помнік архітэктуры барока ў в. Сурвілішкі Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 2-й пал. 18 ст. з дрэва на месцы касцёла 1550, фундаванага Р.Гайкоўскай і яе братамі Іванам і Антонам. Храм крыжападобны ў плане, уключае 1-нефавы прамавугольны асн.аб’ём, вузкі трансепт і 5-гранную апсіду, да якой прылягаюць нізкія сакрыстыі. Асн.аб’ём і апсіда аб’яднаны агульным 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Сцены фасадаў маюць лучковыя і круглыя аконныя праёмы ў простых ліштвах і завершаны шырокім карнізам па перыметры асн. аб’ёму, трансепта і апсіды. Гал. фасад расчлянёны 2 тонкімі пілястрамі на 3 часткі. завершаны фігурным франтонам. У інтэр’еры арган, аформлены ў стылі барока. У трансепце захаваліся 2 барочныя алтары, аформленыя калонамі і пілястрамі карынфскага ордэра, разным расл. арнаментам, галоўкамі пуцці. У 1878—80 да касцёла прыбудавана званіца (захаваўся яе цагляны фундамент). Храм абкружаны бутавай агароджай з 2-яруснай мураванай брамай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАВА́РНЫЯ РЭСУ́РСЫ,
прадметы спажывання, прызначаныя для рэалізацыі на ўнутр. рынку ці на экспарт у пэўны час і па канкрэтнай цане. Выяўляюць магчымасці таварнага рынку забяспечыць патрэбы насельніцтва. Крыніцамі ўтварэння Т.р. з’яўляюцца: прам-сць; с.-г. вытворчасць; тавары, якія выпускаюцца прыватнымі вытворцамі; імпарт; таварныя запасы. Т.р. ахопліваюць не ўсю прадукцыю прадметаў спажывання, паколькі частка яе застаецца ў вытворцаў для ўнутрыгасп. патрэб і натуральнага спажывання. Але яны могуць і перавышаць аб’ём прадукцыі за кошт пераходных запасаў і імпарту тавараў. Аб’ём Т.р. на рынку залежыць ад велічыні плацежаздольнага попыту, даступнасці тавараў для спажыўцоў, стабільнасці рынку, канкурэнцыі, сабекошту вытв-сці, дынамікі цэн, колькасці таваравытворцаў і іх зацікаўленасці ў вытворчасці і інш. Ва ўмовах пераходнай эканомікі дзяржава з’яўляецца сувязным звяном у кіраванні таварнымі сістэмамі; з гэтай мэтай распрацоўваюцца на перспектыву балансы попыту і прапанавання таварных груп, устанаўліваюцца заданні на закупку ў айч. вытворцаў тавараў для ўнутр. рынку, рэгламентуюцца цэны і ўзроўні рэнтабельнасці сацыяльна-значнай прадукцыі і прадукцыі прадпрыемстваў-манапалістаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВА́РТБУРГ»
(Wartburg),
марка нямецкіх легкавых аўтамабіляў. Выпускаліся ў Германіі ў 1899—1904, у 1956—90 прадпрыемствам «Аўтамабільвэрк Айзенах» у г. Айзенах, ГДР (у т. л. з 1979 мадэль асабліва малога класа з двухтактавым рухавіком); рабочы аб’ём рухавіка 1 л, магутнасць 37 кВт, скорасць да 130 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРЭ́СЦЕ,
вадасховішча ў Магілёўскім р-не, за 32 км на ПдУ ад Магілёва, каля в. Зарэсце. Створана на р. Раста ў 1981. Пл. 0,71 км², даўж. 2,4 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 5,3 м, аб’ём вады 1 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 2 м. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́МАНДРАЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
на р. Ніва, у Мурманскай вобл. Расіі. Утворана ў 1936 плацінай Ніва ГЭС-1. Складаецца з некалькіх азёрных участкаў (гл.Імандра). Пл. 876 км², аб’ём 11,2 км², даўж. 120 км, найб.шыр. 14 км. Ажыццяўляе шматгадовае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 3,5 м. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння і лесасплаву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАМЯНЧУ́ГСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р. Дняпро, у Палтаўскай, Кіраваградскай і Чаркаскай абласцях Украіны. Утворана плацінай аднайм.ГЭС. Запоўнена ў 1959—61. Пл. 2252 км², аб’ём 13,5 км³, даўж. 185 км, найб.шыр. 30 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку, ваганні ўзроўню да 5,25 м. Выкарыстоўваецца для арашэння, водазабеспячэння, рэкрэацыі. Суднаходства. На К.в. порт Чаркасы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРМА́НАВА,
вадасховішча ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Курманава. Створана ў даліне р. Рамясцвянка (за 27 км ад вусця) у 1987. Пл. 0,7 км², даўж. 3 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 6,5 м, аб’ём вады 1,09 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ТАЎШЧЫНА,
вадасховішча ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Кутаўшчына. Створана плацінай на р. Сэрвач у 1950. Пл. 1 км², даўж. 5 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 5 м, аб’ём вады 1,35 млн.м³. Моцна праточнае, сярэдні шматгадовы сцёк 23,3 млн.м³. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт, рэкрэацыі, птушкагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗДУ́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
У Іўеўскім р-не Гродзенскай вобл., каля в. Лаздуны. Створана плацінай на р. Гарача ў 1973. Пл. 0,61 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 680 м, найб.глыб. 6,5 м, аб’ём вады 1,04 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года да 2 м. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛАСЛА́ВІЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
У Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Мілаславічы. Створана на р. Іпуць у 1981. Пл. 1,43 км², даўж. 5 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 2,6 м, аб’ём вады 1,8 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 0,6 м. Выкарыстоўваецца для ўвільгатнення с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі, адпачынку.