ПО́ЛАНІ (Polanyi) Джон Чарлз (н. 23.1.1929, Берлін),
канадскі фізікахімік. Чл. Канадскага каралеўскага т-ва (1966), Лонданскага каралеўскага т-ва (1971). Скончыў Манчэстэрскі ун-т (1949, д-р філасофіі 1952). З 1956 ва ун-це Таронта (з 1962 праф.). Навук. працы па хім. кінетыцы. Развіў новы кірунак у галіне дынамікі элементарных хім. працэсаў (1960—70-я г.). Распрацаваў метад вызначэння энергет. стану прадуктаў рэакцыі па вельмі слабым інфрачырвоным выпрамяненні асобных малекул. Нобелеўская прэмія 1986 (разам Лі Янам і Д.Р.Хершбахам).
т. 12, с. 451
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́СНІК,
імя рускіх дойлідаў (ці дойліда) сярэдзіны 16 ст. Поснік Якаўлеў, «царкоўны і гарадавы майстар» у Пскове. Работы: праслы паўд. сцен і шэраг вежаў (у т. л. Спаская) крамля (1556—62) і Дабравешчанскі сабор (1562) у Казані (абедзве пабудовы з І.Шыраем). Яму прыпісваецца таксама буд-ва Успенскага сабора (1560) Успенскага манастыра ў г. Свіяжск. Другі П. — будаўнік (разам з Бармам) Васіля Блажэннага храма (1555—60) у Маскве. Ёсць меркаванні пра ідэнтычнасць абодвух П., а таксама П. і Бармы.
т. 12, с. 516
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПРЫ́НЦАВА Валерыя Міхайлаўна (н. 11.1.1932, г. Варонеж, Расія),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі. Д-р мед. н. (1989). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1955). З 1965 у Ін-це фізіялогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па механізмах рэгуляцыі і выдзялення катэхаламінаў у гангліях, уплыў на гэты працэс розных тэмператур.
Тв.:
Катехоламины в симпатических ганглиях. Мн., 1983 (разам з І.А.Булыгіным);
Высвобождение катехоламинов в симпатических ганглиях при антидромном раздражении // Успехи физиол. наук. 1986. Т. 17, № 3.
т. 13, с. 309
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЭРА́ЛЬНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
[ад лац. rudus (ruderis) друз, буд. смецце], смеццевыя расліны, якія растуць каля будынкаў, на пустках, уздоўж шляхоў зносін і на падобных другасных (не палявых) месцах. Пераважна нітрафілы. Часта маюць прыстасаванні, якія дазваляюць ім пазбегнуць знішчэння чалавекам і жывёламі (непрыкметны выгляд, ядавітыя рэчывы, шыпы, жыгучыя валаскі і інш.). На Беларусі больш за 350 відаў з родаў аксамітнік, блёкат, вапнаўка, вярблюдка, герань, дурнап’ян, дурнічнік, крапіва і інш. Разам з сегетальнымі раслінамі складаюць групу пустазелля.
В.М.Прохараў.
т. 13, с. 433
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧАРДС (Richards) Дзікінсан (30.10.1895, г. Орындж, штат Нью-Джэрсі, ЗША — 23.2.1973),
амерыканскі кардыёлаг. Чл. Нац. АН ЗША. Скончыў Іельскі (1917) і Калумбійскі (1922) ун-ты. У 1945—61 кіраўнік мед. аддзела ў шпіталі Белв’ю ў Нью-Йорку. Навук. працы пра дзейнасць сэрца ва ўмовах траўматычнага шоку, па распрацоўцы і ўдасканаленні метадаў даследавання функцый сэрца і лёгкіх у норме і паталогіі; адзін з аўтараў метаду катэтарызацыі сэрца. Нобелеўская прэмія 1956 (разам з А.Ф.Курнанам, В.Форсманам).
А.Ю.Маніна.
т. 13, с. 528
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКАВА́ТЫХ Леанід Сямёнавіч (8.12.1930, г.п. Колпны Арлоўскай вобл., Расія — 12.10.1976),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі, радыялогіі, хірургіі. Д-р мед. н., праф. (1972). Скончыў Ленінградскую ваенна-мед. акадэмію (1955). З 1962 у Бел. НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (кіраўнік аддзялення). Навук. працы па радыеізатопных і хірург. метадах лячэння, пытаннях інтэнсіўнай тэрапіі ў анкалогіі.
Тв.:
Радиоизотопная ренография Мн., 1969 (разам з Л.І.Нісенбаумам, К.І.Гарэльчыкам);
Операционный риск и интенсивная терапия в онкологической клинике. Мн., 1976 (у сааўт.).
т. 15, с. 258
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМА́ШКА Аляксандр Мікалаевіч (н. 28.2.1952, Мінск),
бел. вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі і сістэм кіравання. Д-р тэхн. н. (1993), праф. (1994). Скончыў Мінскае інж.-зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1974), дзе і працаваў з 1980 (у 1991—2002 нач. лабараторыі). Навук. працы па многафункцыянальных аўтаматах, элементнай базе ЭВМ, тэорыі жывучасці складаных сістэм.
Тв.:
Многофункциональные автоматы и элементная база цифровых ЭВМ М., 1981 (разам з В.Дз.Казюмінскім, В.А.Мішчанкам);
Параллельная обработка информации. Т. 4. Киев, 1988 (у сааўт.).
т. 15, с. 342
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНАЎ Яфім Яўстаф’евіч (н. 26.1.1932, с. Малая Лая Прыгараднага р-на Свярдлоўскай вобл., Расія),
бел. матэматык і педагог. Канд. пед. н. (1976), праф. (1991). Скончыў Ніжнетагільскі пед. ін-т (1958), дзе і працаваў. З 1980 у Віцебскім ун-це. Навук. працы па праблемах метадалогіі і методыкі дыялагічнага выкладання матэматыкі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для агульнаадукацыйных школ.
Тв.:
Изучаем геометрию. М., 1987;
Учимся рассуждать и доказывать. М., 1989 (разам з І.Л.Нікольскай);
За страницами учебника геометрии. 2 изд. М., 1999.
т. 15, с. 347
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНІВЕРСА́Л (польск. universał ад лац. universalis усеагульны),
від прававога акта ў Рэчы Паспалітай. Выдаваўся каралём як зварот да народа; у ім кароль рэгуляваў гасп., рэліг. і вайсковыя пытанні, склікаў шляхту на соймы і паспалітае рушэнне. У час міжкаралеўя У. выдаваў прымас. У. пабаровыя — ухвалы соймаў на збіранне падаткаў, з 17 ст. выдаваліся разам з соймавымі канстытуцыямі. У. Пастаяннай Рады рэгулявалі арганізацыю судаводства і адміністрацыі. У. абвяшчаліся канфедэрацыі. У час паўстання 1794 У. выдаваў Т.Касцюшка (напр., Паланецкі універсал).
т. 16, с. 233
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РМЫШ Генадзь Рыгоравіч (н. 14.1.1953, в. Воля-Крупіцы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі, гастраэнтэралогіі, гепаталогіі. Д-р мед. н., праф. (2000). Скончыў Гродзенскі мед. ун-т (1980), дзе і працуе (з 2000 дэкан). Навук. працы па хірург. гастраэнтэралогіі, гепаталогіі, колапракталогіі.
Тв.:
Общая хирургия. Мн., 2002 (у сааўт.);
Хирургическая операция: расстройство гомеостаза, предоперационная подготовка, послеоперационный период. Мн., 2002 (у сааўт.);
Хирургические болезни. Гродно, 2003 (разам з П.В.Гарэлікам, І.Я.Макшанавым).
т. 18, кн. 1, с. 426
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)