мінерал класа аксідаў, аксід урану, UO2. Мае 86,86% урану, прымесі радыю, актынію, торыю, свінцу, гелію і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае крышталі, крыштал. і шчыльныя нацечныя агрэгаты (настуран, уранавая смолка), зямлістыя, парашкападобныя масы (уранавая чэрнь, уранавая вохра). Колер чорны. Бляск паўметал., смаляны. Цв. 6—7. Шчыльн. 8—10 г/см³. Радыеактыўны. Паходжанне пераважна пегматытавае, гідратэрмальнае. Руда на уран, радый і торый. Радовішчы ў Расіі, ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Індыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«УРАЧЫ́ СВЕ́ТУ ЗА ПРАДУХІЛЕ́ННЕ Я́ДЗЕРНАЙ ВАЙНЫ́»
(International Physicians for Prevention of Nuclear War),
сусветная арг-цыя, засн. ў 1980 амер. і сав. медыкамі на чале з Б.Лаўнам і Я.І.Чазавым. Разгарнула міжнар. кампанію па інфармаванні насельніцтва пра наступствы ядз. вайны, яе пагрозу для існавання чалавецтва. Да 1985 аб’яднала 135 тыс. медыкаў з 41 краіны, у т. л. 30 тыс. — у ЗША, 60 тыс. — у СССР. Нобелеўская прэмія міру 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРЭНГЕ́ЙТА ШКАЛА́,
адна з тэмпературных шкал, адзін градус якой роўны 1/180 частцы тэмпературнага інтэрвалу ў ртутным тэрмометры паміж пунктамі плаўлення лёду і кіпення вады пры нармальным ціску (гл.Градус Фарэнгейта). Прапанавана ням. фізікам Г.Д.Фарэнгейтам (1724), традыцыйна выкарыстоўваецца ў некаторых краінах, напр., у ЗША. Перавод т-ры па Ф.ш. (tF) У т-ру па Цэльсія шкале (t) выконваецца па формуле: t = 5/9 (tF − 32 °F).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫСО́ЙЛЕРЫ (англ. free-soilers ад free вольны + soil зямля; поўная назва Free-soil Party),
члены аднайм. радыкальнай партыі ў ЗША у сярэдзіне 19 ст. Аформіліся як партыя ў 1848. Выказвалі інтарэсы рабочых, рамеснікаў, радыкальных слаёў буржуазіі і інтэлігенцыі. Выступалі за бясплатную раздачу зямлі з грамадскага фонду перасяленцам і забарону продажу зямлі капіталіст. кампаніям, супраць пашырэння рабства на новыя тэр. З 1850 страцілі паліт. ўплыў, у 1854 увайшлі ў новаствораную Рэспубліканскую партыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́НРЫ, Хенрай (Henri) Роберт (25.6.1865, г. Цынцынаты, ЗША — 12.7.1929), амерыканскі мастак, заснавальнік амер. рэалізму 20 ст. Вучыўся ў Пенсільванскай АМ у Філадэльфіі (1885—88), акадэміі Жуліяна і Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1888—90). У 1891—95 працаваў у Філадэльфіі, у 1895—99 у Еўропе, пазней у Нью-Йорку. Чл. групы «Васьмёрка», заснавальнік рэаліст. «школы смеццевай скрынкі» і настаўнік гал. яе прадстаўнікоў. Сярод твораў: «Хлопчык смяецца» (1907), «Маскарадная сукенка» (1911).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́РНБАСТЭЛЬ (Hornbostel) Эрых Морыц фон (25.2.1877, Вена — 28.11.1935),
аўстрыйскі музыказнавец, педагог; адзін з заснавальнікаў этнамузыкалогіі. Вучань, потым асістэнт К.Штумпфа ў Ін-це псіхалогіі пры Берлінскім ун-це імя В.Гумбальта (з 1917 праф. гэтага ун-та). З 1906 кіраўнік Берлінскага фонаграмархіва. З 1933 у ЗША. Аўтар навук. прац пра яп., інд., араб., афр. і інш. музыку, а таксама па сістэматыцы муз. інструментаў, муз. акустыцы і псіхалогіі. Сярод вучняў Г.Д.Каўэл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНЦЫНА́ТЫ (Cincinnati),
горад на ПнУЗША, штат Агайо. Засн. ў 1788. 331 тыс.ж. (2000), з прыгарадамі 1,7 млн.ж. Порт на р. Агайо. Трансп. вузел. Буйны прамысл., гандлёва-фін. і культ.цэнтр.Прам-сць: суднабудаванне, маш.-буд., металаапр., эл.-тэхн. і радыёэлектронная, хім. (вытв-сць мыла і мыйных сродкаў, касметыкі, медыкаментаў), харчасмакавая (мясная, мукамольная, піваварная), паліграф., мэблевая, папяровая. Вытв-сцьавіяц. рухавікоў і ракет, быт. машын і прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎГЛЕ́ЎСКАЯ (дзявочае Цвяткова) Лаліта Вадзімаўна
(н. 31.12.1963, Мінск),
бел. спартсменка (стральба кулявая, пісталет). Засл. майстар спорту Беларусі (2000). Бронз. прызёр XXVII Алімп. гульняў (2000, г. Сідней, Аўстралія; малакаліберны пісталет), 8-е месца на XXVI Алімп. гульнях (1996, г. Атланта, ЗША; пнеўматычны пісталет). Чэмпіёнка свету (1992), бронз. прызёр (1998), Чэмпіёнка Еўропы (1998). Пераможца этапу Кубка свету (2000, пнеўматычны пісталет). Уладальніца Кубка Беларусі (1997). Абс. чэмпіёнка Аўстраліі (2003).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬ-САУ́Д Султан Салман Абдэль-Азіз (н. 27.6.1956, Эр-Рыяд, Саудаўская Аравія),
першы касманаўт Саудаўскай Аравіі. Палкоўнік Каралеўскіх ВПС. Пляменнік караля Фахда, прынц. Скончыў Дэнверскі і Сіракузскі ун-ты (ЗША). Ў 1985 у атрадзе касманаўтаў НАСА. 17—24.6.1985 здзейсніў (як спецыяліст па карыснай нагрузцы) палёт на касм. караблі «Дыскаверы». У космасе правёў 7,07 сут. Залаты медаль НАСА «За касмічны палёт» (1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЯ́НАЎ Пётр (н. 25.5.1952, с. Манасцір, Балгарыя),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Балгарыі, юрыст. Скончыў Сафійскі унт, працаваў адвакатам. З пач. 1990-х г. у Саюзе дэмакр. сіл. На прэзідэнцкіх выбарах 1996 выступаў як адзіны кандыдат Аб’яднання дэмакр. сіл. Прэзідэнт Балгарыі ў 1997—2002. Праводзіў курс на ўступленне Балгарыі ў НАТО і Еўрап. саюз, падтрымаў ваен. акцыю ЗША і НАТО супраць Югаславіі ў сак.—чэрв. 1999.