ЕН (Jähn) Зігмунд (н. 13.2.1937, в. Раўтэнкранц, Германія),
першы касманаўт Германіі. Герой ГДР (1978), Герой Сав. Саюза (1978), лётчык-касманаўт ГДР (1978). Скончыў Вышэйшае афіцэрскае вучылішча ППАВПС імя Ф.Мерынга (1958), Ваенна-паветр. акадэмію імя Ю.А.Гагарына (1970). З 1976 у атрадзе касманаўтаў. 26.8—3.9.1978 разамз В.Ф.Быкоўскім здзейсніў палёт (як касманаўт-даследчык) на касм. караблі «Саюз-31» і арбітальным комплексе «Салют-6»—«Саюз-29» (асн. экіпаж У.В.Кавалёнак, А.С.Іванчэнкаў). Правёў у космасе 7,9 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАКАГА́МА,
горад у Японіі, на ПдУ в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Канагава. Засн. ў 1858 на месцы пас. Канагава і Іакагама. 3,3 млн.чал. (1992), разамз Токіо ўтварае агламерацыю Кейхін. Трансп. вузел міжнар. значэння, адзін з важнейшых гандл.-пасажырскіх партоў Д. Усходу. Буйны гандл., фін. і эканам. цэнтр краіны. Прамысл. цэнтр у індустр. раёне Канто. Агульнае і энергет. машынабудаванне, судна- і аўтамабілебудаванне, металургія, нафтахім., атамная, электронная, тэкст., швейная, паліграф., харч.прам-сць. Буйная ЦЭС. Метрапалітэн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́НГАЛД, Інгальд (Ingold) Крыстафер (28.10.1893, Лондан — 8.12.1970), англійскі хімік-арганік, заснавальнік фізічнай арган. хіміі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1924). Скончыў Імперскі каледж Лонданскага ун-та (1913), там і працаваў (з 1930 праф.). Навук. працы па даследаванні электроннай структуры араматычных злучэнняў. Распрацаваў тэорыю мезамерыі (1926—34), агульнапрынятую сістэму R- і S-абазначэнняў для прасторавых канфігурацый (разамз У.Прэлагам). Увёў уяўленне аб электра- і нуклеафільных рэакцыях.
Тв.:
Рус.пер. — Теоретические основы органической химии. 2 изд. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЯ́К Анатоль Іванавіч (н. 20.11. 1932, в. Першамайск Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм.н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1996). Скончыў БДУ (1956). З 1962 у БДУ. Навук. працы ў галіне малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Правёў даследаванні па інтэрпрэтацыі спектраў комплексных злучэнняў шасцівалентнага урану і вызначэнні прыроды асцылятараў выпрамянення і паглынання ў названым класе злучэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТАРО́ВІЧ Леў Ісакавіч (18.8.1903, в. Любонічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 30.10.1958),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1948). Скончыў БДУ (1928). З 1930 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па праблемах плацэнтарнай крыві і пазаматачнай цяжарнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБЛЁЎ Міхаіл Васілевіч (24.1.1923, в. Баркіна Пашахонскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія — 10.6.1987),
бел. вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-рмед.н. (1966), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1983). Скончыў Яраслаўскі мед.ін-т (1952). У 1960—87 заг. кафедры Гродзенскага мед. ін-та. Навук. працы па ўплыве вытворных дытыякарбамінавай к-ты на арганізм жывёл, пошуку і вывучэнні сродкаў па барацьбе згіпаксіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХЕЦІ́НСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1659,
нацыянальна-вызв. паўстанне супраць іранскага панавання ва Усх. Грузіі (Кахеты). Выклікана намерам правіцеляў Ірана засяліць раўніны Кахеты туркм. качавымі плямёнамі, што пагражала знішчэннем мясц.груз. насельніцтву. Паўстанне ўзначальвалі Б.Чалакашвілі, ксанскі эрыстаў (правіцель) Шалва і яго брат Элізбар (загінулі ў баях). У паданнях апеты подзвігі нар. герояў З.Гапрындаулі, Н.Хашураулі, Гагалауры і інш. Кахецінцы разамзмясц. горцамі выгналі са сваіх зямель іранскія войскі і туркм. пасяленцаў; правіцелі Ірана былі вымушаны адмовіцца ад сваіх намераў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЭФІЦЫЕ́НТ [ад лац. со (cum) з, разам + efficiens які ўтварае],
множнік, які звычайна выражаецца лічбамі. Калі здабытак складаецца з адной або некалькіх пераменных (ці невядомых) велічынь, тады К. пры іх наз. таксама здабытак усіх пастаянных, у т. л. і выражаных літарамі. Напр., для аднаскладаў 1/2ab і 2ax К. з’яўляюцца 1/2 і 2a адпаведна. Многія К. ў фіз. і матэм. законах маюць асобную назву, напр., вуглавы К., К. гаматэтыі, К. расшырэння, К. трэння і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́НДАЛ (Kendall) Генры Уэй (9.12.1926, г. Бостан, ЗША — 15.2.1999),
амерыканскі фізік і грамадскі дзеяч. Чл.Нац.АН ЗША (1992). З 1961 у Масачусецкім тэхнал. ун-це. Навук. працы па фізіцы элементарных часціц і высокіх энергій. Даследаваў глыбоканяпругкае рассеянне электронаў на пратонах, дэйтронах і цяжкіх ядрах. Эксперыментальна пацвердзіў існаванне кваркаў (1968). Зрабіў значны уклад у развіццё сістэм кантролю за распаўсюджваннем узбраенняў і тэхнагенным уздзеяннем на прыроду і здароўе чалавека. Нобелеўская прэмія 1990 (разамз Дж.Фрыдманам, Р.Тэйларам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ЧУА, кічуа, кешуа,
сучасны індзейскі народ у Паўд. Амерыцы. Складае значную ч. насельніцтва Перу (7,7 млн.чал.), Эквадора (4,3 млн.чал.), Балівіі (2,47 млн.чал.). К. жывуць таксама на ПнЗ Аргенціны, Пн Чылі, Пд Калумбіі; агульная колькасць 10—13 млн.чал. (1990-я г.). Нашчадкі стараж.інкаў. Мова — кечуа (у Перу з 1975 афіц. мова разамз іспанскай). Паводле веравызнання пераважна католікі. Займаюцца земляробствам, рамяством.
Літ.:
Зубрицкий Ю.А. Инки-кечуа: Основные этапы истории народа. М., 1975.