польскі навук.-літ. штомесячнік. Выдаваўся ў 1841—1914 у Варшаве на польск. мове. Да заснавання час.«Атэнэум» (1876) быў адзіным у Варшаве навук. выданнем энцыклапедычнага характару. Друкаваў працы па гісторыі, філасофіі, этнаграфіі, л-ры, мастацтве, геаграфіі, прам-сці, біяграфіі польск. і зарубежных дзеячаў, хроніку, крытычныя артыкулы, агляды перыяд. друку, бібліягр. звесткі. Змяшчаў таксама артыкулы па гісторыі, фальклоры, этнаграфіі, геаграфіі і гаспадарцы Беларусі. Выйшла 295 тамоў (кожны том складаўся з 3 сшыткаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЗЕ́СКУЛ (Уладзіслаў Пятровіч) (8.3.1858, с. Папоўка Харкаўскай вобл., Украіна — 1.6.1931),
рускі і ўкр. гісторык антычнасці. Акад.АНСССР (1922), АН УССР (1925). Праф. Харкаўскага ун-та (1890—1921). Асн.працы прысвечаны эканам. і сац. гісторыі Стараж. Грэцыі, крыніцазнаўству і гістарыяграфіі антычнасці.
Тв.:
Перикл. Харьков, 1889;
«Афинская полития» Аристотеля как источник для истории государственного строя Афин до конца V в. Харьков, 1895;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛА́НАЎ (Пётр Аляксандравіч) (1.11.1905, г. Віцебск — 26.1.1990),
бел. мікрабіёлаг-імунолаг. Д-рбіял.н., праф. (1942). Чл.-кар.АН Казахстана (1954). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1930). З 1934 у Алма-ацінскім зоавет. ін-це, з 1961 у Ін-це біялогіі АНБССР, з 1964 у БДУ. Вывучаў уласцівасці змяінага яду. Вынайшаў проціядныя вакцыны і сывараткі, антыбіётык актынаміцын К. Навук.працы па мікробных меланінавых пігментах, бруцэлёзе буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Общая микробиология. Мн., 1969 (разам з В.І.Калешка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЦЬЯ́НАЎ (Даніла Дзяменцьевіч) (н. 9-12.1918, в. Хамёнкі Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. эпізаатолаг. Д-рвет.н. (1974), праф. (1975). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1939). У 1947—54 і з 1964 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук.працы па патагенезе і імунітэце пры рожы і інш. хваробах свіней, мерах барацьбы з лептаспірозам і пастэрэлёзам с.-г. жывёл, адначасовай вакцынацыі жывёл супраць некалькіх інфекцый.
Тв.:
Одновременная вакцинация животных против нескольких инфекций. Мн., 1971 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЗРУ́КАЎ (Панцеляймон Кандратавіч) (15.2.1909, Масква — 1981),
савецкі геолаг. Чл.-кар.АНСССР (1968). З 1946 у Ін-це акіяналогіі АНСССР. Працы па марской геалогіі і тэорыі асадканамнажэння ў акіянах. Кіраўнік марскіх экспедыцый на н.-д. судне «Віцязь». Вывучаў донныя адклады мораў Д. Усходу, Ціхага і Індыйскага акіянаў. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗАРЭ́ВІЧ (Дзмітрый Іванавіч) (1.11.1848, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 1912),
расійскі вучоны. Д-рюрыд.н. (1877), праф. Новарасійскага (Адэскага, 1882) і Варшаўскага (1887) ун-таў. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1870). З 1874 праф. у Дзямідаўскім юрыд. ліцэі ў Яраслаўлі. Навук.працы па гісторыі і практыцы рым. права.
Тв.:
История византийского права. Ч. 1—2. Ярославль, 1876—77;
Античный мир и христианство. Ярославль, 1880;
Система римского права. Т. 1—3. Спб., Варшава, 1887—89.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЗБУКІН (Мікалай Васілевіч) (1894, Бабруйск — 24.11.1943 ?),
бел. географ, краязнавец. У 1912—17 вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. З 1917 выкладаў у Бабруйскай гімназіі, у 1921—30 на кафедры геаграфіі Інбелкульта і АН Беларусі. Адзін з арганізатараў краязнаўчага руху на Беларусі, чл.Цэнтр. бюро краязнаўства пры АН Беларусі. Асн.працы па геаграфіі Беларусі і інш. краін: «Геаграфія Еўропы» (1924), «Геаграфія пазаеўрапейскіх краёў» (у сааўт.), «Паселішчы гарадскога тыпу ў БССР» і інш. У 1930 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКА́ЕЎ (Аскар) (н. 10.11.1944, с. Кызыл-Байрак Кемінскага р-на, Кыргызстан),
дзярж. дзеяч Кыргызстана, вучоны. Акад.АН Кыргызстана (1987). Д-ртэхн.н. (1980). Скончыў Ленінградскі ін-т дакладнай механікі і оптыкі (1968). Працаваў у ім, на з-дзе ў Бішкеку, у Фрунзенскім політэхн. ін-це. У 1986—87 заг. аддзела ЦК Кампартыі Кіргізіі. З 1987 віцэ-прэзідэнт, у 1989—90 прэзідэнт АН Кыргызстана. З 1990 прэзідэнт Рэспублікі Кыргызстан. Навук.працы па фіз. оптыцы і галаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМРА́ЦКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямёнаў эпохі энеаліту (2-я пал. 5 — пач. 4-га тыс. да н.э.) у Верхнім і Сярэднім Егіпце. Назва ад паселішча каля мяст. Эль-Амра (Егіпет). Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй і паляваннем. Для амрацкай культуры характэрны чырвоны глянцаваны посуд, на якім белай фарбаю нанесены «крыжалінейны» арнамент. Прылады працы вырабляліся з крэменю, косці, сустракаюцца медныя рэчы (шпількі, гарпуны, пацеркі). Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў скурчаным становішчы, у магілы клалі посуд, упрыгожанні, грабяні, статуэткі са слановай косці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАШЫ́ДЗЕ (Грыгол Рыгоравіч) (1.8.1914, г. Чыятура, Грузія — 29.7.1994),
грузінскі пісьменнік. Акад.АН Грузіі (1979). Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Тбіліскі ун-т (1936). Распрацоўваў гіст. і актуальныя тэмы сучаснасці: паэмы «Георгій Шосты» (1942), «Непераможны Каўказ» (1943), «Легенда пра першых тбілісцаў» (1959), цыкл вершаў «Продкі і сучаснікі. Літаратурныя пісьмы» (1979), зб. вершаў «Залаты вінаграднік» (1966) і інш. Раманы (трылогія) «Лашарэла» (1957), «Доўгая ноч» (1963), «Цотнэ, або Падзенне і ўзвышэнне Грузіі» (1975) прысвечаны Грузіі 11—13 ст.Дзярж. прэмія СССР 1951.