РУДСК,

вёска ў Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Няслуха, на аўтадарозе Іванава—в. Махро. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на Пд ад г. Іванава, 147 км ад Брэста, 5 км ад чыг. ст. Янаў-Палескі. 783 ж., 262 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Свята-Успенская царква (19 ст.).

т. 13, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭТЫНІ́Т (ад позналац. retina абалонка сятчаткі),

запаленне сятчаткі вока, якое прыводзіць да зніжэння вастрыні зроку. Пры Р. ўзнікае ненармальная светлавое адчуванне (бляск «маланкі» ў вачах і інш.), звужэнне палёў зроку. Часцей узнікае ад узбуджальніка бактэрыяльнага паходжання (стрэптакок, стафілакок, пнеўмакок) або вірусаў (грыпу, герпесу); бывае таксама пры туберкулёзе, сіфілісе і інш., зрэдку ад светлавога іанізавальнага выпрамянення, блізарукасці, пашкоджання сятчаткі вока. Адрозніваюць Р. туберкулёзны, метастатычны, сонечны, лепрозны і інш. Лячэнне комплекснае.

т. 14, с. 29

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САРАЧА́НКА, Клевель,

рака ў Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Вілія. Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 201 км². Выцякае з воз. Тумскае. За верхняе цячэнне лічаць р. Клевель, якая пачынаецца за 1,7 км на ПдЗ ад в. Караняты і дрэніруе азёры Баранскае, Клевел, Белае, Туравейскае, Залаўскае, Каймін, Тумскае. Упадае ў Вілію за 1 км на З ад в. Сарочча. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,2 км каналізаванае.

т. 14, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САРАЧЫ́,

вёска ў Любанскім р-не Мінскай вобл., каля р. Арэса, на аўтадарозе Любань—Камаровічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 2 км на ПдУ ад г. Любань, 154 км ад Мінска, 27 км ад чыг. ст. Урэчча. 1432 ж., 486 двароў (2001). Участак электрасетак, праўленне раённага спажывецкага т-ва, лесапільня, млын. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, басейн, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 14, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВА́ТКІ,

вёска ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., на р. Вузлянка, каля аўтадарогі Мядзел—Крывічы. Цэнтр сельсавета і с.-г. прадпрыемства імя М.​Танка. За 20 км на ПдУ ад г. Мядзел, 110 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Княгінін. 564 ж., 188 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 14, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВЕНСК,

вёска ў Слаўгарадскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Касалянка, на аўтадарозе Слаўгарад—Рагачоў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПдЗ ад г. Слаўгарад, 86 км ад Магілёва, 80 км ад чыг. ст. Крычаў. 598 ж., 210 двароў (2001). Сярэдняя школа, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — парк (пач. 20 ст.).

т. 14, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІНХРО́ННЫ ГЕНЕРА́ТАР,

электрычная сінхронная машына, якая працуе ў генератарным рэжыме. Мех. энергія, якая пераўтвараецца С.г. у энергію пераменнага току, падаецца на ротар ад першаснага рухавіка — турбіны, рухавіка ўнутр. згарання і інш. С.г. з прыводам ад паравой або газавай турбіны наз. турбагенератарам, з прыводам ад гідраўл. турбіны — гідрагенератарам. Генератары дызельных электрастанцый прыводзяцца ў дзеянне дызельным рухавіком. Адрозніваюць 1- і 3-фазныя С.г. агульнапрамысл. і спец. прызначэння. Магутнасць да 1 ГВт і вышэй.

т. 14, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІ́ТЦЫ,

вёска ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Докшыцы — Мядзел. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 19 км на З ад г. Докшыцы, 220 км ад Віцебска, 7 км ад чыг. ст. Параф’янава. 782 ж., 323 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Свята-Георгіеўская царква (1913). брама (пач. 18 ст.).

т. 14, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЫ́ЧКАВА,

вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., на скрыжаванні аўтадарог на Мінск, Бабруйск, Ялізава. Цэнтр сельсавета. За 9 км на ПнЗ ад г Бабруйск, 119 км ад Магілёва, 4 км ад чыг. ст. Мірадзіна. 432 ж., 222 двары (2002). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік на месцы подзвігу М.​Р.​Селязнёва. Мемарыяльны комплекс у гонар 1-га Бел. фронту і партызан.

т. 15, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЯЛЯ́ЎШЧЫНА,

вёска ў Янкавіцкім с/с Расонскага р-на Віцебскай вобл., на ўсх. беразе воз. Сяляўскае, на аўтадарозе Расоны—Полацк. Цэнтр калгаса. За 12 км на Пд ад г.п. Расоны, 147 км ад Віцебска, 40 км ад чыг. ст. Полацк. 421 ж., 166 двароў (2002). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магілы ахвяр фашызму. Помнікі на месцы партыз. аэрадрома і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)