаў існавання — неабходная ўмова развіцця ў любой сферы рэчаіснасці. Разамз тым у самім характары адмаўлення ёсць аб’ектыўная магчымасць момантаў паўторнасці і вяртання да нібыта старога, нелінейнасці працэсу развіцця. Аднаўленне ў вышэйшай стадыі некаторых рысаў ніжэйшай абумоўліваецца ўзаемапераходам процілегласцяў адна ў адну, зніжэннем узроўню арганізацыі сістэмы пры яе дэструкцыі, захаваннем пераемнасці адмаўляючага і адмаўляемага ў актах зняцця і трансфармацыі. Адмаўленне адмаўлення закон у інтэграцыі сваіх рысаў выяўляецца ў спецыфічных працэсах прыроды і чалавечай гісторыі і з асаблівай нагляднасцю — у сучасных сац. падзеях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́МЕНКА Тамара Мікалаеўна (н. 26.11.1938, г. Смалявічы),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі і малекулярнай фізікі. Д-ртэхн.н. (1987), праф. (1994). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1960). З 1960 у Ін-це цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава, з 1980 у Ін-це прыкладной фізікі АН Беларусі. Навук. працы па тэрмадынаміцы працэсаў пераносу энергіі, цеплафіз. уласцівасцях газаў і іх сумесяў.
Тв.:
Термическая диффузия в газах. Мн., 1982 (разамз А.Ф.Залатухінай, Я.А.Шашковым);
Нелинейные эффекты в высокотемпературных газах // Обзоры по теплофизическим свойствам вещества. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДБІЦЦЁ ХВА́ЛЯЎ,
перавыпрамяненне хваляў перашкодамі са зменай напрамку іх распаўсюджвання. Адбываецца на непразрыстых целах, у якіх хвалі такой прыроды не распаўсюджваюцца, і неаднароднасцях асяроддзяў. Звычайна на мяжы падзелу асяроддзяў з рознымі ўласцівасцямі разамз адбіццём хваляў адбываецца і пераламленне хваляў. Інтэнсіўнасць адбітай хвалі характарызуецца каэфіцыентам адбіцця, які залежыць ад прыроды хваляў і іх палярызацыі, уласцівасцяў асяроддзяў, вугла падзення і роўны адносіне патокаў энергіі адбітай хвалі і той, што падае. Пры люстраным адбіцці хваляў на плоскіх межах падзелу выконваюцца законы, якія супадаюць з законамі адбіцця святла.