Клуж, горад на ПнЗ Румыніі, на р. Самеш. Адм. ц. жудзеца Клуж. Вядомы з 1173. 328 тыс.ж. (1992). Трансп. вузел. Прам-сць: маш.-буд. (вытв-сць абсталявання для лёгкай і харч. прам-сці), хім., фарфора-фаянсавая, гарбарна-абутковая, мэблевая, тэкст., швейная, паліграфічная. Філіял АН. Ун-т (з 1872). Абсерваторыя. Гіст., этнагр., маст. музеі. Арх. помнікі 13—19 ст.: каменныя ўмацаванні, царква св. Міхаіла, манастыр францысканцаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНЬМІ́Н,
горад на ПдЗ Кітая, адм. і галоўны эканам. цэнтр прав. Юньнань.
Узнік у 1 ст. пад назв. Цзяньлін. 1560 тыс.ж., з прыгарадамі 3750 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, горнае, аўтамабільнае, электроннае машынабудаванне, хім. (у т. л. азотныя ўгнаенні), тэкст., лёгкая, буд. матэрыялаў, гарбарна-абутковая, харчовая. Старажытная саматужна-рамесніцкая вытв-сць дываноў і лямцавых вырабаў. Філіял АН. Ун-т, політэхн.ін-т. Бат. сад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУА́НДА (Luanda),
горад, сталіца Анголы. Адм. ц. правінцыі Луанда. Засн. ў 1575 партугальцамі. 2081 тыс.ж. (1997). Порт на Атлантычным ак. Вузел аўтадарог. Пачатковы пункт чыгункі ў глыб краіны. Міжнар. аэрапорт. Гал.прамысл. цэнтр краіны (больш за 50% валавой прадукцыі апрацоўчай прам-сці краіны). Прам-сць: нафтаперапр., гумавая, цэм., тэкст., харч., тытунёвая. Ун-т. Музеі: Анголы (прырода) і Дунду (гісторыя і этнаграфія). Арх. помнікі каланіяльнага перыяду (пераважна 17—18 ст.). Паблізу Л. нафтапромыслы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ДУРАЙ, Мадура,
горад на Пд Індыі, на р. Вайгаі, у штаце Тамілнад. Вядомы з 2 ст. Каля 1,2 млн.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог, у т. л.чыг. сувязь з Шры-Ланкай. Аэрапорт. Адзін з буйнейшых тэкст. (баваўняная, шаўковая) цэнтраў краіны. Развіты металаапр., харч. (цукровая, тытунёвая, рысаачышчальная), цэм.прам-сць. Стараж. саматужнае ткацтва, разьбярства па дрэве. Ун-т. Грандыёзны комплекс храмаў Шывы (12—17 ст.) і інш.арх. помнікі. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЖА́ЙСК,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Маскоўскай вобл., у верхнім цячэнні р. Масква. Вядомы з 1231. 30,7 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Прадпрыемствы швейнай і харч. прам-сці, паліграф. камбінат, медыка-інструментальны з-д. Арх. помнікі: Нікольскі сабор (1802—14), цэрквы Петрапаўлаўская (1849—52) і Іаакіма і Ганны (18 ст.), ансамбль Лужэцкага манастыра (засн. ў 1408). Каля М. ў в. Барадзіно Ваенна-гіст. музей-запаведнік «Барадзіно» ў памяць аб Барадзінскай бітве 1812.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЬМЁ (Malmö),
горад і порт у Швецыі, на ўсх. беразе праліва Эрэсун. Адм. ц. лена Мальмёхус. Вядомы з 12 ст. 235 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак, паромная сувязь з Капенгагенам. 2 міжнар. аэрапорты. Прам-сць: маш.-буд. (у т. л. судна- і вагонабудаванне), эл.тэхн., цэм., хім., трыкат., харчовая. База рыбалоўнага флоту. Гіст.-маст. музей (у замку Мальмёхус, 16 ст.). Гатычная царква Санкт-Петрычурк (14 ст.), рэнесансавая ратуша (16 ст.). Кансерваторыя. Тэатр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАМБА́СА (Mombasa),
горад і порт у Кеніі, на каралавым востраве ў Індыйскім ак., злучаны з мацерыком дамбамі і мостам. Адм. ц. Прыбярэжнай правінцыі. Засн. ў 12 ст. арабамі. 442 тыс.ж. (1985, з прыгарадамі). Буйны порт Усх. Афрыкі. Звязаны чыгункай і шашой з Угандай і Танзаніяй. Міжнар. аэрапорт Порт-Рэйтс (на мацерыку). Прам-сць: харч. (у т. л.цукр.), тэкст., нафтаперапр., металургічная, цэм., папяровая, шкляная, хімічная. Вываз кавы, чаю, нафтапрадуктаў, пірэтруму, сізалю, цэменту. Марскі курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНТЭРЭ́Й (Monterrey),
горад на ПнУ Мексікі. Адм. ц. штата Нуэва-Леон. Засн. ў 2-й пал. 16 ст. іспанцамі. Каля 2,5 млн.ж. з прыгарадамі (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Адзін з эканам. цэнтраў краіны. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, маш.-буд., хім., дрэваапр., тэкст., гарбарна-абутковая, харч., шкляная, керамічная, буд. матэрыялаў. Рамёствы. Газаправод з г. Рэйноса, нафтапрадуктаправод з г. Тампіка. 2 ун-ты. Музеі. Арх. помнікі 17—18 ст. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫУ́ПАЛЬ,
горад на Украіне, у Данецкай вобл.Засн. ў 1778. У 1948—89 наз. Жданаў. Нас. 504 тыс.ж. (1997). Порт на Азоўскім м., у вусці р. Кальміус. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Важны цэнтр металургічнай (2 камбінаты), маш.-буд. (з-ды цяжкага машынабудавання, «Электрабытпрыбор», суднарамонтны і інш.), хім. і коксахім. прам-сці. Прам-сць: харч. (мясны, рыбакансервавы камбінаты), лёгкая. Металургічны ін-т. Тэатр. Краязнаўчы і этнагр. музеі. Кліматычны і гразевы курорт. Каля горада Марыупальскі могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ХЕЛЕН, Малін (флам. Mechelen, франц. Malines),
горад на Пн Бельгіі. Каля 80 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Дыль. Прам-сць: тэкст. (стараж.вытв-сць дываноў, габеленаў, карункаў і інш.), мэблевая, маш.-буд. (вытв.трансп. сродкаў). Гарадскі музей. Арх. помнікі 13—17 ст., у т. л. гатычны сабор Сінт-Рамбаўтскерк (13—16 ст.), сусветна вядомы сваім звонавым перазвонам (т.зв. малінавы перазвон). Міжнар. школа званароў. Рэліг. цэнтр краіны (рэзідэнцыя прымаса Бельгіі).