Акадэмія навук Украінскай ССР 1/183; 5/558; 10/450

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Акадэмія навук Эстонскай ССР 1/183; 10/214; 11/479

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Шведская каралеўская акадэмія навук 10/30; 11/314—315, 325

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія 1/79, 80; 2/179, 231—232, 232—233 (укл.); 3/215 (табл.), 426, 471, 505, 562, 566, 573; 4/458, 592; 6/504; 7/163; 8/643; 9/471, 474, 475; 10/581, 605; 12/506, 507, 511, 513—518

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Славяна-грэка-лацінская акадэмія 3/214; 9/576, 636; 10/584, 587

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АКАДЭ́МІЯ ФІЗІ́ЧНАГА ВЫХАВА́ННЯ І СПО́РТУ,

вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1937 у Мінску як Бел. ін-т фіз. культуры на базе Мінскага тэхнікума фіз. культуры, з 1993 акадэмія. У 1994/95 навуч. г. ф-ты: аздараўленчай і лячэбнай фізкультуры, пед., трэнерскі, завочнага навучання, павышэння кваліфікацыі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1966. Прымае да абароны кандыдацкія і доктарскія (з 1992) дысертацыі.

Акадэмія фізічнага выхавання і спорту. Галоўны корпус.
Да арт. Акадэмія фізічнага выхавання і спорту. Заняткі ў зале біямеханічнай стымуляцыі.

т. 1, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЛАВЯ́НА-ГРЭ́КА-ЛАЦІ́НСКАЯ АКАДЭ́МІЯ,

адна з першых агульнаадук. вышэйшых навуч. устаноў у Расіі. Засн. ў Маскве ў 1687 па ініцыятыве Сімяона Полацкага, наз. Эліна-грэч. акадэміяй або Славяна-грэка-лац. вучылішчам. Размяшчалася ў Заіканаспаскім манастыры. Першыя кіраўнікі і выкладчыкі — грэкі-манахі, д-ры Падуанскага ун-та браты Іаанікій і Сафроній Ліхуды. Рыхтавала святароў, перакладчыкаў, рэдактараў кніг, выкладчыкаў. У межах акадэміі ажыццяўляліся рэцэнзаванне духоўных кніг, выпраўленне слав. перакладу Бібліі, барацьба з ератыкамі і вераадступнікамі. У 17 ст. выкладаліся слав., грэч. і лац. мовы, «сем вольных мастацтваў» і багаслоўе. З 18 ст. курс навучання пашырыўся (ням. і франц. мовы, медыцына, фізіка). У 1701 акадэмія перайменавана ў Славяна-лацінскую, у 1775 — у С.-г.-л.а. У 1814 пераўтворана ў Маскоўскую духоўную акадэмію і пераведзена ў Троіца-Сергіеву лаўру. У акадэміі вучыліся многія вядомыя дзеячы рус. культуры 17—18 ст., у т. л. М.​В.​Ламаносаў, А.​Дз.​Кантэмір, В.​К.​Традзьякоўскі, першы рус. д-р медыцыны П.​В.​Поснікаў і інш.

т. 14, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКАДЭ́МІЯ ПАРЛАМЕНТАРЫ́ЗМУ І ПРАДПРЫМА́ЛЬНІЦТВА,

недзяржаўная вышэйшая навуч. ўстанова. Адкрыта ў 1993 у Мінску. Рыхтуе палітолагаў-менеджэраў і эканамістаў-менеджэраў. У 1994/95 навуч. г. ф-ты: сацыяльна-эканам. і перападрыхтоўкі кадраў. Навучанне дзённае, вячэрняе, завочнае; платнае. У складзе акадэміі н.-д. цэнтр па праблемах аналізу і прагназіравання сац.-эканам. і паліт. працэсаў у Рэспубліцы Беларусь.

А.​І.​Осіпаў.

т. 1, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Акадэмія педагагічных навук СССР 1/183; 7/58; 9/111, 425; 11/48

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАСКО́ЎСКАЯ ДЗЯРЖА́ЎНАЯ АКАДЭ́МІЯ ХАРЭАГРА́ФІІ,

адна са старэйшых навуч. устаноў Расіі ў галіне сцэн. мастацтваў. Рыхтуе артыстаў балета з сярэдняй і вышэйшай адукацыяй, балетмайстраў, педагогаў-харэографаў і канцэртмайстраў. Засн. ў 1773 як класы «тэатральнага танцавання» пры Выхаваўчым доме. З 1806 Імператарскае тэатр. вучылішча па падрыхтоўцы артыстаў оперы, балета, драмы і музыкантаў тэатр. аркестраў, з 1917 спецыялізаванае харэаграфічнае. З 1920 Дзярж. балетная школа ў складзе Вял. т-ра, з 1931 балетны тэхнікум, з 1937 Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча, з 1961 акадэмічнае. У 1987 пераўтворана ў харэаграфічны ін-т, з 1995 акадэмія. У складзе акадэміі (1999): вучылішча (рыхтуе артыстаў балета з сярэдняй адукацыяй), кафедры па спецыяльнасцях, б-ка. Сярод выкладчыкаў: С.​Галоўкіна (дырэктар вучылішча з 1960, рэктар акадэміі), Л.​Жданаў, І.​Уксуснікаў, Я.​Фарманянц, Г.​Кузняцова; сярод выпускнікоў: А.​Абрамава, Л.​Банк, Н.​Падгарэцкая, В.​Кудраўцава, І.​Майсееў, A. і С.​Месерэр, М.​Габовіч, В.​Лепяшынская, М.​Плісецкая, А.​Лапауры, Р.​Стручкова, К.​Максімава, У.​Васільеў, Н.​Бяссмертнава, М.​Лаўроўскі і інш.

Літ.:

Там, где рождается танец. М., 1977.

т. 10, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)