ПЕРЦІ́НІ (Pertini) Алесандра (Сандра; 25.9.1896, Стэла, Італія — 24.2.1990),
італьянскі паліт. і дзярж. дзеяч, публіцыст. З 1918 чл.Італьянскай сацыялістычнай партыі (ІСП). У 1927—35 зняволены, у 1935—43 сасланы за антыфаш. дзейнасць. У 1943 разамз П.Нэні і Дж.Сарагатам удзельнічаў у аднаўленні ІСП. У канцы 2-й сусв. вайны адзін з кіраўнікоў італьян. руху Супраціўлення. У 1945—46 і 1950—52 гал. рэдактар органа ІСП газ. «Avanti» («Наперад»). З 1948 сенатар, у 1953—78 дэп. парламента, у 1968—73 прэзідэнт палаты дэпутатаў. У 1978—85 прэзідэнт Італіі. З 1985 пажыццёвы сенатар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУШКА́Р Мартын (?—11.6.1658),
удзельнік антыфеад. вайны 1648—54 і паўстання 1657, палтаўскі палкоўнік (1648—58). Прыхільнік Б.Хмяльніцкага. У 1657 П. разамз кашавым Я.Барабашам узначаліў нар. паўстанне, якое вясной 1658 ахапіла ўсё паўд. левабярэжжа Украіны з цэнтрам у Палтаве. У маі 1658 гетман І.Я.Выгоўскіз наёмнай ням. пяхотай, атрадамі крымскіх татар і казакамі з Пераяслаўскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уманскага палкоў накіраваліся ў Палтаву. На дапамогу паўстанцам прыйшлі запарожскія казакі. Вырашальная іх бітва ў чэрв. 1658 з войскам Выгоўскага скончылася паражэннем паўстанцаў. П. загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЎБА Яўген Аляксеевіч (н. 1.4.1949, в. Андрушоўшчына Лідскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1999), праф. (2001). Скончыў БДУ (1971). З 1974 у Гомельскім ун-це (з 1977 заг. кафедры). З 1979 у Гродзенскім ун-це (у 1994—98 заг. кафедры; у 1980—86, 1992—94 і з 1998 прарэктар). Навук. працы па вывучэнні інтэрпаляцыйных рацыянальных аператараў і рацыянальных шэрагаў Фур’е.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНГ (Synge) Рычард Лоўрэнс Мілінгтан (28.10.1914, г. Ліверпул, Вялікабрытанія — 1994),
англійскі біяхімік, адзін з заснавальнікаў аналіт. хіміі бялкоў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1950). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1936). З 1941 у Асацыяцыі шарсцяной прам-сці, з 1943 у Лістэраўскім ін-це ў Лондане, з 1948 — у Роўэцкім даследчым ін-це ў г. Абердзін, у 1967—76 у Ін-це прадуктаў харчавання г. Норыдж. Навук. працы па выдзяленні і раздзяленні біялагічна актыўных злучэнняў. Распрацаваў метады размеркавальнай храматаграфіі на паперы (1944). Нобелеўская прэмія 1952 (разамз А.Д.П.Марцінам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЛТАН Станіслаў (1746 або 27.8.1756—1836),
дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ. З роду Солтанаў. Ген.-ад’ютант польнай булавы ВКЛ, харунжы ВКЛз 1782, падкаморы ВКЛз 1790, маршалак надворны ВКЛз 1791, староста слонімскі. Актыўны ўдзельнік падрыхтоўкі паўстання 1794. Пасля яго задушэння сасланы ў Казань. Вызвалены Паўлам I. У 1806—07 разамзпалк. Ф.Патоцкім рыхтаваў новае паўстанне ў б.ВКЛ. Загадам Напалеона 1.7.1812 прызначаны старшынёй Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага, адначасова ўзначальваў к-т харчавання і магазінаў. Пасля вайны 1812 у эміграцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЯ́НЦЫў астраноміі,
2 групы малых планет, якія абарачаюцца вакол Сонца па арбітах, амаль ідэнтычных арбіце Юпітэра; вуглавыя адлегласці ад яго ± 60°.
Вядомы 1084 Т. (2002; названы імёнамі герояў Траянскай вайны). Тых з Т., што апярэджваюць Юпітэр, часам наз. Грэкамі. Найб.з Т. — астэроід Патрокл (дыяметр 272 км; адкрыты ў 1906); самыя яркія — Гектар. Агамемнан, Адысей. Т. канцэнтруюцца паблізу 2 пунктаў, кожны з якіх утварае разамз Юпітэрам і Сонцам роўнастаронні трохвугольнік. Рух кожнага з Т. прыблізна адпавядае частковаму выпадку трох цел задачы (т.зв. выпадак Лагранжа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНАЎ Мікалай Мікалаевіч (15.6.1896, г. Саратаў, Расія — 25.9.1986),
савецкі фізік і фізікахімік; адзін з заснавальнікаў хім. фізікі, заснавальнік навук. школы. Акад.АНСССР (1932, чл.-кар. 1929). Двойчы Герой Сац. Працы (1966, 1976). Скончыў Петраградскі ун-т (1917). У 1920—31 у Ленінградскім фіз.-тэхн. ін-це. З 1931 дырэктар Ін-та хім. фізікі АНСССР. Адначасова праф. Ленінградскага політэхн. ін-та (з 1928) і Маскоўскага ун-та (з 1944). У 1957—71 акад.-сакратар Аддз.хім. навук, у 1963—71 віцэ-прэзідэнт АНСССР. З 1981 гал. рэдактар журнала «Химическая физика». Навук. працы па хім. фізіцы, хім. кінетыцы, тэорыі гарэння і выбуху, каталізе. Распрацаваў тэорыю цеплавога выбуху газавых сумесей. Адкрыў разгалінаваныя ланцуговыя рэакцыі (1926—28) і з’яву ланцуговага ўзгарання. Стварыў агульную колькасную тэорыю ланцуговых рэакцый (1930—34), паказаў іх распаўсюджанасць у хіміі (гл.Ланцуговыя хімічныя рэакцыі). Устанавіў механізм многіх складаных ланцуговых рэакцый, даследаваў уласцівасці свабодных атамаў і радыкалаў, што ўдзельнічаюць у элементарных стадыях ланцуговых працэсаў. Развіў ланцуговую тэорыю гетэрагеннага каталізу (разамз У.У.Ваяводскім, Ф.Ф.Валькенштэйнам). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949. Нобелеўская прэмія 1956 (разамз С.Н.Хіншэлвудам). Ленінская прэмія 1976. Яго імем названы Ін-тхім. фізікі Рас.АН.
Тв.:
Наука и общество: Статьи и речи. 2 изд. М., 1981;
Цепные реакции. 2 изд. М., 1986.
Літ.:
Н.Н.Семенов, 1896—1986. 3 изд. М., 1990;
Воспоминания об академике Н.Н.Семенове. М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЁРТАН, Бартан (Burton; сапр.Джэнкінс; Jenkins) Рычард (10.11.1925, г. Суонсі, Вялікабрытанія — 5.8.1984), англійскі акцёр. Вучыўся ў Оксфардзе. На сцэне з 1941. Вядомы як выканаўца роляў у п’есах У.Шэкспіра ў Каралеўскім Шэкспіраўскім тэатры і т-ры «Олд-Вік». З 1949 у кіно. У 1966 разамз жонкай Э.Тэйлар заснаваў кінакампанію «Тэйбёр». Праславіўся ў ролі Джымі Портэра — маладога бунтара супраць маральных і сац. асноў грамадства ў фільме «Азірніся ў гневе». Сярод інш. фільмаў: «Клеапатра», «Хто баіцца Вірджыніі Вульф?», «Утаймаванне свавольніцы», «1984».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЎН (Brown) Майкл Сцюарт (н. 13.4.1941, Нью-Йорк),
амерыканскі генетык. Чл.Нац.АН ЗША, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтва. Скончыў Пенсільванскі ун-т (1962). Д-р медыцыны (1966). З 1968 у Нац. ін-це артрытаў і абменных хвароб, з 1971 праф. у Тэхаскім ун-це, у 1980 г. дырэктар Цэнтра генет. хвароб у Паўд.-Зах.мед. школе Тэхаскага ун-та. Навук. працы ца механізме транспарту ліпідаў і рэгуляцыі халестэрынавага абмену ў арганізме чалавека і жывёл. Нобелеўская прэмія 1985 (разамз Дж.Л.Голдстайнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАПО́НЕНКА Васіль Іванавіч (н. 13.4.1928, в. Сабалі Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі, біяхіміі і радыебіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1985). Скончыў БДУ (1952). З 1957 у Ін-це фотабіялогіі, з 1988 у Ін-це радыебіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па абнаўленні хларафілу і актыўнасці фотасінтэтычнага апарата, назапашванні радыенуклідаў раслінамі і іх прадукцыйнай здольнасці.
Тв.:
Влияние внешних факторов на метаболизм хлорофилла. Мн., 1976;
Обновление хлорофилла и продуктивность растений. Мн., 1996 (разамз Г.М.Нікалаевай, С.М.Шаўчук).