генерал-лейтэнант (1965). Канд.гіст.н. (1973), дацэнт (1979). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1941), Генштаба (1951). У Чырв. Арміі з 1929, з 1939 у паветрана-дэсантных войсках. У Вял.Айч. вайну з вер. 1943 нач. штаба паветрана-дэсантнай брыгады, стралк. палка на Карэльскім фронце. У 1945—75 на адказных пасадах у Сав. Арміі, да 1991 на выкладчыцкай рабоце. Аўтар кніг «Дэсантнікі» (1968), «Свабодны палёт» (1979), «Выбранніцы неба» (1990) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУБЯ́КА Васіль Мікітавіч (26.4.1891, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 16.6.1950),
бел. вучоны-эканаміст. Акад.АН Беларусі (1931). Д-рс.-г.н. (1931), праф. (1929). Засл. дз. нав. Беларусі (1944). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1925). У 1928—38 заг. кафедры ў гэтай акадэміі. У 1940—46 дырэктар Ін-та эканомікі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях арг-цыі і планавання с.-г. вытв-сці, пасляваеннага аднаўлення нар. гаспадаркі, развіцця сыравіннай і энергет. базы Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮІЗІ́Т, β -хлорвінілдыхлорарсін,
атрутнае рэчыва агульнаатрутнага, скурна-нарыўнога, раздражняльнага дзеяння, ClCH=CHAsCl2. Назва ад імяамер. хіміка У.Льюіса. Атрыманы ў канцы 1-й сусв. вайны, як атрутнае рэчыва не выкарыстоўваўся.
Бясколерная вадкасць без паху, 196,6 °C. Не раствараецца ў вадзе, добра раствараецца ў арган. растваральніках. Нязносная канцэнтрацыя ў паветры 2 ∙ 10−2мг/л, смяротная — пры дзеянні праз органы дыхання 0,25 мг/л (экспазіцыя 15 мін). Смяротная доза пры рэзорбцыі праз скуру 25 мг/кг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮРСА́ (Lurçat) Андрэ (27.8.1894, г. Бруер, Францыя — 12.7.1970),
французскі архітэктар. Вучыўся ў школах прыгожых мастацтваў у Нансі і Парыжы. Чл. Акадэміі архітэктуры ў Парыжы (1939). Практык і тэарэтык рацыяналізму. Яго работы вылучаюцца выразнай планіроўкай, гарманічнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй: у прадмесцях Парыжа — школьны комплекс імя К.Маркса (1931—33), рэканструкцыя раёна Сен-Дэні (1946—62), жылы комплекс у Блан-Меніле (1950—67) і інш. У 1934—37 працаваў у СССР (неажыццёўленыя праекты бальнічных комплексаў для Масквы, Смаленска, Ніжняга Ноўгарада).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́СІД (Lusid) Шэнан (н. 14.1.1943, г. Шанхай, Кітай),
касманаўт ЗША. Д-р біяхім. н. (1978). З 1978 у групе касманаўтаў НАСА. У 1995 прайшла падрыхтоўку ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.Гагарына. Здзейсніла 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 17—24.6.1985 — на КК «Дыскаверы», 18—23.10.1989 і 2—11.8.1991 — на КК «Атлантыс», 18.10—1.11.1993 — на КК «Калумбія», 22.3—29.9.1996 — на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір». У космасе правяла 223,17 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМЕ́НЯ Іосіф Маркавіч (16.8.1912, в. Старына Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 15.8.1964),
Герой Сав. Саюза (1940). У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. 5.3.1940 пад агнём праціўніка закідаў гранатамі варожы дот, заняў вышыню і 1,5 гадз утрымліваў яе да падыходу падраздзялення, 7 сак. адзін з першых фарсіраваў р. Вуокса і забяспечваў пераправу батальёна. У Вял.Айч. вайну камандзір узвода партыз. атрада брыгады імя М.Шчорса Мінскай вобл. Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛІ́НІН Міхаіл Сяргеевіч (28.12.1899, в. Палуціна Антропаўскага р-на Кастрамской вобл., Расія — 24.1.1960),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген. арміі (1953). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1931). У Вял.Айч. вайну на Зах., Бранскім, Данскім, Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах: нач. штаба механіз. корпуса, арміі, фронту. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні аперацый па разгроме фаш. войск у час Беларускай аперацыі 1944. Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЦІ-ГЕРАІ́НЯ,
ганаровае званне маці, якая нарадзіла і выхавала 10 і больш дзяцей; існавала ў 1944—91 у СССР. Паводле Палажэння ад 18.8.1944 (з пазнейшымі зменамі) прысвойвалася з уручэннем ордэна «Маці-гераіня» і граматы Прэзідыумам Вярх. Савета СССР або ад яго імя Прэзідыумам Вярх. Савета саюзнай ці аўтаномнай рэспублікі. Званне М.-г. прысвоена больш як 5 тыс. жанчын Беларусі. Законам Рэспублікі Беларусь ад 2.7.1997 уведзены ордэн Маці, якім узнагароджваюцца жанчыны, што нарадзілі і выхавалі 5 і больш дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛЬНІКАЎ Ціхан Уладзіміравіч (15.6.1913, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 25.6.1989),
генерал-лейтэнант артылерыі (1968). Скончыў артыл. школу (1937), Вышэйшую афіцэрскую школу ППА (1949), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1955). У Чырв. Арміі з 1935. У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўн.-Зах., Варонежскім, 1-м Укр. франтах: нач. штаба артыл. дывізіёна, камандзір зенітнага артыл. палка. Удзельнік баёў пад Мінскам, Вязьмай, Арлом, Кіевам, Львовам, на тэр. Польшчы, Берлінскай і Дрэздэнскай аперацый. Да 1973 на камандных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛАВІ́ДАЎ Ігар Мікалаевіч (18.4.1910, в. Падгароддзе Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 30.3.1984),
генерал-лейтэнант артылерыі (1966). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1941) і Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1927. Удзельнік баёў каля воз. Хасан у 1938. У Вял.Айч. вайну на Зах., Волхаўскім, 1-м і 2-м Укр. франтах: нач. штаба артыл. дывізіі, камандзір артыл. палка, камандуючы артылерыяй дывізіі. Удзельнік Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Уманскай, Яска-Кішынёўскай, Будапешцкай і Венскай аперацый. Да 1969 на камандных пасадах у Сав. Арміі.