МАКА́РАЧКІН (Міхаіл Фёдаравіч) (17.11. 1891, с. Галубкі Навасільскага р-на Арлоўскай вобл., Расія — 5.8.1963),

расійскі і бел. вучоны ў галіне грунтазнаўства і фундаментабудавання. Чл.-кар. Акадэміі буд-ва і архітэктуры СССР (1957). Д тэхн. н., праф. (1945). Скончыў Тульскі настаўніцкі ін-т (1915), Маскоўскі ін-т шляхоў зносін (1927). Працаваў у праектных арг-цыях сістэмы шляхоў зносін. З 1953 у БПІ. Навук. працы па пытаннях грунтазнаўства, праектавання і буд-ва фундаментаў з выкарыстаннем мясцовых буд. матэрыялаў.

І.​І.​Леановіч.

т. 9, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКСІМЕ́Й (Іван Васілевіч) (н. 5.10.1935, г. Стрый Львоўскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне кібернетыкі і выліч. тэхнікі. Д тэхн. н. (1989), праф. (1990). Скончыў Маскоўскі інж.-фізічны ін-т (1964). З 1974 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па камп’ютаметрыцы, кіраванні выліч. працэсам у ЭВМ і выліч. сістэмах, тэхналогіі імітацыйнага эксперыменту на ЭВМ, праектным мадэліраванні тэхнал. працэсаў дыскрэтнай вытв-сці, чыг. транспарту і буд-ва.

Тв.:

Функционирование вычислительных систем: (Измерение и анализ). М., 1979;

Имитационное моделирование на ЭВМ. М., 1988.

т. 9, с. 546

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКУШО́К (Яўген Маркелавіч) (н. 26.1.1928, Масква),

бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д тэхн. н. (1968), праф. (1972). Сын М.Е.Макушка. Скончыў БПІ (1950). З 1958 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1992 у БПА. Навук. працы па пытаннях апрацоўкі металаў ціскам, механіцы дэфармаванага цвёрдага цела. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.

Тв.:

Механика трения. Мн., 1974;

Массоперенос в процессах трения. Мн., 1978 (разам з Т.​В.​Каліноўскай, А.​У.​Белым);

Инженерная теория пластичности. Мн., 1985 (у сааўт.);

Самоорганизация деформационных процессов. Мн., 1991.

М.Е.Макушок.

т. 9, с. 548

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛЕ́ВІЧ (Юрый Канстанцінавіч) (н. 12.10.1953, в. Жыровічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д мед. н. (1996), праф. (1997). Сын К.І.Малевіча. Скончыў Цалінаградскі мед. ін-т (1976). З 1980 у Мінскім мед. ін-це (з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па клініцы, дыягностыцы, лячэнні генітальнай герпетычнай інфекцыі.

Тв.:

Внешнее дыхание, газо- и энергообмен при беременности. Мн., 1986 (разам з У.​М.​Дзямідавым, С.​С.​Саакянам);

Генерализованная герпетическая инфекция: факты и концепция. Мн., 1992 (у сааўт.).

т. 10, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛІНКО́ЎСКІ (Юрый Уладзіміравіч) (н. 27.1.1948, г. Алматы, Казахстан),

бел. матэматык. Д фіз.-матэм. н. (1992), праф. (1995). Скончыў Маскоўскі ун-т (1971). З 1971 у Гомельскім ун-це (у 1982—88 і з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі імавернасцей і матэм. статыстыцы. Даследаваў стацыянарнае размеркаванне маркаўскіх і паўмаркаўскіх выпадковых працэсаў, якія апісваюць сістэмы і сеткі масавага абслугоўвання.

Тв.:

Мультипликативность стационарного распределения открытых сетей обслуживания со стандартными узлами и однотипными заявками // Проблемы передачи информации. 1999. Т. 35, вып. 1.

т. 10, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́СЛАВА (Валянціна Аўрамаўна) (н. 2.1.1949, г. Клімавічы Магілёўскай вобл.),

бел. мовазнавец. Д філал. н. (1992), праф. (1993). Скончыла Кіргізскі дзярж. ун-т (1972). Працавала ў Ошскім пед. ін-це. З 1982 у Віцебскім ун-це. Аўтар прац у галіне псіхалінгвістыкі і лінгвакультуралогіі: «Размова пра псіхалінгвістыку» (1992), «Уводзіны ў лінгвакультуралогію», «Лінгвістычны аналіз экспрэсіўнасці мастацкага тэксту» (абедзве 1997), «Філалагічны аналіз Паэтычнага тэксту» (1999), сааўтар кн. «Этнапсіхалінгвістыка» (1988), «Чалавечы фактар у мове» (1991) і інш.

Тв.:

Преданья старины глубокой в зеркале языка. Мн., 1997.

т. 10, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАТУСЕ́ВІЧ (Аляксандр Сяргеевіч) (7.6. 1937, г. Смалявічы Мінскай вобл. — 2.1.1998),

бел. вучоны ў галіне кампазіцыйных матэрыялаў і апрацоўкі металаў ціскам. Д тэхн. н. (1984), праф. (1989). Скончыў БПІ (1961). З 1961 у Фізіка-тэхн. ін-це Нац. АН Беларусі (з 1992 гал. навук. супрацоўнік). Распрацаваў тэарэт. і тэхнал. асновы працэсаў атрымання кампазіцыйных валакністых матэрыялаў на метал. аснове.

Тв.:

Теоретические основы ковки и горячей объемной штамповки. Мн., 1968 (у сааўт.);

Композиционные материалы на металлической основе. Мн., 1978.

К.​В.​Грышановіч.

т. 10, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІРАНЕ́НКА (Аляксей Віктаравіч) (5.3. 1911, с. Ільінка Белгародскай вобл., Расія — 22.4.1998),

бел. вучоны ў галіне біяхіміі і фізіялогіі раслін. Д біял. н. (1962), праф. (1972). Засл. дз. нав. Беларусі (1981). Скончыў Варонежскі пед. ін-т (1938). З 1949 у Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі (дырэктар), з 1952 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі (да 1988 заг. лабараторыі). Навук. працы па заканамернасцях утварэння і намнажэння алкалоідаў, бялковых рэчываў і’ амінакіслот у лубіне.

Тв.:

Методы определения алкалоидов. Мн., 1966;

Биохимия люпина. Мн., 1975.

т. 10, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МО́ЖЫ ((Morzy) Юзаф) (н. 10.8.1921, в. Лопуш Падляскага ваяв., Польшча),

польскі гісторык. Д гіст. н. (1962). Скончыў Маскоўскі ун-т (1955). Да 1991 працаваў ва Ун-це імя А.​Міцкевіча ў Познані, дацэнт (1968). Вывучае гісторыю ВКЛ і Расіі. Аўтар манаграфіі «Дэмаграфічны крызіс у Літве і Беларусі ў II палове XVII ст.» (1965; бел. пераклад фрагментаў у час. «Спадчына», 1992, №5), дзе на падставе шматлікіх крыніц зроблена выснова пра значнае (да 50%) скарачэнне насельніцтва ВКЛ у час войнаў 1648—67.

т. 10, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯЛА́НЫН (Уладзімір Дзмітрыевіч) (н. 20.12.1937, хутар Міхайлаўскі Варонежскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Д мед. н., праф. (1980). Скончыў Варонежскі мед. ін-т (1961). З 1986 у Гродзенскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па отарыналарынгалогіі, транспланталогіі, отахірургіі, ЛОР-анкалогіі.

Тв.:

Лечение хронических воспалительных заболеваний лобных пазух путем хирургической облитерации их полости формалинизированными хрящевыми и костными гомотрансплантантами (разам з А.​М.​Несцярэнкам) // Вестн. оториноларингологии. 1976. № 1;

Пластика лобно-орбитальной области после удаления больших остеом лобных пазух // Там жа. № 3.

т. 11, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)