РЭНАТУРА́ЦЫЯ (ад рэ... + лац. natura прыродныя ўласцівасці, сутнасць),
зваротны пераход малекулы біяпалімера з неактыўнага (дэнатураванага) стану ў біялагічна актыўны. Пры Р. праяўляецца здольнасць бялкоў да самаарганізацыі, шлях якой вызначаны паслядоўнасцю амінакіслот у поліпептыдным ланцугу, дэтэрмінаванай спадчыннай інфармацыяй. Здольнасць ДНК да Р. выкарыстоўваецца для. атрымання штучных гібрыдных малекул ДНК (т.зв. малекулярная гібрыдызацыя). Гл.таксамаДэнатурацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭФЕРЭ́НЦ-ЭЛІПСО́ІД (ад лац. referens які паведамляе, дапаможны),
зямны эліпсоід з пэўнымі памерамі і становішчам у целе Зямлі. Служыць дапаможнай матэм. паверхняй, да якой зводзяць вынікі ўсіх геад. вымярэнняў на зямной паверхні і тым самым праектуюцца пункты апорнай геадэзічнай сеткі. У геад. і картаграфічных работах розных краін карыстаюцца рознымі Р.-э. Гл.таксамаКрасоўскага эліпсоід.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ДБЕРЫ (Sudbury),
горад на У Канады, у прав. Антарыо. Засн. ў 1883. Каля 300 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Трансп. вузел. Аэрапорт. Цэнтр буйнога медна-нікелевага радовішча Садберы (распрацоўваецца з 1889). Здабываюць таксама кобальт, плаціноіды, серабро, золата, селен і тэлур. У горадзе — з-ды каляровай металургіі і хім. прам-сці. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПРА́НА (італьян. soprano ад sopra над, звыш),
1) самы высокі пеўчы (у асн. жаночы ці дзіцячы) голас. Асн. разнавіднасці С.: драм., лірычнае і каларатурнае; а таксама лірыка-драм., лірыка-каларатурнае і інш. 2) Самая высокая партыя ў мяшаным хоры.
3) Высокія па рэгістры разнавіднасці некат. муз. інструментаў (сапранавыя труба, саксафон і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА,
частка старадаўняга рус. галаўнога ўбору замужніх жанчын; чахол з палатна, кумачу ці інш. тканіны, які надзяваўся паверх кічкі. Мела вышытую пярэднюю частку, бакавыя лопасці з завязкамі і заднюю частку. Паверх С. завязвалі хустку. Бытавала таксама ў некат. груп мардвы. З канца 19 ст. выйшла з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТАНІ́-ДАР, Сатанідар,
раннепалеалітычная стаянка на паўд.-зах. схіле гары Арагац у Арменіі. Даследавана ў 1945—49. Выяўлена шмат прылад з абсідыяну і базальту — адшчэпаў, рубіл, грубых сякучых прылад, а таксама нуклеусаў грубадыскападобнай і кубападобнай формы. Вылучаюць 2 яго комплексы: найб. старажытны датуюць познашэльскім часам (гл.Шэль), больш позні — познаашэльскім (гл.Ашэль).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛАВО́Е ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ,
1) тое, што святло.
2) Адзін з паражальных фактараў ядзернай зброі — магутны паток светлавой энергіі.
Крыніца С.в. — святлівая вобласць, якая складаецца з нагрэтых да высокай т-ры прадуктаў ядз. рэакцыі, паветра, пары глебы і вады. Выклікае апёкі скуры, пашкоджванне вачэй, узгаранне, асмальванне і аплаўленне розных матэрыялаў. Гл.таксамаАхова ад радыеактыўных выпрамяненняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЙСМІ́ЧНАСЦЬ ЗЯМЛІ́,
схільнасць Зямлі або асобных яе тэрыторый да землетрасенняў. Характарызуецца інтэнсіўнасцю землетрасенняў, тэрытарыяльным размеркаваннем іх эпіцэнтраў і інш.Найб. сейсмічныя Ціхаакіянскі, Міжземнаморскі, Сярэдзінна-Атлантычны, Усходнеафрыканскі паясы (гл. адпаведныя арг. і карту). Паводле сукупнасці даных аб С.з. праводзіцца сейсмічнае раянаваннетэр., ствараюцца сейсмічныя карты. Вывучае сейсмалогія. Гл.таксамаСейсмічная разведка, Сейсмічная шкала і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЙСМІ́ЧНЫЯ КА́РТЫ,
адлюстроўваюць якасныя і колькасныя характарыстыкі землетрасенняў, іх размяшчэнне і звязаныя з імі з’явы (напр., сейсмадыслакацыі, цунамі). На картах эпіцэнтраў землетрасенняў паказваюць палажэнне эпіцэнтраў, інтэнсіўнасць і частату паўтарэння землетрасенняў, глыбіні ачагоў. Карты ізасейстаў адлюстроўваюць вынікі землетрасення ў выглядзе зон з рознай інтэнсіўнасцю страсення ў балах. Ствараюць таксама карты сейсмічнага раянавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫЯ ПЕ́РАПІСЫ,
збор статыстычных звестак пра с.-г.вытв-сць, неабходных для вывучэння працэсаў і з’яў, якія адбываюцца ў сельскай гаспадарцы. Могуць ахопліваць асн. элементы с.-г. вытв-сці па краіне ці рэгіёне або пэўны элемент сельскай гаспадаркі (напр., жывёлу, расл. культуры). Ажыццяўляюцца адначасова, па адзінай праграме і метадалогіі. Гл.таксамаПерапісы статыстычныя.