КРА́ТЭР (адгрэч. kratēr вял. чаша) вулканічны, чаша- ці лейкападобнае паглыбленне на вяршыні ці схіле вулканічнага конуса (гл.Вулкан) дыяметрам ад дзесяткаў метраў да некалькіх кіламетраў і глыб.ад некалькіх да соцень метраў. На яго дне адно або некалькі жаролаў, праз якія на паверхню з магматычнага ачага па вывадным канале паступаюць лава і інш. вулканічныя прадукты. Дно бывае запоўнена лававым возерам або другасным вулканічным конусам.
Кратэр з выявамі кентаўрамахіі і амазонамахіі. 2-я чвэрць 5 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІН,
вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на левым беразе р. Стыр, каля аўтадарогі Пінск—Столін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПдУад горада і 25 кмадчыг. ст. Пінск, 196 кмад Брэста. 428 ж., 149 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. У Доме культуры музей рус. паэта А.А.Блока. Каля вёскі стаянка эпохі неаліту і бронз. веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТЭРЫ́Т (адлац. later цэгла),
шчыльная гліністая ці порыстая, шлакападобная камяністая горная парода чырвонага колеру, складзеная з гідраксідаў алюмінію і жалеза з прымессю мінералаў тытану. Утвараецца ва ўмовах вільготнага трапічнага і субтрапічнага клімату ў выніку выветрывання алюмасілікатных горных парод. Магутнасць Л. ад некалькіх да 50 м, узрост — ад юрскага да сучаснага. З Л. звязаны радовішчы жал. руд, нікелю, хрому, кобальту, баксітаў, золата і інш. У глебазнаўстве Л. наз. жалезістыя гарызонты інфільтрацыйнага паходжання, якія ўваходзяць у склад латэрытных глеб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́СІНА,
вёска ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Цна, на аўтадарозе Ганцавічы—Лунінец. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПдУадг. Ганцавічы, 262 кмад Брэста, 4 кмадчыг. ст. Люсіна. 1686 ж., 582 двары (1999). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Царква хрысціян веры евангельскай. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. На будынку школы мемар. дошка Я.Коласу, які ў 1902—03 працаваў у Л. настаўнікам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́СКАВІЧЫ,
вёска ў Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Іванава — в. Моталь. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 3 км на Пнадг. Іванава, 143 кмад Брэста, 6 кмадчыг. ст. Янаў-Палескі. 1368 ж., 507 двароў (1999). Лясніцтва, станцыя па барацьбе з хваробамі жывёл. Пачатковая школа, вучэбна-вытв. камбінат, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Прачысценская царква (пабудавана да 1783), сялянскі двор з нязвязанымі пабудовамі (1920).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСНА́Я,
вёска ў Лапаціцкім с/с Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл., каля шашы Магілёў—Слаўгарад. Цэнтр калгаса. За 14 км на Пнад Слаўгарада, 60 кмад Магілёва, 36 кмадчыг. ст. Чавусы. 381 ж., 147 двароў (1999). Пачатковая школа, клуб, б-ка, аптэка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў, расійскіх воінаў. Помнік у гонар перамогі рускіх воінаў у бітве пад Лясной 1708. Помнік архітэктуры — мемар. капліца (пач. 20 ст.), у якой створаны музей гісторыі бітвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЗАЛАВА,
вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Белая Натапа, на аўтадарозе Магілёў—Мсціслаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 11 км на ПдЗадг. Мсціслаў, 90 км ад Магілёва, 8 км адчыг. ст. Ходасы. 686 ж., 229 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква (пач. 19 ст.). Каля вёскі гарадзішча мілаградскай культуры, зарубінецкай культуры і эпохі Кіеўскай Русі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́Я АЎЦЮКІ́,
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., каля вадасх. Аўцюкі, на аўтадарозе Калінкавічы — Гомель. Цэнтр сельсавета. За 12 км на Уадг. Калінкавічы, 110 кмад Гомеля, 5 кмадчыг. ст. Галявіцы. 978 ж., 458 двароў (1999). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. У вёсцы праводзіцца Усебел. фестываль нар. гумару (1 раз у 2 гады).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЦІ-ГЕРАІ́НЯ,
ганаровае званне маці, якая нарадзіла і выхавала 10 і больш дзяцей; існавала ў 1944—91 у СССР. Паводле Палажэння ад 18.8.1944 (з пазнейшымі зменамі) прысвойвалася з уручэннем ордэна «Маці-гераіня» і граматы Прэзідыумам Вярх. Савета СССР або ад яго імя Прэзідыумам Вярх. Савета саюзнай ці аўтаномнай рэспублікі. Званне М.-г. прысвоена больш як 5 тыс. жанчын Беларусі. Законам Рэспублікі Беларусь ад 2.7.1997 уведзены ордэн Маці, якім узнагароджваюцца жанчыны, што нарадзілі і выхавалі 5 і больш дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁРТВАЯ ЗО́НАрадыёпрыёму, зона маўчання,
зона ў наваколлі радыёперадатчыка, дзе адсутнічае радыёпрыём. Шырыня М.з. залежыць ад магутнасці перадатчыка, вугла ўзвышэння максімуму яго выпрамянення адносна паверхні Зямлі і стану іанасферы.
Найб. часта ўзнікае на дэкаметровых хвалях і тлумачыцца асаблівасцямі іх распаўсюджвання. Паверхневыя хвалі, якія распаўсюджваюцца ўздоўж зямной паверхні, затухаюць на адносна невял. адлегласці (некалькі дзесяткаў кіламетраў) ад перадатчыка, а адбітыя ад іанасферы вяртаюцца на паверхню Зямлі на значна большай адлегласці (сотні і тысячы кіламетраў), што вядзе да ўтварэння М.з.