ТУРБІДЫМЕ́ТРЫЯ (ад
метад колькаснага аналізу, заснаваны на вымярэнні інтэнсіўнасці святла, аслабленага пры яго праходжанні праз суспензію аналізуемага рэчыва. Вымярэнні праводзяць з дапамогай колераметраў ці спектрафатометраў. Разнавіднасць Т. — турбідыметрычнае цітраванне, пры якім даследаванае рэчыва цітруюць растворам асаджальніку. Пункт эквівалентнасці знаходзяць па максімуму памутнення. Т. выкарыстоўваюць для аналітычнага вызначэння іонаў сульфітаў, фасфатаў, хларыдаў, сульфідаў і
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)