ТУ́ТЧА,

возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свольна, за 25 км на ПнЗ ад г.п. Расоны. Пл. 0,75 км², даўж. 1,2 км, найб. шыр. 900 м, пл. вадазбору 8,16 км². Катлавіна знаходзіцца сярод часткова забалочанага лесу. Праз возера цячэ р. Нячэрская.

т. 16, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)