феадальная дзяржава на ПнУ Азербайджана ў 18—19 ст. Сталіца — г. Куба (адсюль назва). Найб. багаты і густанаселены раён Закаўказзя з важнымі гандл. партамі, якія звязвалі яго з Расіяй і Іранам. У 1758—89 на чале К.х. стаяў Фаталі-хан, які аб’яднаў прыкаспійскія землі Азербайджана да г. Ардэбіля на Пд; у 1784 заключыў саюз з груз. царом Іракліем II супраць іранскай агрэсіі. Пасля яго смерці ханства ў пач. 1790-х г. распалася, у 1806 далучана да Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕМА́Л ХУДЖАНДЗІ́ (сапр.Камаладдзін ібн Масуд; ?, г. Худжанд, Таджыкістан — паміж 1391 і 1400),
таджыкскі паэт. Вучыўся ў Самаркандзе і Ташкенце. Аўтар дывана (зб-ка вершаў, складзеных па пэўнай кананічнай схеме), які ўключаў 14 тыс. бейтаў (двухрадкоўяў), захаваліся каля 8 тыс. бейтаў. У вершах матывы асуджэння беднасці, скаргі на адзіноту ў чужыне, крытыка духавенства з пазіцый суфізму. Важнае месца займала тэма кахання. Вершы стылістычна простыя з уласцівай ім каламбурнай рыфмоўкай, багатай аманіміяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДЭБАЛЕ́Т (франц. corps de ballet),
ансамбль танцоўшчыц і танцоўшчыкаў, якія выконваюць групавыя і масавыя танцы ў балеце, оперы, аперэце. Можа выкарыстоўвацца самастойна, у масавых танцах, у спалучэнні з ансамблем і салістамі. Служыць эмацыянальным «акампанементам» танцу саліста. Часта танец саліста і К. звязвае ансамбль карыфеяў, які перадае рухі ад саліста да К. і наадварот. У балетах 19 ст.асн. ролю адыгрываў жаночы К. У 20 ст. з развіццём мужчынскага танца павялічылася вобразнае значэнне мужчынскага К. Шырока выкарыстоўваецца на эстрадзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРУСЕ́ЛЬ (франц. carrousel),
1) збудаванне для язды па крузе на сядзеннях (у выглядзе конікаў, лодак і інш.), якія верцяцца вакол нерухомай восі. Звычайна ярка расфарбавана і ўпрыгожана. У Расіі вядома з пач. 18 ст. 2) Від коннага спаборніцтва, які замяніў рыцарскія турніры. Найчасцей суправаджаўся алегарычнымі танцамі і тэатр. прадстаўленнямі на гіст. сюжэты. Найб. пашырыўся ў Італіі і Францыі ў 17 ст., у Расіі вядомы ў 18 ст. К. у цырку — рух па арэне груп коней насустрач адна адной.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСАЦЫ́ЙНЫ ТРЫБУНА́Лпры ЦВКБССР,
орган нагляду за дзейнасцю Рэв. трыбунала рэспублікі ў 1921—22. Разглядаў у касацыйным парадку скаргі і пратэсты на прыгаворы трыбунала па справах аб контррэвалюцыйных і інш. небяспечных злачынствах. У склад К.т. ўваходзілі старшыня (звычайна нар. камісар юстыцыі рэспублікі) і 2 члены — заг.суд. аддзела Наркамюста і адзін з членаў Рэв. трыбунала (які не прымаў удзел у разглядзе справы па 1-й інстанцыі). Скасаваны 1.9.1922, яго функцыі перададзены Вышэйшаму касацыйнаму суду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСІК’Я́РЭ (Casiquiare),
рака на Пд Венесуэлы. Даўж. 410 км, пл. басейна 45 тыс.км². Прымае частку сцёку (каля ⅓) р. Арынока на ўчастку верхняга цячэння, у раёне г. Сан-Карлас злучаецца з р. Рыу-Негру (бас.р. Амазонка). Сувязь дзвюх вял. рэк Паўд. Амерыкі — класічны прыклад біфуркацыі рэк. Злучэнне К. з р. Арынока адбываецца пры дапамозе «канала» — натуральнага рэчышча даўж. каля 30 км (з падзеннем да 5 м), які служыць вадаскідам з р. Арынока ў бас. Рыу-Негру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КНЯЗЬ-КА́МЕНЬ»,
геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1987). За 500 м на ПнЗ ад в. Бярозаўшчына Барысаўскага р-на Мінскай вобл. Валун ружова-чырвонага сярэднезярністага рапаківіпадобнага граніту. Даўж. 2,7 м, шыр. 2 м. выш. 2,2 м, у абводзе 8,5 м, аб’ём 6,3 м³, маса каля 17 т. Прынесены ледавіком каля 150 тыс.г. назад з Выбаргскага масіву. Паводле паданняў, у камень ператварыўся князь, які страляў у абраз Божай Маці ў царкве, што стаяла тут раней.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НУС ВЫ́НАСУ,
акумуляцыйная форма рэльефу ў выглядзе плоскага паўконуса. Мае слабапукатую паверхню, уніз пашыраецца. Наземныя К.в. ўтвараюцца ў выніку назапашвання рыхлага матэрыялу (галька, пясок, гліна) ў месцах выхаду горных рэк на раўніны і ў вусцях часовых вадасцёкаў. Падводныя К.в. фарміруюцца ў прыбярэжных зонах мораў і акіянаў каля вусцяў рэк, якія выносяць значную колькасць наносаў, або ў вусцях падводных каньёнаў за кошт матэрыялу, які прыносяць патокі муці ў ніжнюю частку мацерыковага схілу ці ў вобласць мацерыковага падножжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛІ́СКІ»,
бел.нар. гульня. Ад 6 да 20 чал. выбіраюць вядучага «ліса», строяцца ў круг і кладуць каля сябе Л. (невял. прадмет, які павінен быць у кожнага гульца). «Ліс» падыходзіць да аднаго з гульцоў і просіць «ліску», а той адказвае, што аддасць, калі «ліс» абгоніць яго. Пасля гэтага «ліс» бяжыць у адзін, а гаспадар «ліскі» ў процілеглы бок круга. Хто раней зойме свабоднае месца, той гаспадар Л., а «лісам» становіцца той, хто адстаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛО́БУС (ад лац. globus шар),
картаграфічны відарыс на паверхні шара, які захоўвае геам. падабенства контураў і суадносіны плошчы. Вылучаюць геагр. глобусы, якія адлюстроўваюць паверхню Зямлі, нябеснай сферы, Месяца і інш. Глобус геагр. адрозніваюць паводле тэматыкі (агульнагеагр., паліт., тэктанічныя, кліматычныя і інш.), маштабу і прызначэння. Выкарыстоўваюць пераважна як наглядныя навуч. дапаможнікі. Найб. выкарыстоўваюць зямныя глобусы ў маштабах 1:30 млн. — 1:80 млн. Лічыцца, што першы глобус быў зроблены ням. географам і падарожнікам М.Бегаймам (1492).