ГІЯЦЫ́НТ (назва ад падабенства афарбоўкі да пурпурова-чырвоных кветак гіяцынта),
мінерал, празрыстая марганецзмяшчальная ювелірная разнавіднасць цыркону густа-чырвонага ці чырванавата-карычневага колеру. Крышталі — чатырохгранныя прызмы з пірамідальнымі галоўкамі. Бляск алмазны. Цв. 6,5—7,5. Шчыльн. 3,9—4,7 г/см³. Гіяцынты ювелірнай якасці трапляюцца пераважна ў шчолачна-высокагліназёмных базальтах, кімберлітавых і сіенітавых пегматытах. Здабыча ў Шры-Ланцы, Бразіліі, Аўстраліі, на Мадагаскары. Каштоўны камень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕТЫ́СТ (ад грэч. amethystos цвярозы, не п’яны),
мінерал, празрыстая фіялетавая разнавіднасцькварцу. Бляск шкляны. Трапляецца ў гранітных пегматытах, кварцавых жылах, пустотах вулканічных горных парод і інш. Буйныя, прыгожа афарбаваныя крышталі аметысту — каштоўныя камяні (ювелірныя і маст. вырабы). Радовішчы ў Замбіі, Зімбабве, Бразіліі (найб. каштоўныя), у Расіі (Урал), Узбекістане і інш. Наладжана вытв-сць сінтэтычных аметыстаў. Выкарыстоўваўся як амулет супраць п’янства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗУМРУ́Д, смарагд,
мінерал, рэдкая празрыстая разнавіднасцьберылу, афарбаваная прымессю хрому (Cr3+ да 2%) у яркі густа-зялёны колер. Бездэфектныя крышталі масай больш за 5 каратаў цэняць вышэй, чым алмазы такіх жа памераў. Выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе як каштоўны камень 1-га класа. Гал. радовішчы І. ў Расіі, ПАР, Бразіліі, Індыі, Замбіі, Зімбабве і інш. Сінтэтычныя І. выкарыстоўваюць у квантавай электроніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБА́ЛЬНЫЯ КНІ́ГІ,
рукапісныя кнігі 16—17 ст. у Расіі, у якіх рэгістраваліся здзелкі на кабальных халопаў (разнавіднасцьхалопаў, што ўзнікла каля сярэдзіны 15 ст.). Змяшчалі звесткі аб продажы халопаў, іх дзяцей, якія нарадзіліся ў няволі, атрыманні халопаў у спадчыну, перадачы ў пасаг. Кабальныя халопы не прымалі ўдзелу ў куплі-продажы. К.к. — важная крыніца па сац.эканам. гісторыі Расіі 16—17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБРАДАРЫ́Т,
поўнакрышталічная магматычная горная парода, анартазіт-лейкакратавая разнавіднасцьгабра. Складзена ў асноўным з лабрадору, а таксама піраксену, аўгіту, тытанамагнетыту, ільменіту і інш. Структура буйназярністая, тэкстура масіўная. Колер шэры да чорнага. Ірызацыя ў блакітна-сініх, радзей залацістых тонах. Шчыльн. 2,7—2,9 г/см³. Магматычнага паходжання. Выкарыстоўваецца як дэкаратыўна-абліцовачны камень. Радовішчы ў Канадзе (п-аў Лабрадор), на Украіне, у Фінляндыі, ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОЦІРАКЕ́ТА,
разнавіднасць кіроўнай ракеты для паражэння на траекторыях палёту ракет стратэгічнага, аператыўна-тактычнага і тактычнага прызначэння і іх галаўных частак. Мае звышгукавую скорасць палёту, аснашчана асколачна-фугаснымі і ядзернымі баявымі часткамі. П. маюць універсальныя зенітныя ракетныя комплексы, якія забяспечваюць проціракетную і процісамалётную абарону, агнявыя комплексы проціракетнай абароны. У якасці П. выкарыстоўваюць міжкантынент. балістычныя ракеты з многазараднымі галаўнымі часткамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМА́САЎСКІ ПРАЦЭ́С,
сталеплавільны працэс, разнавіднасцьканвертарнага працэсу. Вынайдзены С.Дж.Томасам у 1878. Выкарыстоўваўся для перадзелу высокафосфарыстага (1,6—2% фосфару) вадкага чыгуну ў сталь прадзіманнем праз яго акісляльных газавых сумесей (сціснутага паветра, кіслароду, сумесі кіслароду з вуглякіслым газам і вадзяною параю і інш.). Прамысл. выкарыстанне пачалося з 1879 у Вялікабрытаніі, Германіі. Да сярэдзіны 1970-х г. у большасці краін выцеснены кіслародна-канвертарным працэсам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРБІДЫМЕ́ТРЫЯ (ад лац. turbidus мутны + ...метрыя),
метад колькаснага аналізу, заснаваны на вымярэнні інтэнсіўнасці святла, аслабленага пры яго праходжанні праз суспензію аналізуемага рэчыва. Вымярэнні праводзяць з дапамогай колераметраў ці спектрафатометраў. Разнавіднасць Т. — турбідыметрычнае цітраванне, пры якім даследаванае рэчыва цітруюць растворам асаджальніку. Пункт эквівалентнасці знаходзяць па максімуму памутнення. Т. выкарыстоўваюць для аналітычнага вызначэння іонаў сульфітаў, фасфатаў, хларыдаў, сульфідаў і інш.Гл. таксама Нефеламетрыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́СТНАХТШПІЛЬ (ням. FastnachtspieI, літар. — масленічная гульня, ад Fastnacht масленіца + Spiel гульня),
від ням.нар.т-ра, разнавіднасць сярэдневяковага фарса. Узнік на аснове масленічных карнавальных інсцэніровак (быт. сцэны, звычайна анекдатычнага характару). У 14—16 ст. літаратурна апрацаваны, тэматыка пашырылася за кошт сюжэтных запазычанняў з твораў рыцарскай л-ры і інш. Асаблівае развіццё набыў у Нюрнбергу сярод удзельнікаў гуртка майстэрзінгераў. Лепшыя ўзоры створаны Г.Саксам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ГХЕД (ад назвы паселішча Богхед у Шатландыі),
разнавіднасць выкапнёвых вуглёў (сапрапелітаў). Колер ад аліўкавага да бура-чорнага. Шчыльны, тонказярністы. Злом ракавісты. Мае вадароду 8—12%, лятучых рэчываў 75—90%; выхад першаснага дзёгцю да 50%. Цеплыня згарання гаручай масы 33,5—37,7 МДж/кг. Трапляецца лінзамі і праслоямі ў пластах гумусавых вуглёў. Каштоўная сыравіна для атрымання вадкага паліва, змазачных рэчываў, смалы, свабоднай ад фенолаў і асфальтэнаў і інш.