НО́ВІКАЎ (Дзмітрый Кузьміч) (н. 10.8.1938, в. Рай Манастыршчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне імуналогіі. Д мед. н. (1974), праф. (1980). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1961) і з 1964 працуе ў ім (з 1985 заг. кафедры). Навук. працы па метадах імунадыягностыкі, проціпухлінных рэакцыях лейкацытаў, клінічнай алергалогіі, бранхіяльнай астме.

Тв.:

Клиническая аллергология: Справ. пособие. Мн., 1991;

Пищевая аллергия. Витебск, 1998 (разам з В.​І.​Новікавай. П.​Дз.​Новікавым);

Основы иммунокоррекции. Витебск, 1998 (у сааўт.).

т. 11, с. 370

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАНЦЯЛЕ́ЕНКА (Фёдар Іванавіч) (н. 1.3.1950, в. Крукавічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д тэхн. н. (1992), праф. (1993). Скончыў БПІ (1972). З 1972 у Полацкім ун-це (з 1998 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі парашковых і кампазітных канструкцыйных матэрыялаў, умацаванні і аднаўленні дэталей машын і абсталявання, трыбалогіі ахоўных пакрыццяў. Распрацаваў спосабы атрымання новага класа самафлюсавальных жал. парашкоў; дыфузійныя, лазерныя, плазмавыя, газаполымныя ўмацавальна-аднаўляльныя тэхналогіі.

Тв.:

Материаловедение. Мн., 1988 (разам з Р.​М.​Худакормавай).

т. 12, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРМЕ́НАЎ (Васіль Іванавіч) (6.12.1905, в. Краева Валагодскага р-на, Расія — 13.3.1984),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д мед. н. (1964), праф. (1969). Скончыў 2-і Ленінградскі мед. ін-т (1931). З 1933 у Гомельскім ун-це (у 1952—70 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях агнястрэльных раненняў жывата, хвароб брушной і грудной поласцей, гематалогіі, ангіялогіі.

Тв.:

Анатомические особенности головного мозга человека. Мн., 1969;

Операция до выведения из шока при повреждениях и заболеваниях живота // Хирургия. 1974. № 2.

т. 12, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРХІМО́ВІЧ (Эдуард Міхайлавіч) (н. 15.7.1937, г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д тэхн. н. (1990), праф. (1992). Скончыў Магілёўскі маш.-буд. ін-т (1966), у якім і працуе з 1969 (у 1993—99 прарэктар). Навук. працы па праблемах кантактнай, дугавой, газаэлектрычнай зваркі і наплаўкі ў ультрагукавым полі, умацавання і аднаўлення дэталей машын.

Тв.:

Сварка и наплавка в ультразвуковом поле. Мн., 1988;

Сварка в ультразвуковом поле. Мн., 1994 (разам з В.​М.​Сагалевічам, У.​І.​Сотнікавым).

т. 12, с. 147

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЧЦЕ́ННЫ (Яўген Кузьміч) (н. 5.2.1931, г. Бежыца Бранскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне прыкладной механікі. Д тэхн. н. (1987), праф. (1990). Скончыў Ленінградскі ваенна-мех. ін-т (1955). З 1957 у БПІ, з 1963 у АН Беларусі, з 1993 у Навук. цэнтры праблем механікі машын Нац. АН Беларусі. Навук. працы па праблемах трываласці машын. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.

Тв.:

Кинетическая теория механической усталости и ее приложения. Мн., 1973;

Прогнозирование долговечности и диагностика усталости деталей машин. Мн., 1983.

т. 12, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕТУШКО́ВА (Яўгенія Васілеўна) (н. 21.5.1934, с. Старая Барда Алтайскага краю, Расія),

бел. філосаф. Д філас. н. (1987), праф. (1989). Скончыла Маскоўскі ун-т (1957). З 1962 у БДУ. З 1994 у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Навук. працы па тэорыі адлюстравання, філасофіі і метадалогіі навукі, філас. і культуралагічных аспектах адукацыі і выхавання.

Тв.:

Отражение в живой природе: Динамика теоретич. моделей. Мн., 1983;

Научные революции в динамике культуры. Мн., 1987 (у сааўт.);

Культура мира как предмет воспитания // Прабл. выхавання. 1998. № 4.

т. 12, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІСКУНО́Ў (Міхаіл Усцінавіч) (3.9.1914, г.п. Хатынец Арлоўскай вобл., Расія — 12.6.1991),

бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д пед. н. (1976), праф. (1977). Скончыў Смаленскі пед. ін-т (1939), БПІ (1950), Мінскі пед. ін-т (1951). З 1962 у БДУ (у 1974—89 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах выхавання, арг-цыі навуч. працэсу школьнікаў і студэнтаў.

Тв.:

Обучение и труд учащихся. Мн., 1975;

Актуальные проблемы вузовской и школьной педагогики. Мн., 1983 (у сааўт.).

Н.​У.​Альшэўская.

т. 12, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́РАХАЎ (Фёдар Фёдаравіч) (10.7.1914, в. Падгорная Ферганскай вобл., Узбекістан — 4.4.1998),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1957), праф. (1959). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1974). Скончыў Арэнбургскі агравет. ін-т (1937). У 1964—93 у Віцебскім вет. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па этыяпатагенезе, прафілактыцы і лячэнні ўнутр. незаразных хвароб с.-г. жывёлы.

Тв.:

Внутренние незаразные болезни сельскохозяйственных животных. 5 изд. М., 1976 (у сааўт.);

Незаразные болезни молодняка. Мн., 1989 (у сааўт.).

т. 12, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫСЕ́ВАК (Альберт Фаміч) (н. 19.8.1939, г. Горлаўка Данецкай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Д тэхн. н. (1998), праф. (1999). Скончыў Укр. ін-т інжынераў воднай гаспадаркі (1963; Кіеў). З 1971 у БПА. Навук. працы па асновах тэхналогіі машынабудавання, праблемах эфектыўных тэхналогій ахоўных пакрыццяў з павышанымі эксплуатацыйнымі ўласцівасцямі, стварэнні новых кампазіцыйных матэрыялаў.

Тв.:

Технология формирования газотермических водородостойких покрытий. Мн., 1998;

Математическое моделирование технологических задач в машиностроении. Мн., 2000 (разам з Ф.​Ф.​Клімовічам).

т. 13, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯТРО́ВА (Кацярына Васілеўна) (21.11.1904, г. Алатыр, Чувашская Рэспубліка, Расія — 26.1.1985),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1956), праф. (1958). Скончыла Казанскі зоавет. ін-т (1934). У 1946—73 у Віцебскім вет. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па вет. фармакалогіі і таксікалогіі лек. рэчываў.

Тв.:

Влияние тиаргена на организм при лечении бабезиеллоза крупного рогатого скота // Ветеринария. 1953. №9;

Фармакология гемоспоридина и его применение при бабезиеллозе крупного рогатого скота // Протозойные болезни сельскохозяйственных животных. М., 1955.

т. 13, с. 166

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)