ЛЮ́СІД ((Lusid) Шэнан) (н. 14.1.1943, г. Шанхай, Кітай),
касманаўт ЗША. Д-р біяхім. н. (1978). З 1978 у групе касманаўтаў НАСА. У 1995 прайшла падрыхтоўку ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.Гагарына. Здзейсніла 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 17—24.6.1985 — на КК «Дыскаверы», 18—23.10.1989 і 2—11.8.1991 — на КК «Атлантыс», 18.10—1.11.1993 — на КК «Калумбія», 22.3—29.9.1996 — на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір». У космасе правяла 223,17 сут.