групы клетак падстраўнікавай залозы пазваночных, якія ўтвараюць яе эндакрынную частку. Названы імем ням. вучонага П.Лангерганса, які апісаў іх (1869). У кругларотых астраўковая тканка знаходзіцца ў сценках страўніка. Л.а. развіваюцца з трубчастых нарасцей пярэдняй кішкі і ў залежнасці ад віду жывёлы складаюцца з клетак некалькіх тыпаў: ȥ-, β-, δ-клетак. У ȥ-клетках утвараецца гармон глюкагон, у β-клетках — інсулін, у δ-клетках сінтэзуецца сакрацін і інш. гармоны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ННІКАЎ Якаў (?—?). расійскі прамысловец, даследчык Новасібірскіх а-воў. У 1800 адкрыў і апісаў в-аў Сталбавы, у 1805 — Фадзееўскі. У 1808—10 удзельнічаў у экспедыцыі М.М.Гедэнштрома па даследаванні Новасібірскіх а-воў. У 1810 перасек в-аў Новая Сібір, у 1811 — в-аў Фадзееўскі. Выказаў меркаванне пра існаванне вял. зямлі на Пн ад в-ва Кацельны (гл.Саннікава Зямля). Яго імем названы праліў паміж а-вамі М.Ляхаўскі і Кацельны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РМАН ((Borman) Фрэнк) (н. 14.3.1928, г. Гэры, ЗША),
касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС. Скончыў Ваен. акадэмію ЗША (1950), Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1957). З 1962 у групе касманаўтаў НАСА. 4—18.12.1965 разам з Дж.Ловелам здзейсніў палёт на касм. караблі «Джэміні-7». 21—27.12.1968 разам з Ловелам і У.Андэрсам ажыццявіў першы ў свеце палёт да Месяца на касм. караблі «Апалон-8». Агульная працягласць палётаў 18,7 сут. Імем Бормана названы кратэр на Месяцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРО́НІКАЎ МАНАСТЫ́Р, Андронікаў Спаса Нерукатворнага мужчынскі манастыр. Засн. каля 1360 у Маскве на беразе р. Яўза. Названы ў гонар першага ігумена — Андроніка. Арх. ансамбль уключае белакаменны 4-слуповы Спаскі сабор (1420—27) з фрагментамі фрэсак (1420-я г.), выкананых пад кіраўніцтвам Д.Чорнага і А.Рублёва, аднаслуповую трапезную (1504) з царквою Міхаіла Архангела (1694), сцены і вежы (17 ст.). З 1947 — музей-запаведнік стараж.-рус. мастацтва імя А.Рублёва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕС (Герман Іванавіч) (7.8.1802, г. Жэнева, Швейцарыя — 12.12.1850),
рускі хімік, адзін з заснавальнікаў тэрмахіміі. Акад.Пецярб.АН (1830). Скончыў Дэрпцкі ун-т (1825). З 1830 праф.Пецярб.тэхнал. ін-та, у 1832—49 — Пецярб. горнага ін-та. Адкрыў асн. закон тэрмахіміі (гл.Геса закон), некалькі новых мінералаў (у яго гонар тэлурыд серабра названы гесітам), цукровую к-ту (1837). Даследаваў каталітычныя здольнасці плаціны, састаў каўказскай нафты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Д’АЛАМБЕ́РА—ЛАГРА́НЖА ПРЫ́НЦЫП,
адзін з асноўных прынцыпаў дынамікі, паводле якога пры далучэнні сіл інерцыі да зададзеных (актыўных) сіл, што дзейнічаюць на пункты сістэмы з ідэальнымі сувязямі механічнымі, сума работ актыўных сіл і сіл інерцыі на любым магчымым перамяшчэнні сістэмы роўная нулю. Дае агульны метад рашэння задач дынамікі і статыкі, дазваляе вывучаць рух мех. сістэмы без увядзення ва ўраўненні невядомых рэакцый сувязей. Названы па імёнах Ж.Д’аламбера і Ж.Лагранжа. Гл. таксама Варыяцыйныя прынцыпы механікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎСАН ((Dauson) Джордж Мерсер) (1.8.1849, г. Пікту, Канада — 2.3.1901),
канадскі географ і геолаг. Даследаваў раён вярхоўяў р. Фрэйзер (1878), выканаў геал. здымку рэк Бау і Белі (1880—82) і зах.ч. Скалістых гор (1882—84), а-воў Ванкувер і Каралевы Шарлоты. У 1887—88 узначальваў экспедыцыю па геолага-геагр. вывучэнні тэр.паўн.-зах. Канады. Яго імем названы горад у вусці р. Клондайк на ПнЗ Канады і горны хрыбет у вярхоўях р. Юкан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУКО́ЎСКІ,
горад у Расіі, у Маскоўскай вобл., на р. Масква. 101,3 тыс.ж. (1992). Чыг. ст. Буйны цэнтр праектавання і выпрабавання самалётаў. Маш.-буд.прам-сць (з-ды: маш.-буд., мантажных загатовак), дрэваапрацоўчы і домабуд. камбінаты; ф-ка папяровых вырабаў і інш.Цэнтр. аэрагідрадынамічны ін-т (ЦАГІ), Лётна-даследчы ін-т, ф-т аэрамеханікі і лятальнай тэхнікі Маскоўскага фіз.-тэхн. ун-та (пры ЦАГІ) і інш.Названы ў гонар рас. вучонага М.Я.Жукоўскага.
удзельнік партыз. руху ў Магілёўскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў Кіеўскае артыл. вучылішча (1939). З пач. вайны на Зах. фронце, з жн. 1941 у партызанах — камісар групы, атрада, камандзір атрада, 121-га партыз. палка, які пасля гібелі К. названы яго імем. Вёска Сярмяжонка Бялыніцкага р-на перайменавана ў Асман-Касаева, у г.п. Бялынічы ўстаноўлены яго бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВАЯ ГЕО́РГІЯ (South Georgia),
вулканічны востраў на ПдЗ Атлантычнага ак. ў Антарктыцы. Пл. каля 4,2 тыс.км². Выш. да 2934 м (г. Паджэнт). Значная ч. вострава ўкрыта снегам і лёдам. Шмат марскіх птушак, калоніі пінгвінаў, лежбішчы марскіх ільвоў і сланоў. Адкрыты ў 1775 экспедыцыяй Дж. Кука. Названы ў гонар англ. караля Георга III. У 1905—50 на востраве працавала аргенцінская метэаралагічная станцыя. Назіранні працягваюцца на англ. станцыі Грутвікен (порт на мысе Кінг-Эдуард).