КРУ́ГЛІКАЎ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 26.8.1933, в. Яблачнае Хахольскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне аўтаматыкі. Д-ртэхн.н. (1978), праф. (1980). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ППА (1956). З 1956 у Ваен. акадэміі Беларусі. Навук. працы па аўтаматызаваных сістэмах кіравання зенітных войск, распрацоўцы аптымальных адаптыўных сістэм.
Тв.:
Самонастраивающиеся системы управления с эталонными моделями. Мн., 1970 (разамз Я.А.Санкоўскім); Справочное пособие по теории систем автоматического регулирования и управления. Мн., 1973 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСІЛЕ́МА (ад грэч. xylon ссечанае дрэва),
водаправодзячая тканка сасудзістых раслін. Разамз флаэмай (лубам) утварае праводзячую сістэму, што аб’ядноўвае ўсе органы расліны. Бывае першасная (вытворная пракамбію) і другасная (вытворная камбію). Другасная К. (драўніна) уключае праводзячыя (сасуды, трахеіды — мёртвыя полыя клеткі, што ажыццяўляюць восевы транспарт раствораў), парэнхімныя і мех. элементы. Назапашваецца на працягу жыцця расліны і складаецца з гадавых кольцаў прыросту. Суадносіны паміж К., што функцыянуе (абалонная) і не функцыянуе (ядравая), залежаць ад віду раслін і кліматычных умоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДРА́ЎЦАЎ Ігар Аляксандравіч (н. 23.1.1946, г. Уфа, Башкортастан),
бел. вучоны ў галіне механікі грунтоў. Д-ртэхн.н. (1995), праф. (1996). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1970). З 1977 у Бел.дзярж. ун-це транспарту. Навук. працы па ўплыве хвалевых працэсаў на ўласцівасці грунтоў і дынамічных уздзеянняў на надзейнасць работы буд. канструкцый.
Тв.:
Диффузионная модель процесса виброуплотнения дисперсных грунтов (разамз А.С.Алёшыным, А.І.Івановым) // Докл.АН России. 1995. Т. 342, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМЯНКО́Ў Міхаіл Іванавіч (н. 21.1.1939, в. Пыцькаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1985). Скончыў БПІ (1960). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па тэхналогіі фасфатных і сілікатных сувязных рэчываў, кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове — стаматалагічнага і хуткаацвярджальнага цэменту; хімічна- і зносаўстойлівага шклокрышт. матэрыялу.
Тв.:
Химия и технология метафосфатов. Мн., 1985 (разамз У.В.Пячкоўскім, С.В.Плышэўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЕ́Ш Сямён Васілевіч (н. 25.8.1937, в. Кажан-Гарадок Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне земляробства і глебазнаўства. Д-рс.-г. н (1991). Скончыў БСГА (1961). З 1965 у Бел.НДІ меліярацыі і лугаводства. Навук. працы па павышэнні ўрадлівасці цяжкіх дзярнова-падзолістых глеб на аснове біятэхналогій, выкарыстанні розных матэрыялаў — структураўтваральнікаў глебы.
Тв.:
Повышение продуктивности тяжелых почв. Мн., 1984;
Агротехника сельскохозяйственных культур на мелиорированных землях. 2 изд. Мн., 1985 (разамз М.Я.Коржычам, І.Э.Лявутам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЬЧЫ́ЦКІ Уладзімір Адамавіч (н. 6.3.1948, ст. Даурыя Борзінскага р-на Чыцінскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рмед.н. (1989). Скончыў Куйбышаўскі мед.ін-т (1972). З 1989 у Ін-це фізіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні рэтыкулярнай фармацыі ствала галаўнога мозга, механізмах фарміравання ноцыцэптыўных рэфлексаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́КАХ Сямён Навумавіч (н. 1.10.1947, г. Глыбокае Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне металургіі. Д-ртэхн.н. (1987). Засл. вынаходнік Беларусі (1993). Скончыў БПІ (1969). З 1974 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па тэорыі і тэхналогіі плаўкі, крышталізацыі ліцейных сплаваў, рэцыклінгу металаў.
Тв.:
Ресурсосберегающие технологии получения высококачественных чугунов для машиностроительных отливок. Мн., 1991;
Внепечная обработка высококачественных чугунов в машиностроении. Мн., 1992 (разамз М.І.Бястужавым);
Экономное легирование железоуглеродистых сплавов. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУГАЎСКІ́ Сяргей Іванавіч (н. 29.6.1912, г. Жытомір, Украіна),
бел. вучоны ў галіне горнай справы і прамысл. экалогіі. Д-ртэхн.н., праф. (1956). Скончыў Днепрапятроўскі горны ін-т (1937). З 1972 у Полацкім ун-це. Навук. працы па аэрадынаміцы вентыляцыі грамадз.прамысл. будынкаў і спецзбудаванняў, рудніковай вентыляцыі, ачыстцы прамысл. паветраных выкідаў.
Тв.:
Проветривание глубоких рудников. М., 1962;
Совершенствование разработки и вентиляции рудников. М., 1968 (у сааўт);
Совершенствование систем промышленной вентиляции. М., 1991 (разамз Г.К.Дымчуком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЭМБ, Лэм (Lamb) Уіліс Юджын (н. 12.7.1913, г. Лос-Анджэлес, ЗША), амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1954). Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1934). З 1948 праф. Калумбійскага і інш. ун-таў ЗША. Навук. працы па квантавай і статыстычнай механіцы, атамнай і ядз. фізіцы, радыёспектраскапіі, квантавай электроніцы і паскаральнай тэхніцы. Эксперыментальна выявіў зрух узроўняў энергіі ў атаме вадароду (гл.Лэмбаўскі зрух). Разамзінш. пабудаваў індукцыйны паскаральнік рэлятывісцкіх электронаў (1962), прапанаваў тэорыю газавага лазера (1964). Нобелеўская прэмія 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЎСЕ́НКА Аляксандр Яфімавіч (н. 3.12.1935, г. Нальчык, Кабардзіна-Балкарыя),
бел. вучоны ў галіне выліч. тэхнікі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н., праф. (1988). Скончыў Таганрогскі радыётэхн. ін-т (1963). З 1971 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па метадах і сродках тэхн. дыягностыкі аб’ектаў складанай структуры, аўтаматызаваных сістэмах выпрабаванняў.
Тв.:
Аппаратурное и программное обеспечение управляющей вычислительной стойки для систем стендовых испытаний (разамз А.А.Пятроўскім) // Управляющие системы и машины. 1983. № 1.