горад, сталіца дзяржавы Лесота, на Пд Афрыкі. Размешчаны на ўсх. беразе р. Каледан, на 1500 м над узр. мора. Засн. ў 1869. 400,2 тыс.ж. (1995). Чыгункай звязаны з г. Дурбан (Паўд.-Афр. Рэспубліка), вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандлёва-трансп.цэнтр.Харч. прадпрыемствы. Значная ч. насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Прам-сць: шынны з-д, ф-ка па вытв-сці дываноў, апрацоўка с.-г. сыравіны. Ун-т. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ДУЛЬу тэхніцы,
1) назва важнага каэфіцыента або велічыні, напр., модуль пругкасці.
2) Уніфікаваны функцыян. вузел (або частка складанага ланцуга) радыёэлектроннай апаратуры, які канструктыўна аформлены як самаст. выраб і выконвае пэўную функцыю (гл. таксама Мікрамодуль).
3) Спецыялізаваны адсек арбітальнай станцыі, які нарошчваецца і дзе размешчаныспец.тэхнал. абсталяванне, прылады і інш., напр., астрафіз. М., тэхнал. М. Таксама М. часта наз. састаўныя часткі касм. карабля, напр., арбітальны М., пасадачны М.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛТАРАЎШЧЫНСКІ ВЯЛІ́КІ КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1995). Размешчаны за 500 м на З ад в. Полтараўшчына Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Валун сярэднезярністага гнейсу з крышталямі кварцу і палявога шпату. Даўж. бачнай часткі 4,8 м, шыр. 2,3 м, выш. 1,8 м, у абводзе 10,7 м, аб’ём 20 м³, маса каля 53 т. Прынесены ледавіком каля 150—130 тыс. гадоў назад з тэр. Фенаскандыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЕ́ЖКАВЫ МОЗГ,
аддзел галаўнога мозга пазваночных. Складаецца са шматлікіх узаемазвязаных ядраў. Знізу і ззаду П.м. мяжуе з сярэднім мозгам. Размешчаны непасрэдна пад карой вял. паўшар’яў і функцыянуе пад яе кантролем. У складзе П.м. вылучаюць таламус, гіпаталамус, субталамус, эпіталамус, метаталамус. Удзельнічае ў ажыццяўленні вегетатыўных функцый, сну, памяці, інстынктыўных паводзін, псіхічных рэакцый. Са структурамі П.м. звязана ўспрыманне болю, рэгуляцыя залоз унутр. сакрэцыі, падтрыманне гамеастазу. Іл.гл. да арт.Галаўны мозг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДЫЖА́Н,
горад ва Узбекістане, цэнтр Андыжанскай вобл.Размешчаны ў паўд.-ўсх.ч. Ферганскай даліны на р. Андыжансай. Вядомы з 9 ст. 297 тыс.ж. (1990). Чыг. вузел. Машынабудаванне і металаапрацоўка (абсталяванне для ірыгацыйных збудаванняў і бавоўнаачышчальных прадпрыемстваў; эл.-тэхн. вырабы і інш.), хім., лёгкая (баваўняная, абутковая, трыкатажная і інш.), харчасмакавая (масларобная, кансервавая, гідролізная, мясная і інш.) прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. У раёне Анжыжана — здабыча нафты і газу. 4 ВНУ. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАРКТЫ́ЧНЫЯ АА́ЗІСЫ,
свабодныя ад ледавіковага покрыва ўчасткі краявой зоны Антарктыды. Плошча ад некалькіх дзесяткаў да соцень квадратных кіламетраў (аазіс Бангера 952 км²). Размешчаны ўнутры вобласці ледавіковай акумуляцыі, акаймаваны зонай абляцыі. Для антарктычных аазісаў характэрны спецыфічны прыродны комплекс (мясцовы менш суровы клімат, ландшафты халодных пустыняў, шмат азёраў, арганічнае жыццё прымітыўнае, крыягенна-структурныя глебы). Раслінны свет: імхі, лішайнікі, прэснаводныя водарасці; жывёльны свет: птушкі — буравеснікі, паморнікі, у асобных антарктычных аазісах — пінгвіны. У антарктычных аазісах — большасць палярных навук. станцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯХО́Р(А) (ад бія... + ...хор),
1) геаграфічнае асяроддзе, у якім вызначаныя пануючыя жыццёвыя формы прыстасаваны да пэўных спалучэнняў метэаралагічных фактараў.
2) Вобласць пашырэння жыцця.
3) Група падобных месцапражыванняў.
4) Кліматычная мяжа фларыстычнага раёна.
5) Буйное падраздзяленне біясферы. Ахоплівае прасторава аб’яднаныя біятопы, якія размешчаны ў аднатыпных кліматычных умовах і характарызуюцца спецыфічным складам жывога насельніцтва. Аб’ядноўваюцца ў біяцыклы. Уяўленне аб біяхоры аналагічнае паняццю «ландшафтная зона» (у экалогіі з-за большай канкрэтнасці яму аддаецца перавага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКАЙ МУЖЧЫ́НСКАЙ ГІМНА́ЗІІ БУДЫ́НАК,
помнік грамадзянскай архітэктуры. Пабудаваны ў 1905 у Брэсце па праекце інжынера А.А.Траццякова.
Першапачаткова П-падобны ў плане 2-павярховы аб’ём, пазней надбудаваны 3-і паверх. Гал. фасад мае 3-часткавую кампазіцыю, у цэнтры і па краях завершаны трохвугольнымі франтонамі над рызалітамі. Сцены дэкарыраваны цаглянай муроўкай арак, франтонаў, нішаў, машыкуляў. Другі паверх завершаны магутным карнізам на кранштэйнах. У будынку размешчанынавуч. корпус пед. ін-та.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГРО́ДНА»,
гасцініца ў Гродне. Пабудавана ў 1985 (арх. Ю.Патапаў, У.Папоў, У.Еўдакімаў, Ю.Раманаў). Разлічана на 500 месцаў. Сілуэт ступеньчатага 16-павярховага будынка актыўна ўспрымаецца з розных пунктаў горада. Жылы корпус складанай канфігурацыі і злучаны з ім будынак кінатэатра «Кастрычнік» утвараюць адзіны комплекс, кампазіцыя якога засн. на кантрасце вышыннай жылой часткі і гарызантальнай пластыкі вынесенага 2-павярховага аб’ёму і будынка кінатэатра. Жылыя нумары размешчаны вакол цэнтр. восі будынка — лесвічна-ліфтавага ядра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДОМ РАБО́ТНІКАЎ МАСТА́ЦТВАЎрэспубліканскі,
творчы клуб дзеячаў мастацтва Беларусі. Адкрыты ў Мінску ў 1963. Мае на мэце прапагандаваць тэатр. і муз. мастацтва, садзейнічаць павышэнню прафес. ўзроўню працаўнікоў мастацтва. Арганізоўвае лекцыі і даклады, творчыя вечары, сустрэчы з майстрамі сцэны. Працуюць ун-ттэатр. мастацтва, клубы творчай і навук. моладзі, «У свеце цудоўнага» (для школьнікаў). Размешчаны ў будынку б.Мінскага царкоўна-археалагічнага музея. Мае глядзельную (169 месцаў) і выставачную залы, бібліятэку.