горад у Краснаярскім краі, у Расіі. Засн. ў 1935. 156 тыс.ж. (1996). Чыгункай і аўтадарогай злучаны з портам Дудзінка на р. Енісей. Аэрапорт Алыкель (за 40 км на 3). Адзін з 5 самых паўн. гарадоў свету (размешчаны за Паўн. палярным кругам). Цэнтр каляровай металургіі (горна-металургічны камбінат). Здабыча і перапрацоўка руд нікелю, кобальту, медзі, селену і інш., у канцэнтратах — высакародныя металы (золата, плаціна, паладый, ірыдый і інш.), здабыча вугалю. Прадпрыемствы металаапр., хім., харч. і інш. прам-сці, вытв-сцьбуд. матэрыялаў. НДІ сельскай гаспадаркі Крайняй Поўначы, палярнай медыцыны. Драм.тэатр.Дом тэхнікі з музеем гісторыі. Маст. галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫ ДВОР,
вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на зах. беразе вадасх. Пагост. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПнУ ад г. Пінск, 210 км ад Брэста, 18 км ад чыг. ст. Парахонск. 1063 ж., 412 двароў (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Свята-Успенская царква, капліца, малітоўныя дамы хрысціян веры евангельскай і абшчыны адвентыстаў сёмага дня. Каля вёскі стаянкі эпохі мезаліту (9—5-е тыс. да н.э.) і неаліту (3-е тыс. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫЯ ПЕ́СКІ,
вёска ў Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., на паўн.-зах. беразе воз. Чорнае. Цэнтр Пескаўскага с/с і саўгаса. За 23 км на ПдУ ад г. Бяроза, 120 км ад Брэста, 5 км ад чыг. ст. Белаазерск. 1028 ж., 335 двароў (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, лазнева-пральны камбінат, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і сав. актывістаў. Магіла ахвяр фашызму. Помнік у гонар Бярозаўскіх падп. райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ і партызан. Помнікі архітэктуры: Троіцкая царква (1827), сядзіба (2-я пал. 18—1 пал. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАЧА́НЫ,
вёска ў Маладзечанскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Маладзечна—Валожын; чыг. станцыя на лініі Маладзечна—Ліда. Цэнтр сельсавета і калект. гаспадаркі добраахвотнага аб’яднання сялян «Палачаны». За 15 км на ПдЗ ад г. Маладзечна, 88 км ад Мінска. 1047 ж., 424 двары (2000). Асфальтабетонны з-д, акц.т-ва Маладзечна-лес». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік камсамольцам. Помнікі архітэктуры — царква Раства Прасвятой Багародзіцы (2-я пал. 19 ст.), касцёл Роха (канец 18 ст.). За 1,5 км на Пн ад вёскі гіст. помнік — каменны крыж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСА́Г,
у беларусаў старадаўні звычай даваць некаторую маёмасць маладой яе бацькамі або родзічамі. Рыхтаваць П. пачыналі з самага маленства дзяўчыны. Першапачаткова складаўся толькі з хатніх рэчаў (адзенне для нявесты і жаніха, пасцельныя рэчы, дываны, посуд, прылады працы і інш.), пазней (пераважна ў заможных сем’ях) яго гал. часткай стала хатняя жывёла, лён, з 2-й пал. 19 ст. — нерухомая маёмасць, грошы. З’яўляўся пажыццёвай уласнасцю нявесткі. Пра П. дамаўляліся ў час сватання, а канчаткова — на заручынах. У канцы вяселля П. урачыста (часам у суправаджэнні жартоўных песень) перавозіўся гасцямі з боку маладой у дом маладога.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЛЕ́ПЫ,
вёска ў Прылепскім с/с Смалявіцкага р-на Мінскай вобл., на р. Усяжа. Цэнтр калгаса. За 21 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Смалявічы, 31 км ад Мінска. 477 ж., 164 двары (2000). Цэхі па вытв-сці макаронных вырабаў, газіраваных напіткаў, дрэваапрацоўчы. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. У П. гарадзішча і за 1,5 км на У ад вёскі курганны могільнік (3-я чвэрць 1-га тыс.н.э.). У Вял.Айч. вайну дзейнічала Прылепскае патрыятычнае падполле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́БІН Якаў Ізраілевіч (н. 16.12.1918, г. Ельня Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст і сацыёлаг. Д-рэканам.н. (1981). Скончыў Маскоўскі ін-т гісторыі, філасофіі і л-ры (1941). З 1963 у Н.-д.эканам. ін-це Мін-ва эканомікі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па дэмаграфічных і эканоміка-сацыялагічных праблемах, гісторыі сацыялагічных і эканам. вучэнняў.
Тв.:
Теории народонаселения: (Мальтузианское и буржуазно-антимальтузианское направления). М., 1972;
Дом наш земной. Мн., 1981;
Наследники Мальтуса. М., 1983;
Право на счастье: О пробл. семьи и детей. Мн., 1986;
Материальный достаток: как его понимать? Мн., 1990 (разам з І.В.Катляровым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЕЎ Леў Уладзіміравіч (13.3.1885, г. Ноўгарад, Расія — 19.11.1956),
рускі архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1915), праф. у ёй (1922—48) і ў Маскоўскім арх. ін-це (1948—52). Асн. работы: помнік «Змагарам рэвалюцыі» на Марсавым полі ў Пецярбургу (1917—19); будынак Ваен. акадэміі (1937), адм. будынкі на вул. Маршала Шапашнікава (1934—38) і на Фрунзенскай набярэжнай (1938—55), комплекс Маскоўскага ун-та (1949—53, у сааўт.; праект — Дзярж. прэмія СССР 1949) — усе ў Маскве; Дом урада ў Баку (1952), Палац культуры і навукі ў Варшаве (1952—55) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНКЕ́ВІЧЫ,
вёска ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., на левым беразе р. Лань, на аўтадарозе Лунінец—Мікашэвічы; чыг. ст. на лініі Брэст—Гомель. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 36 км на У ад г. Лунінец, 276 км ад Брэста. 960 ж., 312 двароў (2001). З-д «Палімер», лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнікі падпольшчыкам і землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. 30.10.1942 у Вял.Айч. вайну ў вёсцы і на чыг. станцыі партызаны правялі Сінкевіцкую аперацыю 1942. Помнік архітэктуры — Сінкевіцкая Георгіеўская царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАСКА́НСКІ О́РДЭР,
адзін з архітэктурных ордэраў; разнавіднасць дарычнага ордэра, ад якога адрозніваецца адсутнасцю канелюраў, большай таўшчынёй калон і гладкім фрызам. Назва ад вобласці Таскана ў Цэнтр. Італіі (стараж. Этрурыя). Нясучыя часткі — гладкі ствол калоны з капітэллю і базай. Капітэль складаецца з шыйкі, якая злучае яе са ствалом калоны, эхіна і абака; антаблемент — з архітрава, гладкага фрыза і карніза. Як маст.-выразная форма Т.о. склаўся ў архітэктуры Стараж. Рыма. На Беларусі выкарыстоўваўся ў архітэктуры класіцызму (Мінская кірха, сядзібны дом у в. Нача Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. і інш.).