злачынства міжнар. характару. У Рэспубліцы Беларусь упершыню самаст.крымін. адказнасць за У.п.с., а таксама за незаконны захоп паветр. судна з мэтай яго ўгону была прадугледжана Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 11.4.1973. КК Рэспублікі Беларусь аб’яднаў гэтыя злачынствы з угонам чыг. рухомага саставу або воднага судна (арт. 311). Угон трансп. сродку ўяўляе сабой устанаўленне над ім гвалтоўнага або негвалтоўнага кантролю, які дае ўгоншчыку магчымасць распараджацца ім у сваіх мэтах. Гэтыя злачынствы, учыненыя арганізаванай групай або калі яны мелі сваім вынікам цяжкія наступствы (смерць або пакалечанне людзей, нанясенне вял. матэрыяльнай шкоды), караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 ад 15 гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЖЫЦА,
рака ў Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р.Зах. Дзвіна. Даўж. 48 км, пл. вадазбору 350 км², Выцякае з воз. Цятна за 1,2 км на У ад в. Дубровы, вусце за 1 км на ПдЗ ад чыг. ст. Верхнядзвінск. Цячэ ў межах Асвейскай грады і Полацкай нізіны. Асн. прытокі: ручай Муквяціца (справа) і р. Бярозаўка (злева). Даліна U-падобная, на асобных участках трапецападобная, шыр. 300—500 м. Пойма двухбаковая, нізкая, забалочаная, шыр. 100—150 м, на асобных участках адсутнічае. Рэчышча звілістае, шыр. 3—5 м. Берагі стромкія, абрывістыя, параслі хмызняком. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2,5 м³/с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРАЧЭ́БНА-КАНСУЛЬТАЦЫ́ЙНАЯ КАМІ́СІЯ (УКК),
спецыяльная камісія ў арг-цыях аховы здароўя (амбулаторна-паліклінічных установах, бальніцах, дыспансерах і інш.) для экспертызы часовай непрацаздольнасці і кантролю за якасцю лячэння. Кантралюе дыягностыку і лячэнне, працаўладкаванне, накіроўвае хворага на медыка-рэабілітацыйную экспертную камісію (пасля 4—5 месяцаў пры ўстойлівай страце працаздольнасці), на санаторна-курортнае лячэнне, вырашае пытанні пры экспертызе працаздольнасці, дае заключэнне аб неабходнасці акад. водпуску, вызвалення ад перавадных і выпускных экзаменаў навучэнцаў школ, аб наяўнасці права на атрыманне дадатковай жылой плошчы; выдае лісты непрацаздольнасці па доглядзе за хворым членам сям’і. Склад УКК: нам.гал. ўрача па мед. рэабілітацыі і экспертызе, заг. аддзялення, урач.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІ́ПСКІХ Яўген Фёдаравіч (28.6.1914, г. Марыупаль Данецкай вобл., Украіна — 14.6.1953),
адзін з арганізатараў партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў трансп. тэхнікум (1935), 4 курсы Данецкага індустр. ін-та (1939), ВПШ пры ЦККПБ (1948). У Чырв. Арміі ў 1939—49. У Вял.Айч. вайну з вер. 1941 у партызанах: камандзір групы, атрада, з 1943 брыгад «За Радзіму», «Полымя», адначасова чл.падп. Пухавіцкага райкома КП(б)Б. Партызаны брыгады на чале з Ф. у час «рэйкавай вайны» падарвалі больш за 1,5 тыс. рэек, у ліп. 1944 сумесна з воінамі Чырв. Арміі вызвалілі г. Мар’іна Горка. Пасля вайны на парт. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ФО́ЛЬКСВАГЕНВЕРК»
(Volkswagenwerk),
аўтамабільны канцэрн ФРГ. Засн. ў 1937. Штаб-кватэра ў г. Вольфсбург. З 1960 прадпрыемства з акц. формай уласнасці, з 1988 яго ўласнік — федэральны ўрад. Буйнейшы вытворца аўтамабіляў у Еўропе (больш за 5 млн.; 2001); 3-е месца ў свеце. Канцэрн выпускае легкавыя аўтамабілі «Аўдзі», «Бентлі», «Фольксваген», «Ролс-Ройс», «Шкода» і інш., грузавікі, невял. аўтобусы (больш за 10 тыпаў базавых мадэлей і каля 150 іх мадыфікацый, у т. л. тэхніка па заказах бундэсвера і НАТО). Мае аддзяленні збыту ў 150 краінах, аказвае таксама тэхн. паслугі. Яму належаць 15 з-даў у розных краінах. У вытв-сці занята 324 тыс. чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕРУХА́,
рака ў Добрушскім і Гомельскім р-нах, левы прыток р. Сож (бас.р. Дняпро). Даўж. 57 км. Пл. вадазбору 525 км². Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад пас. Альховае Добрушскага р-на, вусце за 4 км на З ад в. Церуха Гомельскага р-на. Цячэ па ўсх. ускраіне Гомельскага Палесся. Даліна пераважна выразная. Пойма двухбаковая (шыр. да 2 м), часткова асушаная. Рэчышча на вял. працягу каналізаванае (шыр. да 10 м). Берагі стромкія, выш. да 3 м. Замярзае ў канцы 2-й дэкады снеж., крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Прымае сцёк меліярац. каналаў. Некалькі шлюзаў рэгулююць яе водны рэжым. Уздоўж ракі зона адпачынку Церуха.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́НШАВАЕ ПРА́ВА,
сістэма прававых норм, якія рэгулявалі часовае або бестэрміновае землекарыстанне сялян і мяшчан (чыншавікоў) у феад. грамадстве. Паводле Ч.п. феадалы-землеўласнікі перадавалі сваю зямлю ў спадчыннае карыстанне за вызначаную плату — чынш. Землеўласнік не меў права пазбавіць чыншавіка карыстання зямлёй, калі апошні несвоечасова плаціў чынш, аднак мог спагнаць яго ў прымусовым парадку. Феадалы часта павялічвалі чынш, самаўладна ўводзілі дадатковыя паборы і павіннасці (за карыстанне млынамі, мастамі і інш.). Ч.п. ўзнікла ў Зах. Еўропе ў 14—16 ст., з 15 ст. пашырана ў ВКЛ (гл.Чыншавыя сяляне, Чыншавая шляхта). У Рас. імперыі чынш (аброк) захоўваўся да сял. рэформы 1861 і адмены плацяжоў часоваабавязаных сялян у 1883.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭМПІЁН (англ. Champion ад позналац. campio змагар),
1) званне, якое прысвойваецца пераможцу (спартсмену ці камандзе) у афіц.спарт. спаборніцтвах (напр., чэмпіянатах) па пэўных відах спорту, комплексных спарт. спаборніцтваў, у т. л.Алімп. гульняў, спартакіяд і інш. Абсалютны Ч. — пераможца спаборніцтваў сярод усіх удзельнікаў, незалежна ад узросту, масы цела і інш.Абс. чэмпіянаты праводзяць у боксе, барацьбе, культурызме і інш. У гімнастыцы званне абс. Ч. прысвойваецца за перамогу ў мнагабор’і. Званне алімп. Ч. захоўваецца за спартсменам навечна.
2) Жывёла (напр., сабака), якая па колькасці балаў (выстаўляюцца трыма і больш рознымі экспертамі) атрымлівае першае месца на выстаўцы ці ў спаборніцтвах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РКАС Людвіг Станіслававіч (9.12.1923, г. Полацк Віцебскай вобл. — 10.4.2002),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ноўгарад-Валынскае ваен. пяхотнае вучылішча (1942), Ваен. акадэмію бранятанк. і механізаваных войск (1954). У Чырв. Арміі з чэрв. 1941. З ліп. 1941 на Зах., 2-м Укр. і 1-м Бел. франтах. Удзельнік бітвы пад Масквой, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, баёў за Берлін. Камандзір кулямётнай роты ст. лейтэнант Ч. вызначыўся 19.1.1945 у баях за горад Радзееў (Польшча): штурмавая група на чале з ім прарвала ўмацаваную абарону праціўніка і прабілася ў горад, цяжка паранены Ч. не пакінуў поля бою. Удзельнік Парада перамогі 1945 у Маскве. Да 1958 у Сав. Арміі, потым у НДІ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́ЦВЕРЦЬ,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзісна, за 10 км на Пд ад г. Паставы, за 1 км на У ад в. Падаляны. Пл. 0,46 км², даўж. 950 м, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 7,7 м, даўж. берагавой лініі 4,05 км. Пл. вадазбору 8,24 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны выш. 10—16 м, стромкія, на У і ПдУ пад лесам. Берагі стромкія, укрытыя водна-балотнай расліннасцю, на Пн пад хмызняком. Возера паўвостравам раздзелена на 2 плёсы; зах. мелкаводны і ўсх. глыбакаводны. Дно да глыб. 1—2 м пясчанае і пясчана-ілістае, ніжэй гліністае. На Пн выцякае ручай у воз. Світа.