БЯРО́ЗКА (сапр.Бэта) Генрык, бел. святар. Родам з-пад Сухаволі Сакольскага пав. (Беласточчына). У 1920-я г. рэктар духоўнай семінарыі ў Ломжы. Папулярызаваў пчалярства, якое лічыў адным са сродкаў паляпшэння дабрабыту селяніна. У 1911 выдаў у Пецярбургу на бел. мове брашуру «Пчаліна — жывёлка малая, а карысці дае многа», у якой змясціў чарцяжы вулля, апісаў віды работ пчаляра ў залежнасці ад пораў года.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЦЬ,
вадасховішча ў Хойніцкім р-не Гомельскай вобл., у пойме р. Тур’я (левы прыток Прыпяці). За 20 км на З ад г. Хойнікі, каля в. Дуброва. Створана ў 1980. Пл. 0,51 км², даўж. 1,02 км, найб.шыр. 650 м, найб.глыб. 4,2 м. Даўжыня агараджальнай дамбы 1,76 км. Наліўное, напаўняецца з р. Тур’я. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 3,2 м. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫЖА́ЛКА (Tremella),
род гетэрабазідыяльных грыбоў сям. дрыжалкавых. Вядома каля 100 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных зонах. Сапратрофы. На Беларусі 3 віды.
Найчасцей трапляецца на сухіх галінках лісцевых дрэў на працягу ўсяго года Д. звілістая (T. mesenterica).
Пладовыя целы акруглыя, пукатыя, з глыбокімі звілістымі складкамі, ярка жоўтыя ці аранжавыя, дыям. да 4 см, шчыльнастудзяністыя, пры высыханні рогападобныя. Споры яйцападобныя, гладкія, бясколерныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГО́ЛЬНАГА МЫ́СА ЦЯЧЭ́ННЕ, Агульясава цячэнне,
цёплае паверхневае цячэнне ў Індыйскім ак. каля паўд.-ўсх. берагоў Афрыкі. Утвараецца пры сутоках вод Мазамбікскага і Мадагаскарскага цячэнняў, накіравана на Пд. Скорасць мяняецца ад 0,7 да 3 км/гадз у залежнасці ад пары года. Т-ра вады ад 16 да 27 °C. Салёнасць 35,5‰. Каля 38°паўд. ш. сустракаецца з халодным Заходніх Вятроў цячэннем і пераходзіць у глыбіню акіяна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫТЫ́ШЫН,
вадасховішча ў Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Крытышын. Створана ў 1981. Пл. 0,5 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 340 м, найб.глыб. 4 м, аб’ём вады 1,48 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 3,8 км. Напаўняецца вадой з р. Няслуха пры дапамозе помпавай станцыі. Ваганні ўзроўню на працягу года 3,6 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 27,7 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЬТУРАЗВАРО́Т,
чаргаванне агароднінных культур, што вырошчваюцца ў культывацыйных збудаваннях (цяпліца, парнік, аранжарэя, уцеплены грунт) на працягу аднаго года. Складаецца з некалькіх абаротаў культур, якія паступова змяняюць адна адну. Адрозніваюць К. агароднінны, расада-агароднінны і расадны. Пры праектаванні К. ўлічваюцца біял. асаблівасці культур, магчымасці атрымання макс. ўраджаю, вырошчванне неабходнай колькасці расады да пэўнага тэрміну, рацыянальнае выкарыстанне вытв. пляцовак, эканам. эфектыўнасць і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧАВЫ́Я ВО́БЛАКІ [міжнар. назва Cumulus (Cu)],
шчыльныя, днём ярка-белыя воблакі са значным верт. развіццём (выш. да 5 км і больш). Верхнія часткі падобны да купалаў або вежаў з круглаватымі абрысамі. Узнікаюць найчасцей як воблакі канвекцыі ў халодных паветр. масах, а ў цёплы час года таксама ў мясц.паветр. масах над паверхняй сушы, якая праграецца ўдзень. Могуць ператварацца ў кучава-дажджавыя воблакі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ЗУБАЎРАЧЭ́БНАЯ ШКО́ЛА,
прыватная навуч. ўстанова. Існавала ў 1907—16. Мела 1-ы разрад і падпарадкоўвалася МУС. Прымаліся асобы з 17 гадоў пасля заканчэння 6 класаў сярэдняй агульнаадук.навуч. установы. Тэрмін навучання 2,5 года. Вучэбны курс падзяляўся на тэарэт. частку і практычныя заняткі. Вывучаліся: хімія, фізіка, анатомія, фізіялогія, гісталогія, агульная паталогія, хірургія, дыягностыка і тэрапія, пламбіраванне і гігіена зубоў, пратэзная тэхніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСТРА́ЛЬ (франц. mistral ад лац. magistralis кіруючы),
моцны парывісты і халодны сухі вецер паўн.-зах. кірунку, які дзьме ў Францыі з Севенаў і паўд.-зах. адгор’яў Альпаў у даліну р. Рона (дзе часам дасягае скорасці 50 м/с) і на Міжземнаморскае ўзбярэжжа. Адзначаецца на працягу ўсяго года, але часцей зімой (часам некалькі дзён запар). Выклікае моцныя хвалі на моры, наносіць пашкоджанні пасевам; падобны на бару.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЎСАНА МО́РА (Mawson Sea),
ускраіннае мора Індыйскага ак. Абмывае берагі Усх. Антарктыды на працягу больш як 800 км паміж мысамі Візе і Пойнсет. Пл. 333,3 тыс.км². Размешчана ў межах мацерыковай водмелі. Пераважныя глыб. 200—500 м, найб.глыб. на Пн — больш за 1000 м. Большую ч.года М.м. ўкрыта дрэйфуючымі льдамі, шмат айсбергаў. На беразе аўстрал.навук. станцыя Кейсі. Названа ў гонар Д.Моўсана.