амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША і Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Бруклінскі каледж (1943) і Оберлін-каледж у Агайо (1946). З 1952 у Вашынгтонскім ун-це, з 1959 ва ун-це Вандэрбільда ў г. Нашвіл. Навук.працы па вывучэнні структур фактараў росту і іх уздзеянні на развіццё клеткі і органаў, эндакрыналогіі. Адкрыў фактар росту эпідэрмісу. Нобелеўская прэмія 1986 (разам з Р.Леві-Мантальчыні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСКО́ (Валянцін Ягоравіч) (н. 27.9.1930, в. Прамыслы Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1991). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1955). У 1968—89 і 1991—94 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук.працы па аптымізацыі працэсаў кармлення с.-г. жывёлы.
Тв.:
Новое в кормлении крупного рогатого скота (у сааўт.) // Сельскохозяйственная наука — производству. Мн., 1986;
Справочник по приготовлению, храпению и использованию кормов. 2 изд. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎСУ́Н (Эдуард Паўлавіч) (н. 29.9.1940, в. Гільцы Чарнухінскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1988). Скончыў Харкаўскі авіяц.ін-т (1963). З 1967 у Акад. навукова-тэхн. комплексе «Сосны» Нац.АН Беларусі (з 1993 нам. дырэктара). Навук.працы па канструяванні машын ядз.энергет. установак і даследаванні працэсаў герметызацыі. Распрацаваў тэорыю працэсаў трэння ў намінальна плоскіх парах тарцовых герметызатараў і падшыпнікаў з улікам уласцівасцей паверхняў і кавітацыйных з’яў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́НЕКЕР ((Kronecker) Леапольд) (7.12.1823, г. Лягніца, Польшча — 29.12.1891),
нямецкі матэматык. Чл. Берлінскай АН (1861). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1872). Скончыў Берлінскі ун-т (1845), дзе і працаваў з 1861 (з 1883 праф.). Навук.працы па алгебры і тэорыях лікаў, груп, квадратычных форм і эліптычных функцый. Быў прыхільнікам «арыфметызацыі» матэматыкі, якая, на яго думку, павінна быць зведзена да арыфметыкі цэлых лікаў. Удасканаліў тэхніку лічэння. Увёў сімвал, які носіць яго імя (гл.Кронекера сімвал).
вучоны ў галіне метэаралогіі і хіміі атмасферы. Чл. Каралеўскай АН Швецыі (1992), чл.-кар. Каралеўскай АН Нідэрландаў (1990) і Нац.АН ЗША (1994). Скончыў Стакгольмскі ун-т (1963). З 1980 у Ін-це біяхіміі імя М.Планка (г. Майнц, Германія). Навук.працы па даследаванні працэсаў утварэння і раскладання азону ў атмасферы, уплыву забруджання паветра на азонавы слой Зямлі. Нобелеўская прэмія 1995 (разам з М.Моліна, Ш.Роўландам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДЗІ́НАЎ (Міхаіл Аляксандравіч) (23.2.1923, в. Грышына Вяземскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 1987),
бел. вучоны-батанік. Д-рбіял.н. (1983). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1957). У 1961—86 у Цэнтр.бат. садзе АН Беларусі. Навук.працы па бат. рэсурсазнаўстве, інтрадукцыі і акліматызацыі раслін.
Тв.:
Освоение культуры крупноплодной клюквы в Белоруссии. Мн., 1973 (разам з Я К.Шаркоўскім);
Пряноароматические растения в быту. Мн., 1976 (у сааўт.);
Интродукция борщевиков в Белоруссии. Мн., 1980 (у сааўт.).
савецкі батанік. Чл.-кар.Пецярб.АН (1904). Чл.-кар.АНСССР (1925). Скончыў Пецярб.ун-т (1888). У 1895—1915 праф. Юр’еўскага (Тартускага), з 1918 Таўрычаскага, з 1921 Ленінградскага ун-таў, адначасова ў 1915—18 дырэктар Нікіцкага бат. сада. З 1922 у Гал.бат. садзе АНСССР. Навук.працы па флоры Каўказа, сістэматыцы і філагеніі кветкавых раслін, геагр. карціраванні СССР. Аўтар поліфілетычнай сістэмы кветкавых раслін.
бел. вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Д-рмед.н. (1977), праф. (1984). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1960). З 1996 заг. аддзела Мінскага паталагаанат. бюро. Навук.працы па пытаннях перынатальнай паталогіі, паталаг. эмбрыялогіі і мед. генетыкі, патамарфалогіі шчытападобнай залозы ў дарослых.
Тв.:
Тератология человека. 2 изд. М., 1991 (у сааўт.);
Морфологическая характеристика тиреоидной патологии взрослого населения Минска за 1980—1993 гг. (у сааўт.) // Здравоохранение Беларуси. 1994. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНІ́ЦА (Леанід Давыдавіч) (н. 7.11.1937, в. Знаменка Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне неадкладнай тэрапіі. Д-рмед.н., праф. (1979). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1960). З 1965 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (у 1980—92 заг. кафедры). Навук.працы па пульманалогіі, гепаталогіі, кардыялогіі, лячэбным галаданні, лазератэрапіі, хуткай мед. дапамозе. Адзін з аўтараў энцыкл. даведніка «Здароўе без лякарстваў» (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧЫ́НСКІ (Генадзь Міхайлавіч) (н. 1.11.1945, Мінск),
бел. псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1991), праф. (1993). Скончыў Ленінградскі ун-т (1974). З 1974 у БДУ (з 1992 заг. кафедры). З 1993 прэзідэнт Бел.рэсп.т-ва псіхолагаў. Навук.працы па псіхал. праблемах свядомасці асобы, мыслення, мовы як сродку зносін паміж людзьмі.
Тв.:
Диалог и мышление. Мн., 1983;
Психология внутреннего диалога. Мн., 1988;
Псіхалогія ў Рэспубліцы Беларусь: стан і перспектывы // Адукацыя і выхаванне. 1993. № 10.