КІ́ШФАЛУДЗІ-ШТРО́БЛЬ ((KisfaludiStróbl) Жыгманд) (1.7.1884, с. Альшарайк, Венгрыя — 14.8.1975),
венгерскі скульптар. Нар.маст. Венгрыі (1952). Ганаровычл.АМСССР (1958). Скончыў Ін-тдэкар. і прыкладнога мастацтва ў Будапешце (1905), вучыўся ў Акадэміі прыкладнога мастацтва ў Вене (1905—06) і ў Акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1906—08). Праф.АМ у Будапешце (з 1924). Творам ранняга перыяду ўласцівы ўплывы салоннага акадэмізму, дынамічная вастрыня кампазіцыі; пазней рэаліст. перадачу натуры спалучаў з імкненнем да сімвалічнай трактоўкі тэмы. Аўтар партрэтаў Б.Шоу (1932), С.Моэма (1948), манум.-дэкар. скульптуры «Стралок з лука» (1918—19), помніка Вызвалення (1947) на гары Гелерт у Будапешце, станковых работ «Вандроўнік Пецёфі» (1949), «Касец» (1954) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РДЫМЕР ((Gordimer) Надзін) (н. 20.11.1923, г. Спрынгс, ПАР),
пісьменніца Паўд.-Афр. Рэспублікі. Піша на англ. мове. У зб-ках апавяданняў «Тварам да твару» (1949), «Ліслівы голас змея» (1952), «Напэўна ў панядзелак» (1976), «Абдымкі салдата» (1980), вострапаліт. аповесці «Недзе зусім побач» (1984), раманах «Ілжывыя дні» (1953), «Зямля чужынцаў» (1958), «Магчымасць кахаць» (1963), «Ганаровы госць» (1970), «Гісторыя майго сына» (1990) і інш. адлюстроўвае розныя бакі сучаснага жыцця краіны: сац. і расавую дыскрымінацыю, каханне, адносіны паміж людзьмі. Яе творам уласцівы тонкі псіхалагізм, лірычнасць, сувязь з фалькл. традыцыяй афр. прозы. Нобелеўская прэмія 1991.
савецкі батанік і раслінавод. Акад. УАСГНІЛ (1935), чл.-кар. (1955) і ганаровыд-р (1967) Герм. акадэміі с.-г.навук. Скончыў Новарасійскі ун-т (Адэса, 1911). З 1920 дырэктар Бат. сада, з 1923 праф. Політэхнічнага ін-та ў Тбілісі; у 1934—52 праф. Маскоўскай с.-г. акадэміі імя К.А.Ціміразева; у 1951—60 дырэктар Усесаюзнага н.-д. ін-та раслінаводства, з 1962 праф. Ленінградскага ўн-та. Навук. працы па паходжанні, эвалюцыі, геаграфіі культ. раслін, марфалогіі і генетыцы. Аўтар падручніка «Батаніка» (5 выд., 1982). Дзярж. прэмія СССР 1943. Прэмія імя М.І.Вавілава АНСССР 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПАРО́ЖАЦ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 13.2.1927, г. Растоў-на-Доне, Расія),
бел. вучоны ў галіне паталаг. фізіялогіі. Д-рмед.н. (1985), праф. (1994). Ганаровыакад.Міжнар. акадэміі інтэгратыўнай антрапалогіі (1996, Кіеў). У 1957—94 у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні інфекц. працэсу і прафілактыцы ўскладненняў пасля аперацый на органах страўнікава-кішачнага тракту. Адкрыў з’яву інфіцыравання брушной поласці з кішэчніка праз фізічна герметычны шоў герметычнае шво*. Даў новыя ўяўленні пра механізмы ўзнікнення перытаніту і спаечнага працэсу пасля аперацый на страўніку і кішэчніку. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Инфицирование брюшины через физически герметичный кишечный шов. Мн., 1968;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ДЗІН (Мікалай Канстанцінавіч) (н. 20.12.1939, с. Аксаур Інзенскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне аўтаматызацыі і бяспекі чыг. транспарту. Канд.тэхн.н. (1972), праф. (1993). Вынаходнік СССР (1973), Ганаровы чыгуначнік (1993). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1962). З 1972 у Бел. ін-це інжынераў чыг. транспарту (у 1977—87 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі і метадах кіравання бяспекай тэхн., у т. л. транспартных сістэм, аўтаматызацыі станцыйных працэсаў, тэхн. абслугоўванні сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі на сартавальных горках.
Тв.:
Механизация и автоматизация станционных процессов. М., 1985;
Техническое обслуживание горочных устройств. М., 1989 (разам з Я.У.Шчарбаковым);
Безопасность функционирования горочных устройств. М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГАО́КА (Хантара) (18.8.1865, г. Нагасакі, Японія — 11.12.1950),
японскі фізік, адзін з заснавальнікаў навук. школы японскіх фізікаў. Чл. Японскай АН, яе прэзідэнт (1939—48). Замежны ганаровычл.АНСССР (1930). Скончыў Такійскі ун-т (1887), дзе і працаваў да 1926 (з 1896 праф.), адначасова ў 1917—46 у Ін-це фіз. і хім. даследаванняў. Навук. працы па электрычнасці і магнетызме, атамнай фізіцы і спектраскапіі. Прапанаваў мадэль «атама тыпу Сатурна» (дадатна зараджанае ядро, вакол якога верціцца кальцо электронаў; 1904), што лічыцца папярэдніцай планетарнай мадэлі атама Рэзерфарда.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 376—378.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУТКО́Ў (Сцяпан Дзмітрыевіч) (1.1.1911, г. Апочна Лодзінскага ваяв., Польшча — 10.4.1978),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-лейт. авіяцыі (1955). Скончыў Арэнбургскую ваен. школу лётчыкаў (1936), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1933. У Вял.Айч. вайну маёр П. да лютага 1943 зрабіў 43 баявыя вылеты. Знішчальная дывізія на чале з П. у чэрв.—ліп. 1944 наносіла ўдары па ворагу ў раёнах Оршы, Барысава, Мінска, Гродна; на чыг. участку Орша—Барысаў лётчыкі дывізіі паралізавалі рух у тыле праціўніка, нанеслі значныя страты ворагу ў мінскім «катле». Да 1971 у Сав. Арміі. Ганаровы грамадзянін г. Ліда Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ДАЙ ((Kodály) Золтан) (16.12.1882, г. Кечкемет, Венгрыя — 6.3.1967),
венгерскі кампазітар, музыказнавец-фалькларыст, педагог; адзін з заснавальнікаў венг. кампазітарскай школы 20 ст.Чл.Венг.АН (з 1943, у 1946—49 прэзідэнт). Ганаровычл.Бельг.АН (1957), ганаровыпраф. Маск. кансерваторыі (1963). Скончыў Акадэмію музыкі (1905) і ун-т (1906) у Будапешце. З 1907 выкладаў у Вышэйшай муз. школе (у 1919 і 1921—40 віцэ-дырэктар). З 1905 вывучаў венг.муз. фальклор, запісаў каля 3,5 тыс.нар. напеваў і танц. мелодый. Разам з Б.Бартакам выявіў найб.стараж. пласт венг.муз. фальклору, заснаваны на пентатоніцы. Яго музыцы, глыбока нац. у сваёй аснове, характэрны арганічны сплаў класічнай еўрап. традыцыі і муз. стылістыкі пач. 20 ст., спалучэнне тэндэнцый неакласіцызму, рамантызму і імпрэсіянізму. Вядомасць К. прынеслі «Венгерскі псалом» (1923) і героіка-камічная опера «Хары Янаш» (1926). Сярод інш. твораў: опера «Секейская прадзільня» (паст. 1924); «Будаварскі Te Deum» (з арганам, 1936), Missa brevis (1944) для хору, салістаў і арк.; сімфонія (1961), «Танцы з Марашсека» (1930), «Танцы з Галанты» (1933), канцэрт (1940) для сімф. аркестра; камерна-інстр. ансамблі («Венгерскае ронда», 1917); п’есы для фп.; хары a cappella; цыклы песень для голасу з фп. Аўтар падручнікаў па спевах, метадычных зборнікаў па муз. выхаванні і інш. Прэзідэнт Міжнар.т-ванар. музыкі, Міжнар.т-вамуз. выхавання (абодвух з 1963). Прэміі імя Л.Кошута 1948, 1952, 1957.
Літ. тв.: Рус.пер. — Венгерская народная музыка. Будапешт, 1961.
Літ.:
Мартынов И.И. Золган Кодай. 2 изд. М., 1983;
Эсе Л. Золтан Кодай: День за днем: Пер. с венг.М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТРЫГА́НЬЕЎ (Мікалай Аляксеевіч) (1823, Чарнігаўская вобласць — 14.6.1892),
рускі жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскім ін-це інжынераў шляхоў зносін. У 1845—48 служыў на Каўказе. Удзельнік «Т-ва выставак маст. твораў». З 1860-х г. наведваў Беларусь, з пач. 1880-х г. да канца жыцця жыў у Магілёўскай губ., там і памёр. Пісаў пейзажы: «Краявід у Магілёўскай губерні» (Пецярбургская АМ за гэты пейзаж прысвоіла Атрыганьеву званне «Ганаровы вольны супольнік»), «Восень», «Вечар» (усе ў 1886), «Перад заходам сонца» (1889), «Дубовы гай» і «Пасля дажджу» (1890) і інш. У Нац.маст. музеі Беларусі карціны «Вечар у Мінскай губерні (Пейзаж з капліцай)» (1854), «Расшчэплены дуб» (1889).
М.Атрыганьеў. Вечар у Мінскай губерні (Пейзаж э капліцай). 1854.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ШКАВІЧ, Боскавіч (Bošković) Руджар Іосіп (18.5.1711, г. Дуброўнік, Харватыя — 13.2.1787), харвацкі фізік, матэматык і астраном. Чл.-кар. Французскай АН (з 1759), замежны ганаровычл. Пецярбургскай АН (з 1760), чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (з 1761). Вучыўся ў Рымскай калегіі. З 1773 працаваў у Францыі. Зрабіў вымярэнне дугі мерыдыяна ў 2 градусы паміж Рымам і Рыміні (1755). Вывучаў форму Зямлі, тэорыю руху камет, даў матэм. тэорыю некаторых астр. інструментаў. У гал. працы «Тэорыя натуральнай філасофіі...» (1758) развіў тэорыю будовы рэчыва і выказаў гіпотэзу пра залежнасць сіл узаемадзеяння паміж часцінкамі ад адлегласці.
Літ.:
Кольман Э. Жизнь и научная деятельность Руджера Бошковича (1711—1787) // Вопросы истории, естествознания и техники. М., 1956. Вып. 2.