БОГАЯЎЛЕ́НСКІ (Іван Канстанцінавіч) (1869, Масква — 5.10.1930),
бел. матэматык. Праф. (1918). Скончыў Маскоўскі ун-т (1891). З 1894 выкладаў у ім і адначасова (1903—19) у Маскоўскім ін-це інжынераў транспарту. З 1920 у Горацкім с.-г. ін-це. Навук.працы па лікавым інтэграванні функцый, тэорыі імавернасцяў і матэм. статыстыцы, аналітычнай геаметрыі. Аўтар першых на Беларусі дапаможнікаў па матэматыцы для студэнтаў.
Тв.:
Введение в анализ и дифференциальное исчисление. Горки, 1931;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ГУШ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 18.2.1931, г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі, ветсанэксперт. Д-рвет.н. (1983), праф. (1991). Брат Андрэя А.Богуша. Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1953). З 1960 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі імя Вышалескага. Навук.працы па вет.-сан. і зоагігіенічным забеспячэнні жывёлагадоўлі, вет.-сан. экспертызе.
Тв.:
Борьба с мышевидными грызунами в животноводческих помещениях. Мн., 1974;
Паразитозы мышц свиней и меры их профилактики. Мн., 1976;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛБАС (Міхаіл Мацвеевіч) (н. 3.7.1939, пас. Брожа Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне эксплуатацыі аўтамаб. транспарту. Канд.тэхн.н. (1970), праф. (1994). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1962). З 1966 у Бел.політэхн. акадэміі (у 1976—92 прарэктар). Навук.працы па пытаннях павышэння эксплуатацыйнай надзейнасці трансп. сродкаў і метадах дыягностыкі тэхн. стану аўтамабіляў.
Тв.:
Основы эксплуатации и ремонта автомобилей. Мн., 1985;
Основы промышленной экологии: Автомобильный транспорт. Мн., 1993 (разам з Р.Я.Пармонам, Я.Л.Савічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РЫС (Аляксандр Іванавіч) (н. 1.2.1924, г. Валожын Мінскай вобл.),
бел.хірург.Д-рмед.н. (1973). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). З 1961 працаваў у ім. З 1976 гал. хірург у г. Магілёў, з 1978 ва Упраўленні Бел. чыгункі, з 1991 у рэдакцыі час. «Здравоохранение Беларуси». Навук.працы па хім. апёках стрававода і страўніка, іх лячэнні ў вострым перыядзе, гісторыі развіцця медыцыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ДЫЯ ((Wadia) Дарашаў Ношэрван) (25.10.1893, г. Сурат, Індыя — 15.4.1969),
індыйскі геолаг. Праф. геалогіі (1907—20) у Кашміры. Прэзідэнт навук.геал.т-ва у Індыі. Скончыў Бамбейскі ун-т. Працаваў у Індыі і Шры-Ланцы. Даследаваў геал. будову паўд. схілаў і перадгор’яў Гімалаяў і Салянога Крыжа, удакладніў іх стратыграфію і тэктоніку. Аўтар капітальнай працы па геалогіі Індыі.
Тв.:
Тектоника Северной Индии // Тр. 7 сессии Междунар. геол. конгресса. М., 1939. Т. 2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙТО́ВІЧ (Таццяна Мікалаеўна) (н. 25.10.1949, Мінск),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1991), праф. (1966). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1972). З 1977 працуе ў ім. Навук.працы па паталогіі бронхалёгачнай сістэмы, праблемах вострых рэспіраторных інфекцый у дзяцей, дыягностыцы, лячэнні і рэабілітацыі спадчынных і хранічных хвароб лёгкіх у іх.
Тв.:
Пневмония с затяжным течением у детей. Мн., 1989 (разам з І.Н.Усавым, Т.Н.Самаль);
Справочник участкового педиатра. Мн., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ВІЧ (Юрый Уладзіміравіч) (н. 4.5.1950, в. Селаўшчына Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэарэтычнай механікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1992), праф. (1993). Скончыў БДУ (1972). У 1976—94 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. З 1994 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук.працы па механіцы дэфармуемага цвёрдага цела, матэматыцы і акустыцы. Распрацаваў метады рашэння гранічных задач аб пругкай раўнавазе ізатропных і анізатропных плоскіх цел, якія знаходзяцца пад дзеяннем вонкавай нагрузкі і т-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЙЛЬ ((Weyl) Герман) (9.11.1885, г. Эльмсгорн, Германія — 8.12.1955),
нямецкі матэматык. Чл. Нацыянальнай АН ЗША. Скончыў Гётынгенскі ун-т (1908). Праф. Цюрыхскага політэхн. ін-та (1913—30), Гётынгенскага ун-та (1930—33). З 1933 у Прынстанскім ін-це перспектыўных даследаванняў (ЗША). Навук.працы па трыганаметрычных шэрагах і шэрагах па артаганальных функцыях, тэорыі функцый комплекснага пераменнага, дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненнях, па тэорыі неперарыўных груп і іх выкарыстанні ў геаметрыі і фізіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛІГУ́РСКІ (Генадзь Аляксандравіч) (н. 2.8.1936, г. Смаленск),
бел. вучоны ў галіне тэорыі надзейнасці. Д-ртэхн.н. (1988). Скончыў Уральскі політэхн.Ін-т (1959). З 1962 у Ін-це надзейнасці машын АН Беларусі. Навук.працы па логіка-імавернасных метадах аналізу надзейнасці складаных тэхн. сістэм з многімі станамі элементаў.
Тв.:
Статистическое моделирование на физических моделях схем автоматики. Мн., 1978 (разам з А.І.Гурыновічам, М.Ш.Фелерам);
Аппаратурно-программные методы анализа надежности структурно-сложных систем. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РНЕР ((Werner) Альфрэд) (12.12.1866, г. Мюлуз, Францыя — 15.11.1919),
швейцарскі хімік, заснавальнік хіміі комплексных злучэнняў. Скончыў Політэхн.ін-т у г. Цюрых (1889). З 1893 праф. Цюрыхскага ун-та. Навук.працы па даследаванні будовы неарган. злучэнняў. Прапанаваў каардынацыйную тэорыю будовы комплексных злучэнняў, якая абвяргала ўяўленні аб пастаянстве лікаў валентнасці. Сінтэзаваў мноства комплексных злучэнняў, распрацаваў іх сістэматыку і эксперым. метады ўстанаўлення саставу і будовы. Нобелеўская прэмія 1913.
Літ.:
Старосельский П.И., Соловьев Ю.И. Альфред Вернер и развитие координационной химии. М., 1974.