КАМАРО́Ў (Алег Сідаравіч) (н. 22.2.1939, г. Быхаў Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1991). Скончыў БПА (1960), дзе і працуе з 1963. Навук.працы па кіраванні структурай і ўласцівасцямі чыгуну з выкарыстаннем матэм. мадэлявання працэсаў крышталізацыі. Распрацаваў спосаб павелічэння ўдарнай вязкасці высакахромістага чыгуну (выкарыстоўваецца замест сталі для вырабу хутказношвальных дэталей машын).
Тв.:
Формирование структуры чугунных отливок. Мн., 1977;
Термокинетические основы кристаллизации чугуна. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫЛО́ВІЧ (Іван Іванавіч) (н. 2.2.1944, в. Забалацце Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1967). Працаваў у газ. «Чырвоная змена» (1967—69). Друкуецца з 1963. У зб-ках апавяданняў і аповесцей «Сонца садзіцца ў травы» (1978), «Два дні ў лютым»(1981), «Асенні гром» (1985), «Сны не вяртаюцца» (1988), «імянны гадзіннік» (1991) тэмы жыцця сучаснай вёскі, гар. інтэлігенцыі, услаўленне чалавека працы, важным пытанні сучаснасці. Аўтар раманаў «Пасынак» (1993), «Крумкач» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАТКЕ́ВІЧ (Міхаіл Андрэевіч) (н. 1.1.1940, в. Кішчына Слабада Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне электраэнергетыкі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў БПІ (1966). З 1969 у БПА. Навук.працы па праблемах удасканалення эксплуатацыі эл. сетак. Распрацаваў тэарэт. асновы ацэнкі эфектыўнасці сістэм тэхн. абслугоўвання і капітальнага рамонту электрасеткавага абсталявання і ліній электраперадач, прынцыпы пабудовы аўтаматызаванай сістэмы кіравання прадпрыемствам эл. сетак.
французскі фізік і інжынер. Чл. Парыжскай АН (1836). Вучыўся ў Політэхн. школе, дзе і працаваў з 1816 (з 1838 дырэктар). Навук.працы па механіцы. Незалежна ад інш. увёў паняцце работы і сфармуляваў тэарэму аб кінетычнай энергіі (1826). Пры даследаванні складанага руху цела (1829) выявіў наяўнасць Карыяліса сілы і Карыяліса паскарэння, на аснове чаго пабудаваў тэорыю адноснага руху (1831—35). Яго даследаванні спрыялі стварэнню дынамікі машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМАЧЭ́ЎСКІ (Вячаслаў Віктаравіч) (15.2.1887, Ташкент — ?),
бел. вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Д-рмед.н. (1941), праф. (1938). Скончыў Юр’еўскі ун-т (1914; г. Тарту). У 1934—50 у Мінскім мед. ін-це, з 1945 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1955 у Ленінградскім сан.-гігіенічным ін-це. Навук.працы па патагенезе, клініцы, дыягностыцы, прафілактыцы інфекц. хвароб, праблемах алергіі.
Тв.:
Прырода інфекцыйных хвароб і мерапрыемствы па барацьбе з імі. Мн., 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВІЧ (Фёдар Трафімавіч) (1.3.1902, в. Боркі Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лясной і сельскай гаспадаркі. Д-р с.-г, н. (1966), праф. (1967). Скончыў БСГА (1928). У 1967—81 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Навук.працы па пытаннях эканомікі лясной і сельскай гаспадаркі, размяшчэння дрэвавых парод, пра ролю лесу і асаблівасці шматгадовых насаджэнняў у сістэме земляробства, ахоўныя лесанасаджэнні.
Тв.:
Вопросы экономики и планирования сельскохозяйственного производства. Мн., 1960.
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1992). Скончыла БДУ (1965). З 1965 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук.працы па нелінейнай дынаміцы лазераў і аптычных сістэм, унутрырэзанатарнай спектраскапіі. Даследавала прычыны і ўмовы суіснавання некалькіх стацыянарных станаў (мультыстабільнасць), пераключэнне паміж імі з назіраннем гістэрэзісных з’яў, развіццё дынамічных рэжымаў у розных тыпах лазераў.
Тв.:
Автоколебания в лазерах. Мн., 1990 (разам з А.М.Самсонам, Н.А.Лойка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎГА́НКА (Мікалай Уладзіміравіч) (н. 8.8.1954, в. Арабнікі Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хіміі прыродных рэчываў. Д-рхім.н. (1991). Скончыў БДУ (1977). З 1977 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук працы па распрацоўцы новых метадаў сінтэзу біялагічна актыўных злучэнняў шэрагу гармонаў насякомых экдыстэроідаў і фітагармонаў брасінастэроідаў.
Тв.:
Экдистероиды: Химия и биол. активность. Мн., 1989 (разам з А.А.Ахрэмам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦЬКО́ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 13.1.1940, в. Мяжніца Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1984), праф. (1985). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962), з 1968 працуе ў ім (з 1990 заг. кафедры). Навук.працы па дыягностыцы і лячэнні траўматычных пашкоджанняў, касцявых і гнойных інфекцый, апёкаў, вострых захворванняў жывата ў дзяцей, прыроджаных заган развіцця.
Тв.:
Лечение хронического остеомиелита у детей методом закрытого промывания костной полости // Вестн. хирургии. 1980. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧА́Н (Аркадзь Дзмітрыевіч) (н. 17.1.1941, в. Вірышча Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1993). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук.працы па сістэмнай эфектыўнасці работы цеплавых электрастанцый. Распрацаваў метады аптымізацыі рэжымаў і тэхнал. схем ЦЭС, у т. л. парагазавых.
Тв.:
Режимы работы и эксплуатации тепловых электрических станций. Мн., 1978;
Оптимизация режимов и повышение эффективности работы паротурбинных установок ТЭС. Мн., 1985.