горад на ПнЗ Бельгіі, у сутоках рэк Ліс і Шэльда. Адм. ц. правінцыі Усх. Фландрыя. Вядомы з 7 ст. 228,5 тыс.ж. (1993). Буйны трансп. вузел. Марскі і рачны порт, каналамі звязаны з Паўночным м. Старадаўні (з 11 ст.) цэнтр тэкст. прам-сці (пераважна баваўнянай і льняной) і вытв-сці карункаў. Прам-сць: машынабудаванне (тэкст., эл.-тэхн., суднабудаванне), хім., нафтахім., папяровая (у асн.вытв-сць газетнай паперы), мэблевая, харчовая. Кветкаводства (на экспарт), выстаўкі кветак. Цэнтр флам. культуры. Ун-т. Музеі: выяўл. мастацтваў, археал., фальклору і інш.Арх. помнікі 11—18 ст., у т. л. гатычны сабор св. Бавона (12—16 ст.), гар. вежа (12—14 ст.).
бельгійскі кампазітар, муз. крытык; адзін з заснавальнікаў сучаснай фламандскай кампазітарскай школы. Праф. Брусельскай (1899—1901) і Антверпенскай (1904—09) кансерваторый. У 1925 засн.час. «Revue musicale belge» («Бельгійскі музычны часопіс», існаваў да пач. 1940-х г.). У яго творчасці своеасабліва пераўтвораны традыцыі нац.муз.фальклору, дасягненні еўрап. і рус.муз. культур. Найб. вылучаецца яго аркестравая музыка — сімфонія «Мора» (1890), сімф. варыяцыі (1902) і інш. Аўтар опер «Прынцэса Сонечны Прамень» (1903), «Людзі мора» (паводле В.Гюго, 1904), балета «Нявольніца» (1904), вак.-сімф. твораў, у т. л. араторыі «Дэман» (паводле Ю.Лермантава), кантаты «Сінай» (1889) і інш., муз.-тэарэт. прац па гармоніі і аркестроўцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСПЯРО́ВІЧ (Галіна Іванаўна) (н. 8.3.1948, г. Чашнікі Віцебскай вобл.),
бел. этнограф. Канд.гіст.н. (1982). Скончыла БДУ (1971). З 1974 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклоруНац.АН Беларусі. Даследуе этнакульт. гісторыю беларусаў 20 ст., асн. тэндэнцыі, заканамернасці і перспектывы развіцця традыц.-быт., маст. культуры, самасвядомасці бел. народа, сучасныя этнадэмаграфічныя, этнасац. і этнакульт. працэсы. Аўтар манаграфіі «Міграцыя насельніцтва ў гарады і этнічныя працэсы» (1985), сааўтар прац «Этнічныя працэсы і спосаб жыцця» (1980), «Помнікі этнаграфіі» (1981), «Этнаграфія беларусаў: Гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя» (1985), «Святы і абрады ў Беларускай ССР» і «Палессе. Матэрыяльная культура» (абедзве 1988), «Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі» (1993), «Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы» (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎШУ́ТАЎ (Ата) (5.7.1903, г. Безмеін, Туркменістан — 5.11.1953),
туркменскі пісьменнік, адзін з пачынальнікаў нац. прозы і драматургіі. Скончыў Камуніст.ун-т працоўных Усходу ў Маскве. Друкаваўся з 1925. Аўтар першых у нац. л-ры драм. твораў «Закаспійскі фронт» і «Крывавы лес» пра падзеі грамадз. вайны, п’есы «Джума» (паст. 1939), раманаў «Мехры і Вепа» (1946; пра падзеі Вял.Айч. вайны), «Каля падножжа Капет-Дага» (1947—49), аповесцей, нарысаў і апавяданняў, у якіх стварыў каларытныя нац. характары, маляўнічыя карціны прыроды. Яго творы адметныя тонкім веданнем побыту, псіхалогіі туркм. народа, яго гісторыі і фальклору. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў М.Гіль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІХ ((Klich) Эдвард) (2.2.1878, г. Скалат Цярнопальскай вобл., Украіна — ліст. 1939),
польскі дыялектолаг, краязнавец, збіральнік фальклору. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве. Праф. Пазнанскага ун-та (1929) Даследаваў гаворкі польскай, бел., укр. і цыганскай моў, польскую хрысц. тэрміналогію. У Навагрудскім пав. ад казачніка А.Ваўчка запісаў 18 бел.нар. казак і апавяданняў. Аўтар рэцэнзіі на «Этымалагічны слоўнік» А.Брукнера, у якой адзначыў уплыў усх.-слав. моў на польскую.
Тв.:
Teksty białoruskie z powiatu nowogródzkiego // Materiały i prace Komisyi językowej Akademii Umiejętności. Kraków, 1903—07. T. 2, z. 1—2;
Materiały etnograficzne z południowo-zachodniej części powiatu limanowskiego // Materiały antropologiczno-archeologiczne i etnograficzne. Kraków, 1910. T. 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЫЛО́ВІЧ (Ганна Мікалаеўна) (н. 23.9.1938, в. Загор’е Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. этнограф. Канд.гіст.н. (1979). Скончыла БДУ (1966). З 1957 артыстка Дзярж.нар. хору Беларусі. З 1976 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклоруНац.АН Беларусі. Даследуе матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў, промыслы і рамёствы. Аўтар кн. «Беларускае народнае ткацтва» (1981), сааўтар прац «Беларускае народнае адзенне» (1975), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Помнікі народнай архітэктуры і побыту Беларусі» (1979), «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура насельніцтва Палесся» (1987), «Палессе. Матэрыяльная культура» (1988), «Сям’я і сямейны быт беларусаў» (1990), «Беларусы. Т. 1. Прамысловыя і рамесныя заняткі» (1995), «Беларусы» (М., 1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУХАРО́НАК (Таццяна Іванаўна) (н. 7.8.1954, в. Клінок Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. этнограф. Канд.гіст.н. (1988). Скончыла БДУ (1981). З 1971 працуе ў Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклоруНац.АН Беларусі. Даследуе гіст. эвалюцыю сямейнай і каляндарнай абраднасці беларусаў, яе тэрытарыяльна агульныя і лакальныя рысы, тэндэнцыі развіцця на сучасным этапе. Адзін з аўтараў кніг «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура насельніцтва Палесся» (1987), «Святы і абрады ў Беларускай ССР» (1988), «Сям’я і сямейны быт беларусаў» (1990), «Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы» і «Славянскія культуры пасля Другой сусветнай вайны» (1996) і інш.
Тв.:
Радзінныя звычаі і абрады беларусаў: канец XIX—XX ст.Мн., 1993.
літоўскі літаратуразнавец, перакладчык. Д-ргуманіт.н. (1985). Скончыла Вільнюскі ун-т (1969). З 1970 у Ін-це літ. л-ры і фальклору. Даследуе літ. л-ру пісьменнікаў Вільнюса міжваеннага перыяду, а таксама бел.-літ. літаратурныя сувязі ад часоў старажытнасці да сучаснасці (кн. «Перазовы сяброўскіх галасоў», з А.Мальдзісам, 1988). Аўтар шматлікіх літаратурна-крытычных артыкулаў пра Я.Купалу, М.Багдановіча, В.Ластоўскага і інш. Пераклала на літ. мову аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Караткевіча, раманы «Крыж міласэрнасці» В.Коўтун, «Вяртанне ў агонь» В.Хомчанкі, кнігу апавяданняў бел. пісьменнікаў «Акно ў зялёны сад», асобныя творы У.Арлова, А.Разанава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛА́ЧПЛЕСІС»,
латышскі гераічны эпас. Складзены ў 1888 А.Пумпурам на аснове лат.фальклору (казак, паданняў) і сярэдневяковых хронік. Вытрыманы ў асн. памеры лат.нар. песень (харэй у спалучэнні з дактылем). Персанаж чарадзейных казак Лачплесіс (Той, хто раздзірае мядзведзя) ператвораны Пумпурам у эпічнага волата, нац. героя, правадыра народа ў барацьбе супраць ням. рыцараў. У «Л.» выкарыстаны традыц. эпічныя сюжэты: першы подзвіг героя, гераічныя вандраванні (на зачараваны востраў), жаніцьба на дзеве — памочніцы волата Лаймдата, барацьба з ведзьмаком Кангарам і інш. Лачплесіс перамагае ў паядынку Цёмнага рыцара, але гіне сам; народ чакае вяртання героя і канчатковага вызвалення ад занявольнікаў. На аснове «Л.» ўзнік другасны фальклор (паданні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛІПЕ́НКА (Міхаіл Фёдаравіч) (н. 19.5.1936, в. Нежыхаў Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. этнолаг. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-ргіст.н. (1993), праф. (1995). Засл. дз. культ. Беларусі (1999). Скончыў БДУ (1961). Працаваў настаўнікам. З 1967 у БДУ (з 1977 дацэнт). З 1991 заг. аддзела этнаграфіі, з 1995 этналогіі, з 1994 дырэктар Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклоруНац.АН Беларусі. Даследуе пытанні гісторыі бел. этналогіі і фалькларыстыкі, бел. этнагенезу, сямейнага побыту, вясельных звычаяў і абрадаў бел. сялянства, нар. рэлігійных вераванняў. Адзін з аўтараў кніг «Гістарычнае краязнаўства Беларусі» (1980), «Народная педагогіка беларусаў» (1996), «Беларусы» (1998), «Беларусь на мяжы тысячагоддзяў» (2000).
М.Ф.Піліпенка.
Тв.:
Этнография Белоруссии. Мн., 1981;
Возникновение Белоруссии: Новая концепция. Мн., 1991.