горад на ПнУЗША, штат Агайо. Каля 100 тыс.ж., з прыгарадамі каля 500 тыс.ж. (1988). Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйны цэнтр чорнай металургіі і металаапрацоўкі (выплаўка электрасталі і сплаваў, вытв-сць ліцця з чыгуну і каляровых металаў, буд. металаканструкцый, штампаваных дэталей, труб, сейфаў). Машынабудаванне (вытв-сць падшыпнікаў, аўтадэталей, электрабытавых прылад, рухавікоў унутр. згарання). Перапрацоўка пластмас, харч.прам-сць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШАПА́РАЎ Анатоль Яфімавіч (н. 15.10.1950, Мінск),
бел. спявак (тэнар). Засл. арт. Беларусі (1979). У 1972—89 у ансамблі «Песняры», выконваў сола ў вак. цыкле У.Мулявіна на словы Я.Купалы і ў нар. песні «Дзяўчына-сардэнька» ў яго апрацоўцы, песнях «Добры вечар, дзяўчыначка» І.Лучанка, «Волагда» Б.Макравусава, «Я не магу іначай» А.Пахмутавай Яго выкананне адметнае лірычнай напоўненасцю, эмацыянальнасцю. Жыве ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАРК (Clark) Джон Бейтс (26.1.1847, г. Провідэнс, ЗША — 21.3.1938),
амерыканскі эканаміст, заснавальнік гранічнай прадукцыйнасці і капіталу тэорыі. Вучыўся ў Гайдэльбергскім (Германія) і Цюрыхскім (Швейцарыя) ун-тах. У 1895—1923 праф. Калумбійскага ун-та. Паводле сфармуляванай ім тэорыі, каштоўнасць прадукту вызначаецца сумай гранічных каштоўнасцей яго якасцей; праца, капітал і зямля выступаюць як раўнацэнныя фактары ва ўтварэнні вартасці прадукту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КО́НАДНІ»,
ілюстраваны літ.-маст. часопіс бел. эміграцыі ў ЗША. Выдаваўся Беларускім інстытутам навукі і мастацтва ў Нью-Йорку на бел. мове ў 1954—55, 1958 і 1963 (выйшла 8 нумароў, № 5—6 здвоеныя). Друкаваў паэзію, прозу, літ. крытыку, публіцыстыку бел. эмігранцкіх пісьменнікаў, хроніку літ. і навук. жыцця, пераклады з ням., укр. і польскай літаратур, рэпрадукцыі карцін М.Сеўрука, П.Мірановіча, М.Навумовіча і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НДШТАЙНЕР (Landsteiner) Карл (14.6.1868, Вена — 26.6.1943),
аўстрыйскі вучоны, адзін з заснавальнікаў імунагематалогіі. Чл.Нац.АНЗША. Скончыў Венскі ун-т (1891). З 1922 праф. паталогіі і бактэрыялогіі Ракфелераўскага ін-та ў Нью-Йорку. Навук. працы па імуналогіі і імунахіміі. Разам з Я.Янскім адкрыў групы крыві чалавека (1900), з Э.Поперам даказаў інфекц. прыроду поліяміэліту (1909), з А.Вінерам выявіў рэзус-фактар (1940). Нобелеўская прэмія 1930.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ (Lee) Харпер (н. 12.4.1926, г. Монравіл, штат Алабама, ЗША),
амерыканская пісьменніца. Прадстаўнік т.зв. паўднёвай школы сучаснага амер. рамана, якая даследавала феномен расізму ў яго сац., этычнай і псіхал. праявах. Скончыла Алабамскі ун-т (1949). Вядомасць прынёс раман «Забіць перасмешніка» (1960), у аснове якога расавы канфлікт і расісцкія забабоны, што прыводзяць да смерці чалавека. Аўтар навел, эсэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІТО́Р (лац. monitor літар. які наглядае, напамінае),
1) старшы вучань, які дапамагаў настаўніку ў школах т.зв. узаемнай адукацыі. Існавалі ў Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі, Расіі і інш. у 18 — пач. 19 ст. 2) У радыётэхніцы — тое, што відэаманітор.
3) У ЭВМ — прылада для кантролю працэсаў і кіравання выліч. сістэмай. Напр., відэаманітор выкарыстоўваецца для дыстанцыйнага назірання за станам сістэмы, дысплей з клавіятурай — як пульт кіравання і як манітор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОТАПЯХО́ТА, матарызаваная пяхота,
сучасная назва пяхоты ва ўзбр. сілах ФРГ, Бельгіі, Нідэрландаў і інш.; у ЗША, Францыі і інш. — механізаваныя войскі, у краінах СНД — мотастралковыя войскі, якія ўваходзяць у склад сухапутных войск. Мотапяхотныя (матарызаваныя) злучэнні адрозніваюцца ад звычайных пяхотных высокай ступенню матарызацыі. Упершыню асобныя матарызаваныя падраздзяленні з’явіліся ў час 1-й сусв. вайны; значнае пашырэнне атрымалі ў 2-ю сусв. вайну. Гл. таксама Пяхота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КЛЕНД (Oakland),
горад на ЗЗША, у штаце Каліфорнія. Прыгарад г.Сан-Францыска. Засн. ў 1-й пал. 19 ст. Каля 380 тыс.ж., з прыгарадамі 2 млн.ж. (1999). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на ўсх. беразе зал. Сан-Францыска; злучаны з г. Сан-Францыска мостам цераз заліў. Аэрапорт. Прам-сць: суднабуд. і суднарамонтная, металаапр., харч., металургічная, хімічная. Аўтазборачныя з-ды. Ваенна-марская база.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛТМЕН (Altman) Сідні (н. 8.5.1939, г. Манрэаль, Канада),
амерыканскі хімік і біёлаг. Чл.Нац.АНЗША (1990), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1988). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1960). З 1971 у Іельскім ун-це (з 1980 праф.). Навук. працы па біяхіміі нуклеінавых кіслот. Адкрыў адначасова з Т.Р.Чэкам рыбазімы — ферментатыўна актыўныя рыбануклеінавыя к-ты (1983). Нобелеўская прэмія 1989 (разам з Чэкам).