Завяршыў руска-японскую вайну 1904—05. Падпісаны 5 вер. ў Портсмуце (ЗША) старшынёй кабінета міністраў Расіі С.Ю.Вітэ і міністрам замежных спраў Японіі Д.Камура пры пасрэдніцтве прэзідэнта ЗША Т.Рузвельта. Паводле дагавора Расія ўступала Японіі арэндныя правы на Ляадунскі п-аў з гарадамі Порт-Артур і Дальні, Паўд.-маньчжурскую чыгунку ад Порт-Артура да Чанчуня; паўд.ч. в-ва Сахалін (да 50-й паралелі), Карэя прызнавалася сферай яп. ўплыву. Бакі абавязаліся вывесці свае войскі з Маньчжурыі, Расія згаджалася заключыць з Японіяй канвенцыю па рыбнай лоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЛА,
старажытная ворыўная прылада, папярэдніца сахі і плуга. Пашырана ва ўсіх земляробчых народаў. Складалася з рабочай часткі — ральніка, на канец якога насаджваўся жал. наральнік, градыля (дышля) і ручак для кіравання. Паводле канструкцыі падзяляліся на Р. з полазам і без яго, прама- і крываградзільнае, якія ў сваю чаргу мелі шэраг варыянтаў. Ва Усх. Еўропе Р. паявілася ў 1-йпал. 1-га тыс.н.э. Самае стараж. на Беларусі Р. знойдзена каля в. Капланавічы Клецкага р-на Мінскай вобл., якое належала плямёнам зарубінецкай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМБУЛЬЕ́,
група парод танкарунных авечак мяса-воўнавага кірунку. Упершыню выведзены ў Францыі ў 19 ст. ў мясцовасці Рамбуе каля Парыжа, дзе знаходзіўся дзярж. завод лепшых авечак гэтай пароды. У 1925 завезены ў СССР, выкарыстоўваліся для паляпшэння некат. мясц. і вывядзення новых мерыносавых парод — асканійскай пароды, савецкага мерыноса, сальскай пароды, стаўрапольскай пароды, і інш.
Жывёлы буйныя, добрага целаскладу, скараспелыя, з высокай воўнавай прадукцыйнасцю. Маса бараноў 80—90, авечак 50—60 кг. Воўна 64—70-й якасці, даўж. 6—7 см. Гадавы настрыг воўны з бараноў 8—10, з матак — 5—7 кг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБАІ́ (араб. чатырохрадкоўе),
форма лірычнай паэзіі Б. і Сярэдняга Усходу, Сярэдняй і Паўд.-Усх. Азіі. Служыць для выражэння лірычнай тэмы, па-філасофску асэнсаванай і інтэрпрэтаванай. Запазычаны з фальклору персаў і таджыкаў (інш. назвы Р. — дубайці ці таранэ). З персамоўнай л-ры Р. праніклі ў араб. і цюркамоўныя л-ры і ў л-ру урду. Складаюцца з чатырохрадкоўяў (ці двух бейтаў), якія рыфмуюцца ааба, радзей аааа. У пісьмовай л-ры з’явіліся ў 9—10 ст. З 2-йпал. 12 ст. саступілі месца газелі. Найб. вядомыя майстры Р. — Умар Хаям, Рудакі, Ханзале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗЕРВА́Ж (франц. réservage ад лац. reservare зберагаць, захоўваць),
1) від паглыбленай гравюры на метале спосабам траўлення; разнавіднасць афорта. Узнік у 2-йпал. 19 ст. Малюнак пяром або пэндзлем, нанесены мастаком спец. чарнілам непасрэдна на паверхню металу, пакрываюць кіслотатрывалым грунтам і апускаюць друкарскую форму ў ваду. Пры набрынянні чарніла прыўзнімае часткі грунту, якія лёгка здымаюцца і агаляюць метал для траўлення.
2) Спосаб двухколернай афарбоўкі керамічных вырабаў з выкарыстаннем натуральнага тону самой керамікі: часткі вырабу, не прызначаныя для афарбоўкі, пакрываюць слоем тлушчу ці алею, які выгарае пры абпальванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́РНАТЭ,
неалітычная тарфянікавая стаянка 3-га — 1-йпал. 2-га тыс. да н.э. ў Вентспілскім р-не Латвіі. Выяўлены рэшткі 25 жытлаў, у т. л. 5 лёгкіх чатырохвугольных пабудоў з двухсхільнымі дахамі, драўляныя вёслы, коп’і, бумерангі, лыжы, калатушкі для разбівання арэхаў, матыкі, каўшы з зааморфнымі ручкамі, рэшткі рыбалоўных сетак, гліняны посуд і інш. Даследавана свяцілішча з драўляным ідалам і майстэрня па вырабе рэчаў з бурштыну. Асн. заняткі насельніцтва — рыбалоўства, паляванне, збіральніцтва. У тарфяніку С. таксама знойдзены рэшткі стаянкі з ямкава-грабеньчатай керамікай (2-я пал. 3-га тыс. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНЫ РАБО́ЧЫ ІНТЭРНАЦЫЯНА́Л,
міжнароднае аб’яднанне с.-д. партый у 1923—40. Засн. на аб’яднаўчым кангрэсе Бернскага інтэрнацыянала і Інтэрнацыянала 2 1/2 (май 1923, г. Гамбург, Германія). У сваёй дзейнасці кіраваўся ідэалаг. ўстаноўкамі і тэорыямі рэфармізму («арганізаваны капіталізм», «гаспадарчая дэмакратыя», «чыстая дэмакратыя» і інш.), адмоўна ставіўся да камуніст. руху і СССР. Спыніў існаванне ў пач. 2-йсусв. вайны, пасля таго як ням.-фаш. войскі акупіравалі г.Брусель (1940), дзе з 1935 знаходзілася штаб-кватэра С.р.і. Яго пераемнікам у наш час з’яўляецца Сацыялістычны інтэрнацыянал (засн. ў 1951).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКО́ЎСКІ Эраст, бел. мастак 2-йпал. 19 — пач. 20 ст. Жыў у Мінску. Верагодна, вучыўся ў Пецярбургскай АМ. Працаваў пераважна ў акварэлі, пісаў жанравыя кампазіцыі, пейзажы. Стаяў на пазіцыях крытычнага рэалізму, што найб. выявілася ў творах «Сям’я цесляроў», «Апраўданая», «Асуджаны», «З прашэннем», «Бедны, але высакародны чалавек», «Жабракі». Аўтар пейзажаў «Дарога ў палескіх балотах у завіруху», «Зімовая дарога па рацэ на Палессі», «Раніцай на пароме», «Сядзіба ў Пінскіх балотах», «Па дарозе на возера Свіцязь», «Мора ў Остэндзе», жанравых кампазіцый «Паляўнічая тройка», «Паляўнічыя з хартамі», «Паездка цугам», «Местачковы аркестр» (1911) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРО́С РАСЛІ́Н,
армянскі мастак-мініяцюрыст 2-йпал. 13 ст.; майстар кілікійскай школы. Працаваў у манастыры Рамкла. Захаваліся 7 падпісаных ім рукапісаў (1256—68), у т. л. т.зв. Малаційскае евангелле (1268). У яго творчасці выявіліся рысы новага для таго часу маст. мыслення, якое характарызавалася дакладнасцю кампазіцыі, яснасцю трактоўкі прасторы, што дасягалася праз элементы прамой перспектывы, багаццем арнаментыкі, вытанчанасцю каларыту, які гарманічна спалучаў яркія плямы лакальнага колеру са складанымі змешанымі тонамі, высакародствам і стрыманасцю вобразнага ладу, жыццёвай пераканаўчасцю поз і характараў персанажаў. Іл.гл. да арт.Кілікійская школа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРА́,
рака ў Свярдлоўскай і Цюменскай абл. Расіі, левы прыток р. Табол (бас.р. Об). Даўж. 1030 км, пл.бас. 80,4 тыс.км². Пачынаецца на Паўн. Урале, цячэ па Зах.-Сібірскай раўніне. Асн. прытокі: Салда, Тагіл, Ніца, Пышма (справа). Ледастаў з канца кастр.—ліст. да крас. — 1-йпал. мая. Разводдзе з крас. да ліпеня. Сярэдні гадавы расход вады каля г. Цюмень 181 м³/с. У бас. Т. каля 1,5 тыс. азёр. Сплаўная. Суднаходная на 635 км ад вусця. 3 вадасховішчы. На Т. — гарады Верхняя Тура, Ніжняя Тура, Верхатур’е, Турынск, Цюмень.