вёска ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., на р. Эса. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 51 км на ПдЗ ад г. Чашнікі, 146 км ад Віцебска, 35 км ад чыг. ст. Лепель. 464 ж., 188 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕБЯДЗЯ́НКА,
вёска ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Вабіч. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПдУ ад г.п. Бялынічы, 44 км ад Магілёва, 19 км ад чыг. ст. Вендрыж. 261 ж., 93 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ПЕЛЬСКАЯ АКРУ́ГА,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1935—38. Утворана 21.6.1935. Цэнтр — г.Лепель. Пл. акругі 6266 км², нас. 251,8 тыс.чал. (1938). Уключала 4 раёны: Бягомльскі, Лепельскі, Ушацкі, Чашніцкі. Скасавана 20.2.1938, Бягомльскі р-н перададзены Мінскай вобл., Лепельскі, Ушацкі і Чашніцкі р-ны — Віцебскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПНІКІ,
вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл.Цэнтр калгаса. За 6 км на У ад Драгічына, 13 км ад чыг. ст. Драгічын, на шашы Брэст—Пінск. 1420 ж., 578 гаспадарак (1999). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́ШЧЫЦЫ,
вёска ў Брэсцкім р-не; чыг. станцыя на лініі Брэст—Беласток. Цэнтр сельсавета. За 25 км на Пн ад Брэста. 904 ж., 336 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Радзіма К.Лышчынскага. Каля вёскі магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯДСК,
вёска ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Спушанка. Цэнтр сельсавета. За 9 км на ПнЗ ад г. Шчучын, 74 км ад Гродна, 17 км ад чыг. ст. Ражанка. 129 ж., 47 двароў (1999). Бібліятэка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Станіславаўскі касцёл (пач. 20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́Я КАЎПЕ́НІЦА,
вёска ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., на скрыжаванні аўтадарог Брэст—Мінск і Баранавічы—Навагрудак. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на Пн ад г. Баранавічы, 210 км ад Брэста. 831 ж., 314 двароў (1999). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́ВІЧЫ,
вёска ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., чыг. станцыя на лініі Мінск—Жлобін. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 11 км на З ад г. Жлобін, 104 км ад Гомеля. 701 ж., 302 двары (1999). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЛЯКО́Ў (Георгій Гаўрылавіч) (31.3. 1925, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 29.9.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. Скончыў Вінніцкае ваен.пях. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну з 1943 на Цэнтр. фронце. Кулямётчык радавы М. вызначыўся ў баі ў Брагінскім р-не пры фарсіраванні Дняпра. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСЁЛКІ,
вёска ў Галоўчынскім с/с Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.Цэнтр калгаса. За 29 км на ПнУ ад г. Бялынічы, 27 км ад Магілёва. 302 ж., 132 двары (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.