СЕ́НЬКАВА,

вёска ў Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 48 км на Пн ад горада і чыг. ст. Верхнядзвінск, 198 км ад Віцебска. 357 ж., 140 двароў (2001). Базавая школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму.

т. 14, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕРКАВІ́ЦКІ ШКЛОЗАВО́Д.

Дзейнічаў у 1897—1925 ва ўрочышчы Серкавіца Аршанскага пав. (цяпер вёска ў Талачынскім р-не Віцебскай вобл.). Вырабляў паўбелае ліставое шкло і бутэлькі. У 1913 меў 5 паравых рухавікоў, 2 паравыя катлы. У 1910 працавала 297 рабочых, выпушчана 10 тыс. скрынак шкла.

т. 14, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕ́ЧНА, Сешня,

рака ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Зах. Дзвіна. Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 166 км². Выцякае з Дабееўскага воз. за 500 м на ПдУ ад в. Ільінцы, вусце каля в. Ярашова. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае.

т. 14, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАЎБУ́Н,

вёска ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Стаўбунка. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 33 км на ПнУ ад г. Ветка, 55 км ад Гомеля. 1265 ж., 552 двары (2001). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Свята-Мікольская царква.

т. 15, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЫРО́Д,

вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Калінкавічы, 120 км ад Гомеля. 643 ж., 231 двор (2002). Акц. т-ва «Бытсервіс». Базавая школа, Дом маст. самадзейнасці, б-ка, аддз. сувязі.

т. 15, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТУР, Прудок,

рака ў Мазырскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 25 км, пл. вадазбору 178 км². Пачынаецца за 1,8 км на Пд ад в. Слабада, вусце за 1,5 км на ПнЗ ад в. Лучажэвічы. Цячэ ў межах Мазырскага Палесся. Рэчышча каналізаванае.

т. 16, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТУ́ТЧА,

возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свольна, за 25 км на ПнЗ ад г.п. Расоны. Пл. 0,75 км², даўж. 1,2 км, найб. шыр. 900 м, пл. вадазбору 8,16 км². Катлавіна знаходзіцца сярод часткова забалочанага лесу. Праз возера цячэ р. Нячэрская.

т. 16, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХІМЫ́,

вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на У ад г. Бабруйск, 95 км ад Магілёва, 13 км ад чыг. ст. Бярэзіна. 349 ж., 140 двароў (2003). Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 17, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРНІ́ЦА, Чарніца Нагорная,

рака ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Пліса (бас. р. Дняпро). Даўж. 25 км. Пл. вадазбору 186 км². Пачынаецца з невял. сажалкі за 500 м на З ад в. Слабада, вусце на паўд.-зах. ускраіне в. Трубянок. Рэчышча каналізаванае.

т. 17, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧЫ́РКА, Мольчанскі канал,

рака ў Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Жардзянка (бас. р. Дняпро). Даўж. 18 км. Пл. вадазбору 100 км². Пачынаецца за 3,5 км на ПнУ ад в. Вялікі Бор, вусце за 2 км на У ад в. Чыркавічы. Рэчышча каналізаванае.

т. 17, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)