заканадаўчы акт, накіраваны супраць пратэстанцкага вучэння ідэолага ням. Рэфармацыі М.Лютэра. Прыняты па патрабаванні імператара «Свяшчэннай Рым. імперыі» Карла V на рэйхстагу ў г. Вормс (Германія) у крас. 1521 пасля таго, як прысутны на рэйхстагу Лютэр адмовіўся адрачыся ад сваіх рэліг. поглядаў. Эдыкт абвяшчаў Лютэра ерэтыком і ставіў па-за законам, яго вучэнне забаранялася падтрымліваць, а творы — чытаць і распаўсюджваць. У час вяртання з Вормса Лютэра схаваў ад праследаванняў у замку Вартбург (каля г. Айзенах) саксонскі курфюрст Фрыдрых Мудры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ТА,
рака ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток Зах. Дзвіны. Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 424 км². Выцякае з воз. Набіста пад назвай Хараброўка (пасляв. Шчоўна называецца Вята), на невял. працягу цячэ па паўн. ускраіне гідралаг. заказніка Балота Мох. Верхняе цячэнне ў межах Браслаўскай грады, сярэдняе і ніжняе на ПнЗ Полацкай нізіны. На вадазборы шмат азёр (агульная пл. 36 км²). Асн. прыток Голчыца (справа). Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, у сярэднім — трапецападобная. Рэчышча ад вытоку на працягу 14 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМІЛЬКА́Р БА́РКА (Hamilcar Barca; ? — 229 да н.э.),
карфагенскі палкаводзец і паліт. дзеяч. Бацька Ганібала. У 1-й Пунічнай вайне (264—241 да н.э.) атрымаў шэраг перамог над рымлянамі ў Сіцыліі (з 247 да н.э.). Пасля паражэння ў 242 карфагенскага флоту пры Эгадскіх а-вах па даручэнні свайго ўрада заключыў мір з Рымам. У 241—238 удзельнічаў у задушэнні паўстання рабоў, наёмнікаў і мясц. лівійскага насельніцтва. У 237—229 заваяваў паўд.-зах. частку Іспаніі, загінуў у час аблогі аднаго з гарадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́СТРУЛА (позналац. gastrula ад грэч. gastēr страўнік),
зародак шматклетачнага жывёльнага арганізма ў перыяд гаструляцыі; адна са стадый зародкавага развіцця. Упершыню апісаў А.А.Кавалеўскі ў 1865 пад назвай «кішэчная лічынка». Вылучаюць этапы ранняй (пасля бластулы), сярэдняй і позняй гаструлы. На апошнім этапе гаструла складаецца з двух слаёў клетак — вонкавага (першасная эктадэрма) і ўнутранага (першасная энтадэрма); у большасці жывёл да іх далучаецца трэці слой (мезадэрма). Унутраная поласць гаструлы (гастрацэль) трансфармуецца ў поласць кішэчніка, злучаецца з вонкавым асяроддзем праз бластапор — адтуліну першаснага рота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬМАЛЬД (Helmold; каля 1125 — пасля 1177),
нямецкі сярэдневяковы храніст. З 1156 свяшчэннік у г. Босаў (каля сучаснага г. Ольдэнбург), місіянер. У 1162—72 склаў на лац. мове «Славянскую хроніку», у якой апісаў заваяванне, каланізацыю зямель палабскіх славян (бодрычаў, ваграў) і іх хрысціянізацыю герм. феадаламі ў час праўлення Генрыха Льва. Для часткі хронікі (9—11 ст.) выкарыстаў пераважна творы Адама Брэменскага, але падзеі 12 ст. (да 1171) апісаў на падставе ўласных назіранняў і звестак відавочцаў. Пазней «Хроніку» прадоўжыў (да 1209) манах Арнольд Любекскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕМАТО́МА (ад гемата... + ...ома),
абмежаванае збіранне крыві ў тканках з утварэннем у іх поласці, дзе знаходзіцца кроў. Узнікае пры пашкоджанні крывяносных сасудаў ад удараў, паталагічных працэсаў, пасляхірург. аперацый або пры зніжанай згусальнасці крыві. Утвараецца пад скурай, надкосніцай, у мышцах, слізістых абалонках, ва ўнутр. органах і інш. Невял. гематома рассысаецца, вакол вял. развіваецца запаленчы працэс з утварэннем шчыльнай капсулы. Пры ўзнікненні гематомы з’яўляюцца прыпуханне, сярэдняя балючасць, кровападцёк. Лячэнне фізіятэрапеўтычнае, у цяжкіх выпадках (напр., гематома ў галаўным мозгу, печані, селязёнцы і інш.) хірургічнае.
савецкі военачальнік, камкор (1935). У арміі з 1899. Скончыў юнкерскае пях. вучылішча (1902). Удзельнік 1-й сусв. вайны, палкоўнік. З 1918 у Чырв. Арміі. Камандаваў 6-й, 8-й арміямі, Паўд. фронтам. У ліп. 1919 — крас. 1920 камандуючы Зах. фронтам. Увосень 1919 кіраваў контрнаступленнем па разгроме арміі Юдзеніча. Узнаг. ордэнам Чырв. Сцяга (1919). У 1920—21 камандуючы Каўказскім фронтам. Пасляграмадз. вайны на адказных пасадах у Чырв. Арміі, у Наркамаце абароны СССР. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАГО́ЛЕЎ (Васіль Васілевіч) (4.3.1898, г. Калуга, Расія — 21.9.1947),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1943), ген.-палк. (1944). У арміі з 1916. У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на фронце, камандзір дывізіі, корпуса, камандуючы арміямі. Камандаваў 31-й арміяй, якая ў час Беларускай аперацыі 1944 прарвала абарону ворага пад Дуброўнам, удзельнічала ў вызваленні Оршы, Барысава, Мінска, Гродна. Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКАЯ ДЫРЭКТО́РЫЯ,
часовы орган улады ў Гомелі ў снеж. 1918 — студз. 1919. Утворана 17.12.1918 на пасяджэнні гар. думы на ўзор Укр. дырэкторыі. Бальшавіцкая арг-цыя адмовілася падтрымаць Гомельскую дырэкторыю і стварыла Ваенна-рэв.к-т (ВРК). У склад Гомельскай дырэкторыі ўвайшлі прадстаўнікі меншавікоў, Гомельскага с.-д.к-та Бунда, сацыялістаў-сіяністаў, гар. думы, Цэнтр. бюро прафсаюзаў і інш. Яе падтрымлівалі герм.акупац. ўлады. Пасля перагавораў сав. боку з герм. камандаваннем улада ў Гомелі 6.1.1919 перададзена ВРК. Гомельская дырэкторыя самаліквідавалася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО СІ (каля 1020 — каля 1090),
кітайскі жывапісец і тэарэтык мастацтва. Аўтар манахромных (выкананы чорнай тушшу) пейзажаў з выявай суровых горных ландшафтаў («Горы восенню пасля дажджу», «Ранняя вясна», «Веснавы снег у гарах Гуань», «Вёска на высокай гары»), дзе выразныя чорныя лініі абмалёўваюць дакладна перададзеныя дэталі кампазіцыі. У трактаце па жывапісе (дапоўнены і выдадзены яго сынам Го Сы) сфармуляваў асн. законы пабудовы прасторы і перспектывы ў кіт.выяўл. мастацтве.