савецкі гіст. часопіс. Выдаваўся на рус. мове ў Маскве ў 1921—41 [у 1921—28 орган Камісіі ЦКВКП(б) па гісторыі Кастр. рэвалюцыі і Камуніст. партыі, у 1928—31 — Ін-та Леніна пры ЦКВКП(б), у 1933—41 — Ін-та Маркса—Энгельса—Леніна пры ЦКВКП(б)]. Выйшлі 132 нумары, перыядычнасць выпуску мянялася. У розныя гады рэдактарамі былі М.С.Альмінскі, С.І.Канатчыкаў, М.А.Савельеў, В.Г.Кнорын і інш. Друкаваліся даследчыя артыкулы, дакументы па гісторыі рабочага руху, Камуніст. партыі, Кастр. рэвалюцыі 1917 і Грамадз. вайны (у т. л. на тэр. Беларусі), пра відных дзеячаў партыі, рабочага і с.-д. руху, мемуары, крытыка, бібліяграфія і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРОННІ́ЦТВО ХЛО́ПСКЕ (Stronnictwo Chłopskie),
сялянская партыя ў Польшчы і Зах. Беларусі ў 1926—31. Створана ў выніку вылучэння групы дзеячаў з «Вызволеня» на чале з Я.Домбскім. Кіраўнікі партыі Домбскі, В.Добрах, А.Плюта, Я.Табор, А.Валерон. Друкаваны орган — «Gazeta Chłopska» («Сялянская газета»). Асн. патрабаванні праграмы: парламенцкая рэспубліка, шырокая агр. рэформа, развіццё асветы сярод насельніцтва. Падтрымала дзярж. пераварот у Польшчы 12.5.1926. З 1928 вяла барацьбу супраць «санацыйнага рэжыму». Удзельнічала ў выступленнях за прадастаўленне дэмакр. свабод, правядзенне бурж.-дэмакр. рэформ. Пасля роспуску сейма ў 1930 некат. дзеячы партыі праследаваліся ўладамі, пачала расці яе апазіцыйнасць ураду. У 1931 С.х. аб’ядналася з сял. партыямі «Пяст» і «Вызволене» ў Стронніцтво людовэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ША Якуб (свецкае імя Ян; 1610, Мінск — 4.3.1685),
бел. грамадскі і рэліг. дзеяч. Д-р тэалогіі. Вучыўся ў мінскай базыльянскай школе, у Пултуску (Польшча), Оламаўцы (Чэхія), Рыме. У 1626 прыняў манаства. Выкладаў філасофію і тэалогію ў базыльянскіх манастырах. З 1652 архіепіскап холмскі. У 1661 выбраны генералам ордэна базыльян. Пісаў пераважна на лац. мове. Аўтар твораў «Уваскрэслы фенікс...», «Аб дзеяннях уніятаў...» (абодва 1646), «Савел і Павел» (1666). Яму прыпісваецца твор «Пра іерэйскія павіннасці» (1670, на стараж.-бел. літ. мове). Творы С. насычаны вытрымкамі з пастаноў, лістоў дзярж. і рэліг.дзеячаў; яны сведчаць пра эрудыцыю і веды аўтара. Некат. яго творы перавыдадзены ў Парыжы і Лейпцыгу ў сярэдзіне 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЮ́АРТ (Stuart) Гілберт (3.12.1755, г. Нарагансет, ЗША — 9.7.1828),
амерыканскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў амер. партрэтнай школы. Вучыўся ў К.Александэра (з 1769). У 1773—92 жыў і вучыўся ў Вялікабрытаніі і Ірландыі, з 1793 у ЗША, пераважна ў Бостане. Засвоіўшы віртуозную манеру Т.Гейнсбара і Дж.Рэйнальдса, ствараў работы, у якіх свежасць каларыту і мігатлівая вібрацыя мазка спалучаліся з рамантычнай прыўзнятасцю, дакладнасцю і яскравасцю характарыстык: партрэты У.Гранта («Канькабежац», 1782), місіс Перэс Мортан (1802). Строгай рэаліст. верагоднасцю вылучаюцца напісаныя з натуры партрэты Дж.Вашынгтона (1795). Пазнейшым варыянтам гэтага вобраза («Дж.Вашынгтон на Дорчэстэрскіх вышынях», 1806), а таксама заказным партрэтам ваен.дзеячаў (Дж.Манро, 1817) уласцівы высакароднасць і ўзнёслая рамантызацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОРШ Вольга Дзмітрыеўна (28.5.1873, крэпасць Гуніб, Дагестан — 17.7.1961),
руская пісьменніца. Вучылася ў Маскоўскім сіроцкім ун-це і ін-це шляхетных дзяўчат. Друкавалася з 1907. Раманы «Апранутыя ў камень» (1924—25), «Сучаснікі» (1926), «Гарачы цэх» (1927), «Міхайлаўскі замак» (1945—46), «Першынцы свабоды» (1953), трылогія пра А.Радзішчава («Якабінская закваска», 1932; «Казанская памешчыца», 1934—35; «Пагібельная кніга», 1939) і інш. пра жыццё рэвалюцыянераў, дзеячаў культуры. Аўтар апавяданняў, кніг сатыр. навел «Пад купалам» (1929), апавяданняў і казак для дзяцей «Што каму падабаецца» (1914), кінасцэнарыяў, п’ес, нарысаў і інш.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—8. М.; Л., 1962—64.
Літ.:
Тамарченко А.В. Ольга Форш: Жизнь, личность, творчество. М.; Л., 1966;
Ольга Форш в воспоминаниях современников. М., 1974.
Засн. ў 1935 у г. Ваўкавыск як краязнаўчы, з 1940 дзярж., з 1953 ваенна-гіст. музей. Мае 6 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі 198 м²), 31,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (1996). У калекцыі музея археал. знаходкі з раскопак паселішчаў у Ваўкавыску і стараж. ўзбраенне воіна (наканечнікі стрэл лука, арбалета, кап’я, кальчуга, даспехі ням. рыцара, крыжацкі меч), халодная (алебарды, палашы, шаблі) і агнястрэльная (пісталеты, стрэльбы, гармата) зброя 16 — пач. 19 ст., мундзіры рус. салдат і афіцэраў гусарскіх і ўланскіх палкоў вайны 1812. Матэрыялы перыяду Вял.Айч. вайны прысвечаны абароне горада ў 1941, дзейнасці патрыят. падполля, вызваленню ў 1944. Захоўваюцца экспанаты пра жыццё і дзейнасць Баграціёна, дзеячаўКПЗБ С.В.Прытыцкага, В.З.Харужай, С.С.Панковай і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́КАР Сяргей Міхайлавіч (н. 27.8.1928, г. Орша),
бел. скульптар. Засл. дз. маст. Беларусі (1978). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1966). Працуе ў галіне станковай і манум. скульптуры, найб. у жанры партрэта. Вылучаюцца партрэты дзеячаўбел. культуры (Ф.Скарыны, М.Гусоўскага, У.Караткевіча, Я.Брыля, Р.Барадуліна, Г.Бураўкіна і інш.). Яго станковым работам уласцівы прастата і строгасць кампазіцыйнай будовы, яснасць і дакладнасць пластычнага вырашэння (помнікі віцэ-адміралу В.П.Дразду ў Буда-Кашалёве, Ф.Э.Дзяржынскаму ў сядзібе Дзяржынава Стаўбцоўскага р-на, У.М.Азіну ў Полацку, надмагілле П.Броўкі ў Мінску і інш.). Зрабіў некалькі варыянтаў статуарнага партрэта М.Багдановіча, якія леглі ў аснову помніка паэту ў Мінску. Стварыў шэраг мемарыяльных дошак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНСКІ́ МАНАСТЫ́Р,
мужчынскі манастыр у Маскве. Засн. ў 1591. На яго тэрыторыі: 1-купальны Малы сабор (1591—93) з трапезнай (1678) і шатровай званіцай (1679); 5-купальны Вялікі сабор з галерэяй (1684—93; іканастас 1693—99, размалёўкі 1792 па эскізах В.Бажэнава); Ціхвінская надбрамная царква (1713—14, прыпісваецца арх. І.Заруднаму); званіца на зах. браме (1753, арх. А.Еўлашаў); царква Архангела Міхаіла ў стылі класіцызму (капліца кн. Галіцыных, 1805, арх. І.Еготаў; у ёй збор надмагілляў работы І.Мартаса і інш.); некропаль дзеячаў гісторыі і культуры. У паўд.-ўсх. частцы манастыра могілкі (з канца 17 ст.), дзе пахаваны ўдзельнікі вайны 1812, дзекабрысты і інш.
Літ.:
Аренкова Ю.И., Мехова Г.И. Донской монастырь. М., 1970.
Да арт.Данскі манастыр. Надбрамная царква Ціхвінскай Багародзіцы. 1713—14.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ МО́ВА»,
аднатомная энцыклапедыя. Выдадзена ў 1994 у Мінску пад рэдакцыяй А.Я.Міхневіча выд-вам «Беларуская Энцыклапедыя». Уключае 513 энцыклапедычных артыкулаў, гал. аб’ектамі апісання ў якіх сталі: моўныя дысцыпліны і навук. кірункі, што вылучаюцца ў межах бел. мовазнаўства; навук. паняцці і метады, пры дапамозе якіх апісваецца бел. мова; галоўныя пісьмовыя помнікі старабел. і новай бел.літ. мовы; персаналіі айч. і замежных даследчыкаў бел. мовы, бел. пісьменнікаў і выдатных дзеячаў старабел. пісьменства; галоўныя кадыфікацыйныя працы па бел. мове; мовы, з якімі бел. мова мела ці мае кантакты; моўныя ўстановы, таварыствы, часопісы, газеты і інш. Артыкулы ілюструюцца фотаздымкамі, картамі, схемамі. У кнізе змешчаны Закон «Аб мовах у Беларускай ССР» (1990) і спадарожныя яму заканадаўчыя акты.
В.К.Шчэрбін.
Тытульны ліст энцыклапедыі «Беларуская мова». 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ АРХІ́Ў НАВУКО́ВА-ТЭХНІ́ЧНАЙ ДАКУМЕНТА́ЦЫІ (БДАНТД). Створаны ў 1968. Зберагае навук.-тэхн. дакументацыю праектна-канструктарскіх, тэхнал. і н.-д. устаноў і арг-цый, асабістыя фонды дзеячаў навукі і тэхнікі Рэспублікі Беларусь. Мае (1996) 160 фондаў (больш за 90 тыс. адзінак захоўвання за 1887—1941 і 1944—90). Дакументы архіва адлюстроўваюць буд-ва і рэканструкцыю гарадоў і інш.нас. пунктаў, прамысл. прадпрыемстваў, чыг. і шашэйных дарог, культ.-асв., адм. і інш. збудаванняў на Беларусі, распрацоўку вырабаў прамысл. прадукцыі і быт. тэхнікі. Сярод дакументаў ген. планы гарадоў, праекты па жыллёва-грамадз., прамысл. і сельскім будаўніцтве, чарцяжы станкоў, машын. Аддзелы: забеспячэння захавання і ўліку дакументаў; ведамасных архіваў, камплектавання і экспертызы каштоўнасці дакументаў; інфарм.-пошукавых сістэм і навук. выкарыстання.