РАГАНО́ЎСКІ (Мікалай Максімавіч) (н. 24.8.1942, с. Новасімбірка Кувандыкскага р-на Арэнбургскай вобл., Расія),

бел. матэматык і педагог. Д пед. н. (1999), праф. (1996). Скончыў Орскі пед. ін-т (1964). З 1972 у Магілёўскім ун-це. Навук. працы па інтэграцыйных падыходах, сучасных сістэмах і тэхналогіях у навучанні матэматыцы. Аўтар падручнікаў па геаметрыі для сярэдніх школ з паглыбленым вывучэннем матэматыкі.

Тв.:

Методика преподавания математики в средней школе. Мн., 1990;

Научно-методические основы построения учебника геометрии средней школы. Мн., 1992.

т. 13, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЗЕНТА́ЛЬ (Саламон Конрадавіч) (10.8.1890, г. Вільня — 18.11.1955),

бел. і расійскі вучоны ў галіне дэрматавенералогіі. Д мед. н. (1937), праф. (1940). Скончыў Гейдэльбергскі ун-т (1913). У 1921—31 у клініцы Мінскага мед. ін-та, адначасова ў 1927—31 гал. ўрач 3-й клінічнай бальніцы Мінска. З 1931 у Ленінградзе. Навук. працы па фізіялогіі скуры, пашкоджаннях яе пры хваробах крывятворных органаў (у прыватнасці міэлоіднай лейкеміі), укараненні ў практычную дэрматалогію рэнтгеналагічнага, люмінесцэнтнага, гісталагічнага метадаў. Чэмпіён Беларусі па шахматах (1924).

т. 13, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАПРЫ́НЦАВА (Валерыя Міхайлаўна) (н. 11.1.1932, г. Варонеж, Расія),

бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі. Д мед. н. (1989). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1955). З 1965 у Ін-це фізіялогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па механізмах рэгуляцыі і выдзялення катэхаламінаў у гангліях, уплыў на гэты працэс розных тэмператур.

Тв.:

Катехоламины в симпатических ганглиях. Мн., 1983 (разам з І.​А.​Булыгіным);

Высвобождение катехоламинов в симпатических ганглиях при антидромном раздражении // Успехи физиол. наук. 1986. Т. 17, № 3.

т. 13, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУБАШО́Ў (Савелій Міронавіч) (1.6.1883, г. Чашнікі Віцебскай вобл.жн. 1957),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д мед. н. (1912), праф. (1924). Скончыў Харкаўскі ун-т (1907). З 1924 заг. кафедраў у БДУ і Мінскім мед. ін-це, з 1934 у Ленінградскім, Новасібірскім, Кіславодскім, Кішынёўскім мед. ін-тах. Навук. працы па пытаннях хірург. лячэння апендыцыту, эмфіземы лёгкіх, бранхіяльных свішчоў, уралогіі, ваен.палявой хірургіі.

Тв.:

Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю: Сацыяльна-клініч. нарыс. Мн., 1931.

т. 13, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯРО́ЗКА (Анатоль) (сапр. Смаршчок Мацвей; н. 19.2.1915, в. Падлессе Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. паэт. Засл. д медыцыны. Скончыў гімназію і ліцэй у Баранавічах, у 1939 мед. ф-т Віленскага ун-та. У 1929—39 публікаваў свае вершы ў віленскіх перыяд. выданнях (часопісы «Заранка», «Шлях моладзі», «Калоссе», газ. «Крыніца»), Рэдагаваў часопісы «Шлях моладзі», «Калоссе», рукапісны гумарыст. час. «З-за плоту» (выйшла 3 нумары). Пасля вер. 1939 пераехаў у Івацэвічы. Працаваў лекарам на Брэст-Літоўскай чыгунцы, у Вял. Айч. вайну — у Баранавіцкім шпіталі. У 1944 выехаў у Познань, дзе быў арыштаваны і адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер Нардгаўзен. Пасля вайны жыў у Германіі, потым — у ЗША. Першая публікацыя Б. за мяжой — верш «Ліст да маці: (Пераклад з забытага)» (1955). Аўтар зб. «Адзінаццаць вершаў» (1989; на бел. і англ. мовах). У вершах Бярозкі матывы і вобразы адраджэнскай бел. паэзіі, імкненне эстэтызаваць, упрыгожыць, ускладніць фактуру верша тонкай лексічнай арнаментыкай.

Літ.:

Кіпель В. Беларусы ў ЗША Мн., 1993. С. 301—304.

А.​Я.​Белы.

т. 3, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЗНЯСЕ́НСКІ (Аляксандр Мікалаевіч) (17.7.1888, с. Чукалы Ардатаўскага р-на, Мардовія — 16.1.1966),

рускі і бел. літаратуразнавец. Д філал. н. (1944), праф. (1927). Скончыў Варшаўскі ун-т (1913). Працаваў у Растоўскім ун-це (1915—21), БДУ (1921—30), ВНУ Масквы і Казані. Даследаваў гісторыю рус. і ўкр. літаратур, дакастр. л-ру Беларусі (станаўленне маст. прозы Я.​Коласа, стылістыку эпічнай паэзіі Я.​Купалы), бел. тэатр 1920-х г., метадалагічныя пытанні літ.-знаўства. Вылучыў рэаліст. і рамант. тэндэнцыі ў дакастр. бел. л-ры, даў параўнальна-тыпалагічную характарыстыку творчасці Я.​Купалы ў кантэксце еўрап. літаратур.

Тв.:

Метод изучения литературы // Тр. БГУ. 1922. № 1;

Классификация методов историко-литературной науки // Там жа. 1925. № 6—7;

Асноўныя прынцыпы пабудовы беларускай навукі аб літаратуры. Мн., 1927;

Паэмы Янкі Купалы // Узвышша. 1927. № 1;

Другі Беларускі дзяржаўны тэатр // Там жа 1929. № 6;

Ля вытокаў мастацкай прозы Я.​Коласа // Полымя. 1928. № 8;

1929. № 1—4.

У.​М.​Конан.

А.М.Вазнясенскі.

т. 3, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАБРО́ЎСКІ (Міхаіл Кірылавіч) (19.11.1784 ці 1785, в. Вулька Бельска-падляскага ваяв., Польшча — 3.10.1848),

бел. славіст і арыенталіст. Д тэалогіі (1823). З сям’і уніяцкага святара. Скончыў Гал. духоўную семінарыю пры Віленскім ун-це (1812). У 1822—24, 1826—33 праф. Віленскага ун-та, у 1824—26 у ссылцы ў Жыровіцкім базыльянскім манастыры. З 1833 жыў у мяст. Шарашова Пружанскага пав., дзе атрымаў прыход. Даследаваў гісторыю слав. кнігадрукавання, збіраў матэрыялы пра дзейнасць Ш.​Фіёля, І.​Фёдарава, П.​Мсціслаўца. Зрабіў навук. апісанне стараж. кірылічных і глагалічных кніг Ватыканскай б-кі, увёў у навук. ўжытак 1-ю глагалічную друкаваную кнігу «Місал па законе Рымскага двара» (Служэбнік, 1483). Нанава адкрыў для бел. і еўрап. навукі імя і справу Ф.​Скарыны, звесткі пра яго ўвайшлі ў ненадрукаваную «Гісторыю славянскіх друкарняў у Літве». Разам з І.​М.​Даніловічам быў адным з пачынальнікаў бел. нац. адраджэння. З яго багатай творчай спадчыны захаваліся толькі асобныя рукапісы.

М.К.Баброўскі.

т. 2, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ЛЬНЮСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,

наступальная аперацыя войск 3-га Бел. фронту (ген. арміі І.​Д.​Чарняхоўскі) 5—20 ліпеня; састаўная частка Беларускай аперацыі 1944 у Вял. Айч. вайну. Удзельнічалі 5-я, 11-я гв., 31, 33, 39, 5-я гв. танк., 1-я паветр. арміі, у складзе апошняй франц. знішчальны авіяполк «Нармандыя», 3-і гв. механіз., 3-і гв. кав. карпусы. Задача аперацыі — без аператыўнай паўзы наступаць у агульным напрамку на Вільнюс, Каўнас, вызваліць Вільнюс і Ліду, фарсіраваць Нёман і захапіць плацдармы на яго беразе. У ходзе аперацыі пры ўзаемадзеянні з бел. і літ. партызанамі вызвалены Валожын, Маладзечна (5 ліп.), Івянец (6 ліп.), Гальшаны, Ашмяны, Юрацішкі (7 ліп.), Іўе (8 ліп.), Ліда (9 ліп.), Вільнюс (13 ліп.), правабярэжная частка Гродна (16 ліп.), створаны спрыяльныя ўмовы для выхаду войск 3-га Бел. фронту да граніц з Усх. Прусіяй. 20 часцям і злучэнням фронту нададзена ганаровае найменне «Віленскіх», 13 — «Маладзечанскіх», 4 — «Лідскіх».

т. 4, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

А́ЛЬСМІК (Пётр Іванавіч) (27.2.1907, в. Выдрэя Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. — 2.4.1992),

бел. селекцыянер-бульбавод. Акад. АН Беларусі (1966), акад. УАСГНІЛ (1979). Чл.-кар. Акадэміі с.-г. н. ГДР (1974). Д с.-г. н. (1954). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў БСГА (1929). З 1929 на Навазыбкаўскай с.-г. доследнай станцыі, у 1931—41 і 1944—56 на Бел. селекцыйнай станцыі. З 1956 у Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва. Навук. працы па селекцыі гароднінных культур. Распрацаваў прыёмы селекцыі бульбы на ранняспеласць, высокія крухмалістасць і колькасць бялкоў у клубнях, устойлівасць да раку. Вывеў больш за 10 высокаўраджайных, з добрымі смакавымі якасцямі і вял. (да 26%) колькасцю крухмалу сартоў бульбы: Агранамічную, Тэмп, Лошыцкую, Разварыстую і інш. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1974. Залаты медаль імя І.​У.​Мічурына УАСГНІЛ (1980).

Тв.:

Селекция картофеля в Белоруссии. Мн., 1979.

Літ.:

П.​І.​Альсмік // Весці АН БССР. Сер. с.-г. навук. 1977. № 1.

П.І.Альсмік.

т. 1, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЯХНО́ВІЧ ((Olechnowicz) Мсціслаў Антонавіч) (22.2.1905, Гродна — 24.7.1982),

польскі лінгвіст. Д гуманіт. (1963) і пед. (1966) навук, праф. (1974). Скончыў Віленскі ун-т (1938). З 1949 выкладчык, з 1954 заг. кафедры замежных моў, з 1966 кафедры рус. філалогіі Лодзінскага ун-та. Даследаваў рус. і бел. мовы, бел. фальклор, рус.-бел.-польска-літоўскія фалькл. і моўныя сувязі. Аўтар манаграфіі «Польскія даследчыкі беларускага фальклору і мовы ў XIX ст.» (1986), прац «Польскія зацікаўленні беларускай мовай (ад паловы XVI стагоддзя да 1863 г.)» (1964), «Даследчыкі палескага фальклору ў першай палове XIX стагоддзя» (1965), «Беларускія элементы ў польскай песні першай паловы XIX стагоддзя» (1966), «Беларусь—Палессе» Оскара Кольберга» (1968), «Сістэма націску назоўнікаў з вытворнай асновай у беларускай мове» (1972), «Тэндэнцыі развіцця беларускага націску (на параўнальным фоне націску рускага)» (1978) і інш.

Літ.:

Саламевіч І. Польскі даследчык Беларусі // ЛІМ. 1975. 21 лют.;

Bibliografia publikacji naukowych i dydaktycznych prof. dra habil. Mścisława Olechnowicza // Acta Universitatis Lodziensis. Zeszyty Naukowe Uniwersytetu Lódzkiego. Ser. 1. 1979. № 33.

І.​У.​Саламевіч.

т. 1, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)