СЕМАФО́Р (франц. sémaphore ад грэч. sēma знак, сігнал + phoros які нясе),
сігнальнае прыстасаванне. Адрозніваюць С. на чыгунках, што не абсталяваны аўтаблакіроўкай — мачта з рухомымі крыламі, становішча якіх падае сігнал цягніку; С. марскі (рачны) — сігнальная мачта з рэяй (брусам) на ўчастках, дзе суднам дазволены рух у адным напрамку; С. флажковы — спосаб зрокавай сігналізацыі і сувязі, па якім літары, лічбы ці службовыя сігналы перадаюць рухам рук (з флажкамі) сігнальшчыка. У наш час на чыгунцы і аўтадарогах звычайна выкарыстоўваюць святлафор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАБРЫ́СТЫЯ ВО́БЛАКІ,
светлыя, празрыстыя воблакі, якія часам з’яўляюцца ў верхняй частцы мезасферы на выш. 70—90 км. Паводле структуры нагадваюць лёгкія перыстыя воблакі. Уяўляюць сабой скопішча часцінак (ледзяныя крышталікі, вулканічны і касм. пыл) памерам 10−4—10−5см, якія добра рассейваюць сонечнае святло. Існуюць ад некалькіх мінут да некалькіх гадзін.
Назіраюцца ў Паўн. паўшар’і на шыротах 45—70° ад мая да жн., уПаўд. — на шыротах 40—65°у цёплы час года. Гл. таксама Воблакі, Воблачнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІПКО́ Мікалай Георгіевіч (19.12.1906, в. Панкры, Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 1989),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1969), праф. (1970). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1929), з 1947 працаваў у ім (у 1963—72 прарэктар). Навук. працы па пытаннях ваен.-вет. службы, яе арганізацыі і рабоце ў часВял.Айч. вайны, гісторыі ваен. ветэрынарыі ў Расіі.
Тв.:
Из истории ветеринарного образования в России // Уч. зап. Витеб. вет. ин-та. 1968. Т. 20.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭНАКАРДЫ́Я (ад стэна... +грэч. kardia сэрца), грудная жаба,
прыступ рэзкага болю ў вобласці сэрца пры парушэнні кровазабеспячэння сардэчнай мышцы; найб. пашыраная форма ішэмічнай хваробы сэрца. Абумоўлена спазмамі вянечных сасудаў сэрца. Адрозніваюць С. напружання (боль пры значных фіз. нагрузках, хваляванні і інш.), спакою (учас сну), стабільную, прагрэсіруючую і інш. Прыкметы: скурнае покрыва бледнае, павелічэнне артэрыяльнага ціску крыві, раптоўныя болі ў левай палавіне грудной клеткі або ў цэнтры з распаўсюджваннем у левую руку або плячо. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫ́ЧКА Галіна Казіміраўна (н. 11.1 1.1955, в. Сташулі Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. літаратуразнавец і крытык. Канд.філал.н. (1987). Скончыла БДУ (1978). Настаўнічала, працавала перакладчыцай, угаз. «Літаратура і мастацтва», час. «Полымя», з 1995 выкладае ў Бел.пед. ун-це імя М.Танка. Друкуецца з 1975 (вершы). Даследуе маральна-этычныя пошукі сучаснай бел. прозы.
Тв.:
Творчасць Янкі Купалы і традыцыі духоўнай рэгіянальнасці ў польскай літаратуры XIX — пачатку XX стст. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛУАРЭСЦЭ́НЦЫЯ (ад назвы мінералу флюарыт),
кароткачасовая люмінесцэнцыя. Час затухання не перавышае 10−8 с пасля спынення ўзбуджэння. Узнікае ў выніку спантанных пераходаў узбуджаных атамаў (малекул) у нармальны стан. Апісаў і даследаваў Дж.Г.Стокс.
Спектры Ф., яе палярызацыя і кінетыка звязаны са структурай і сіметрыяй малекул. характарам іх узаемадзеяння, залежаць ад канцэнтрацыі раствораў, віду ўзбуджэння і інш. Выкарыстоўваецца пры вывучэнні структуры крышталёў і эксітонных працэсаў у іх, энергет. узроўняў малекул, іх структуры і ўзаемадзеянняў і інш.Гл. таксама Люмінесцэнтны аналіз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ХВЕ (яўр. YHWH), Ягве, Іегова,
уіудаізме імя Бога, якое нельга вымаўляць. Паводле Старога Запавету Бібліі, гэтае імя адкрыў Бог Майсею на гары Харыў. Да 3 ст. да н.э. яго мог вымаўляць раз на год (Дзень ачышчэння) нячутна для іншых першасвятар, які перадаваў тайну гучання свайму пераемніку. Потым вымаўленне імя «Я.» канчаткова забаронена і, калі яно сустракаецца ў час чытання ўслых свяшчэнных тэкстаў, яго замяняюць словам «Аданай» (урус. перакладзе Бібліі з грэч. мовы — «Господь»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЛО́ГАў аграноміі,
ворная зямля, якая не выкарыстоўваецца доўгі час на с.-г. мэты. Кароткачасовая (8—15 гадоў) аблога ў стэпавых раёнах наз. пералог, у лесастэпавых — залог. У першыя 2—3 гады ралля зарастае адна- і двухгадовымі раслінамі (бур’яністы пералог), у наступныя 5—7 гадоў — карэнішчавымі раслінамі, рыхла- і шчыльнакустовымі злакамі. Пазней развіваецца расліннае покрыва, характэрнае для сухадольных лугоў, пад ім назапашваецца арган. рэчыва і аднаўляецца прыродная ўрадлівасць глебы. На Беларусі аблогі займаюць нязначныя плошчы пераўвільготненых і цяжкадаступных малапрадукцыйных зямель.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНЯПО́ЕЗД,
браніраваны чыг. састаў, прызначаны для агнявой падтрымкі войск і вядзення самаст. баявых дзеянняў у паласе чыгункі. Апрача паравоза (цеплавоза) меў 2 і болей вагонаў або бронепляцовак, 2—4 платформы (у пачатку і канцы браняпоезда для засцярогі яго ад падрыву), на ўзбраенні 1—2 гарматы, 8 кулямётаў. Бронепаязды выкарыстоўваліся ў час 1-й сусв., грамадз. і 2-й сусв. войнаў. УВял.Айч. вайне былі бронепаязды ППА, узброеныя зенітнымі гарматамі і кулямётамі, для прыкрыцця ад удараў з паветра буйных чыг. вузлоў і станцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬМАЛЬД (Helmold; каля 1125 — пасля 1177),
нямецкі сярэдневяковы храніст. З 1156 свяшчэннік уг. Босаў (каля сучаснага г. Ольдэнбург), місіянер. У 1162—72 склаў на лац. мове «Славянскую хроніку», у якой апісаў заваяванне, каланізацыю зямель палабскіх славян (бодрычаў, ваграў) і іх хрысціянізацыю герм. феадаламі ў час праўлення Генрыха Льва. Для часткі хронікі (9—11 ст.) выкарыстаў пераважна творы Адама Брэменскага, але падзеі 12 ст. (да 1171) апісаў на падставе ўласных назіранняў і звестак відавочцаў. Пазней «Хроніку» прадоўжыў (да 1209) манах Арнольд Любекскі.