французскі фізік і інжынер. Чл. Парыжскай АН (1836). Вучыўся ў Політэхн. школе, дзе і працаваў з 1816 (з 1838 дырэктар). Навук.працы па механіцы. Незалежна ад інш. увёў паняцце работы і сфармуляваў тэарэму аб кінетычнай энергіі (1826). Пры даследаванні складанага руху цела (1829) выявіў наяўнасць Карыяліса сілы і Карыяліса паскарэння, на аснове чаго пабудаваў тэорыю адноснага руху (1831—35). Яго даследаванні спрыялі стварэнню дынамікі машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМАЧЭ́ЎСКІ (Вячаслаў Віктаравіч) (15.2.1887, Ташкент — ?),
бел. вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Д-рмед.н. (1941), праф. (1938). Скончыў Юр’еўскі ун-т (1914; г. Тарту). У 1934—50 у Мінскім мед. ін-це, з 1945 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1955 у Ленінградскім сан.-гігіенічным ін-це. Навук.працы па патагенезе, клініцы, дыягностыцы, прафілактыцы інфекц. хвароб, праблемах алергіі.
Тв.:
Прырода інфекцыйных хвароб і мерапрыемствы па барацьбе з імі. Мн., 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВІЧ (Фёдар Трафімавіч) (1.3.1902, в. Боркі Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лясной і сельскай гаспадаркі. Д-р с.-г, н. (1966), праф. (1967). Скончыў БСГА (1928). У 1967—81 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Навук.працы па пытаннях эканомікі лясной і сельскай гаспадаркі, размяшчэння дрэвавых парод, пра ролю лесу і асаблівасці шматгадовых насаджэнняў у сістэме земляробства, ахоўныя лесанасаджэнні.
Тв.:
Вопросы экономики и планирования сельскохозяйственного производства. Мн., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНІПО́ВІЧ (Мікалай Міхайлавіч) (6.4.1862, г. Суаменліна, Фінляндыя — 23.2.1939),
расійскі заолаг, гідрабіёлаг; кіраўнік рус. школы іхтыёлагаў. Ганаровы чл.АНСССР (1935, чл.-кар. 1927). У 1911—30 у Ленінградскім мед. ін-це. Арганізатар і кіраўнік шэрагу навукова-прамысл. экспедыцый (1898—1932) па даследаванні Паўн. Ледавітага ак., Каспійскага, Чорнага, Азоўскага, Балтыйскага мораў. Навук.працы па гідралогіі і промысле ў Паўн. Ледавітым ак., Баранцавым, Каспійскім, Азоўскім і Чорным морах, гідралогіі і заалогіі марскіх беспазваночных, геал. мінулым паўн. мораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЖУХ (Іван Рыгоравіч) (н. 2.10.1940, в. Пярэспа Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. матэматык. Канд.фіз.-матэм.н. (1980), праф. (1993). Скончыў Брэсцкі дзярж.пед.ін-т (1965). З 1971 у Брэсцкім дзярж. ун-це. Навук.працы па даследаванні ў цэлым дынамічных сістэм на плоскасці; методыцы выкладання матэм. дысцыплін у ВНУ. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Задачник-практикум по методам математической физики. Мн., 1989 (разам з П.С.Беляўцом);
расійскі батанік. Чл.-кар.АНСССР (1932). Скончыў Маскоўскі ун-т (1914). З 1920 праф. Варонежскага ун-та, з 1937 арганізатар і дырэктар Варонежскага бат. саду. Навук.працы па эвалюцыі, сістэматыцы і марфалогіі вышэйшых раслін, гісторыі батанікі. Аўтар філагенетычнай сістэмы вышэйшых раслін. Даў новую класіфікацыю сям. парасонавых на аснове вывучэння анатоміі плода.
Тв.:
Новый принцип биологии: Очерк теории симбиогенеза. М., 1924;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛАС (Валерый Паўлавіч) (н. 12.10.1950, г. Ашмяны Гродзенскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1992). Скончыў БДУ (1973). З 1974 у Ін-це ядз. энергетыкі, з 1991 у Ін-це радыяцыйных фіз.-хім. праблем Нац.АН Беларусі. Навук.працы па тэрмамеханіцы гетэрагенных сістэм і рэактарабудаванні. Распрацаваў фіз.-матэм. асновы праектавання ядз. рэактараў з мікрацеплавылучальнымі элементамі. Прапанаваў аўтаматызаваную сістэму інфрачырв. выпрамянення для лакальнага забеспячэння тэмпературных умоў у аптычнай і радыёэлектроннай вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛЬБЕ ((Kolbe) Адольф Вільгельм Герман) (27.9.1818, г. Гётынген, Германія — 25.11.1884),
нямецкі хімік-арганік. Скончыў Гётынгенскі ун-т (1842). З 1847 у Марбургскім (з 1851 праф.), з 1865 у Лейпцыгскім ун-тах. Навук.працы па арган. хіміі. Распрацаваў метады сінтэзу воцатнай к-ты (1845) і саліцылавай к-ты (рэакцыя К.—Шміта — асн. спосаб прамысл. сінтэзу; 1860), электрахім. метад сінтэзу вуглевадародаў (рэакцыя К.; 1849).
Літ.:
Джуа М. История химии: Пер. с итал. М., 1975. С. 246.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РШУН (Леанард Іванавіч) (4.7.1932, г. Полацк Віцебскай вобл. — 7.4.1995),
бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Канд.тэхн.н. (1963), праф. (1988). Скончыў БПІ (1956), дзе і працаваў (з 1977 прарэктар). З 1980 рэктар Брэсцкага політэхн. ін-та. Навук.працы па матэм. мадэлях, метадах і алгарытмах аптымізацыі стрыжнёвых канструкцый ва ўмовах рэальнага праектавання і вывучэнні заканамернасцей іх напружана-дэфармаванага стану пры сілавых уздзеяннях.
Тв.:
Строительная механика Мн., 1986 (разам з Я.П.Доўнарам).
расійскі біяхімік, фізіёлаг раслін, мікрабіёлаг. Акад.АНСССР (1923). Сын П.А.Костычава. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1900), працаваў у ім (з 1916 заг. кафедры). З 1923 дырэктар Ін-та с.-г. мікрабіялогіі УАСГНІЛ (Ленінград). Навук працы па хімізме дыхання раслін, фізіялогіі і біяхіміі мікраарганізмаў.
Тв.:
Физиология растений. Т. 1. 3 изд М.; Л., 1937;
Избр. труды по физиологии и био химии микроорганизмов. Т. 1—2. М., 1956.