УЭ́ЛЕР (Weller) Томас Хакл (н. 15.6.1915, г. Ан-Арбар, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне вірусалогіі. Чл.Нац.АН ЗША Скончыў Мічыганскі ун-т (1936), Гарвардскую мед. школу (1940). З 1940 у дзіцячым шпіталі г. Бостан, з 1954 праф. у Гарвардскай мед. школе. Навук. працы па вывучэнні метадаў культуры тканак. Распрацаваў метад культывавання віруса поліміэліту, што спрыяла атрыманню вакцын для эфектыўнай прафілактыкі захворвання. Вылучыў цытамегалавірус (1955), вірус, што выклікае краснуху (1962). Нобелеўская прэмія 1954 (разамз Ф.Ч.Робінсам і Дж.Ф.Эндэрсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОЎЛС (Knowles) Уільям Стэндыш (н. 1.6.1917, г. Таўнтан, ЗША),
амерыканскі хімік. Скончыў Гарвардскі (1939) і Калумбійскі (1942) ун-ты. У 1942—86 у кампаніі «Мансанта» (г. Сент-Луіс). Навук. працы па арган. хіміі. Сінтэзаваў аптычна актыўны металаарган. каталізатар, з дапамогай якога ўпершыню ажыццявіў хіральна каталізавальную рэакцыю асім. гідрыравання (1968). На яе аснове разамзінш. стварыў высокапрадукцыйную прамысл. тэхналогію сінтэзу амінакіслаты L-ДОФА (дыоксіфенілаланіну), якая выкарыстоўваецца для лячэння паркінсанізму. Нобелеўская прэмія 2001 (з К.Б.Шарплесам, Р.Наёры; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛБАС Міхаіл Мацвеевіч (н. 3.7.1939, пас. Брожа Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне эксплуатацыі аўтамаб. транспарту. Канд.тэхн.н. (1970), праф. (1994). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1962). З 1966 у Бел.політэхн. акадэміі (у 1976—92 прарэктар). Навук. працы па пытаннях павышэння эксплуатацыйнай надзейнасці трансп. сродкаў і метадах дыягностыкі тэхн. стану аўтамабіляў.
Тв.:
Основы эксплуатации и ремонта автомобилей. Мн., 1985;
Основы промышленной экологии: Автомобильный транспорт. Мн., 1993 (разамз Р.Я.Пармонам, Я.Л.Савічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЫ́НСКАЕ ЎЗВЫ́ШША,
на З Украіны, паміж рэкамі Зах. Буг і Корчык (бас.р. Случ). На Пн уступам выш. 30—50 м абрываецца да Палескай нізіны, на Пд абмежавана раўнінай Малога Палесся. Выш. да 341 м (Мізацкі краж). Пераважае ўваліста-лагчынны рэльеф. Рачнымі далінамі Зах. Буга, Стыры, Гарыні і іх прытокаў расчлянёна на асобныя плато. Валынскае ўзвышша разамзПадольскім узвышшам часта называюць Валына-Падольскім. У аснове Валынскага ўзвышша мелавыя і каменнавугальныя адклады Львоўска-Валынскага вугальнага басейна. Лесастэпавыя ландшафты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЛЕ́ (Varlet) Жан Франсуа (14.7.1764, Парыж — каля 1832),
дзеяч французскай рэвалюцыі 1789—99. На пач. рэвалюцыі прымкнуў да якабінцаў. Летам 1792 адышоў ад іх і зпач. 1793 разамз Ж.Ру ўзначаліў групу «шалёных». 9—10.3.1793 спрабаваў узняць паўстанне супраць жырандыстаў, за што арыштаваны. У час паўстання 31.5—2.6.1793 часовы прадстаўнік паўстанцкага к-та. Прыхільнік паслядоўнай дэмакратыі. Пасля тэрмідарыянскага перавароту 27.7.1794 арыштаваны і да восені 1795 зняволены. Пасля перавароту Васемнаццатага брумера (1799) адышоў ад паліт. дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРАНДРЫ́, Ла Верандры (La Vérendrye) П’ер Гацье дэ Варэн (17.11.1685, Труа-Рыўер, цяпер у межах г. Квебек, Канада — 5.12.1749), франка-канадскі падарожнік, даследчык Канадскага Захаду Паўн. Амерыкі. У пошуках воднага шляху да Ціхага ак. і з мэтай скупкі пушніны на працягу 1731—48 разамз сынамі здзейсніў некалькі падарожжаў, у выніку якіх адкрыў і даследаваў шэраг канадскіх азёр, у т. л. Вініпег, Манітоба, Вініпегосіс, і рэк іх басейнаў, сярод якіх Саскачэван і сярэдняе цячэнне р. Місуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАСКО́НЬ (Gascogne),
гістарычная вобласць на ПдЗ Францыі, якая была заселена ў 6 ст.баскамі. З 602 Гасконь — герцагства, у 1036 далучана да Аквітаніі. У 1154—1453 належала англ. каралям, пасля Стогадовай вайны 1337—1453 адышла да Францыі. У 17—18 ст.разамзтэр. Гіень утварыла губернатарства Гіень і Гасконь (перастала існаваць у 1790 пасля падзелу Францыі на дэпартаменты). На тэр. Гасконі размешчаны дэпартаменты Жэр, Ланды, Верхнія Пірэнеі, часткова — Жыронда, Верхняя Гарона, Ло і Гарона, Тарн і Гарона, Ар’еж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРАІ́МЕНКА Уладзімір Аляксандравіч (н. 18.10.1955, в. Зарубы Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1990). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1977). З 1982 у Ін-це філасофіі і права Нац.АН Беларусі. Даследуе праблемы логікі, метадалогіі і філасофіі навукі, выкарыстання розных тыпаў ведаў у экспертных (камп’ютэрных) сістэмах.
Тв.:
Активность формы физического знания. Мн., 1985;
Личностное знание и научное творчество. Мн., 1989;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙТО́ВІЧ Таццяна Мікалаеўна (н. 25.10.1949, Мінск),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1991), праф. (1966). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1972). З 1977 працуе ў ім. Навук. працы па паталогіі бронхалёгачнай сістэмы, праблемах вострых рэспіраторных інфекцый у дзяцей, дыягностыцы, лячэнні і рэабілітацыі спадчынных і хранічных хвароб лёгкіх у іх.
Тв.:
Пневмония с затяжным течением у детей. Мн., 1989 (разамз І.Н.Усавым, Т.Н.Самаль);
Справочник участкового педиатра. Мн., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́ВА, Панна (лац. Virgo),
адно з 12 сузор’яў задыяка. Самая яркая зорка — Спіка (L Дз., 1-й візуальнай зорнай велічыні) разамз 3 менш яркімі зоркамі ўтварае фігуру ромба, бачную простым вокам. У сузор’і 95 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні; выяўлена скопішча (2,5 тыс.) галактык спіральнай структуры, сярод якіх размешчана магутная крыніца радыёвыпрамянення — радыёгалактыка Дз.-А. У Дз. знаходзіцца пункт асенняга раўнадзенства. На тэр. Беларусі сузор’е відаць у канцы зімы і вясною.