адкрытае акцыянернае таварыства. Засн. ў 1993 у г. Орша Віцебскай вобл. на базе з-да лёгкага машынабудавання (створаны ў 1952 як з-д швейных машын на базе з-да ацяпляльных катлоў, засн. ў 1945). Прадукцыю выпускае з 1953. З 1968 з-д лёгкага машынабудавання «Легмаш», з 1977 галаўное прадпрыемства Усесаюзнага ВА «Прамшвеймаш». Асн. прадукцыя (2000): аўтам. і неаўтам. прамысл. швейныя машыны аднаіголкавыя чаўночнага шыўка, адна- і двухіголкавыя машыны ланцуговага шыўка, змацавальныя і гузікавыя паўаўтаматы, машыны вышывальныя аднагаловачныя, для шыцця футра, быт. прызначэння, раскройнае абсталяванне для швейнай прам-сці, чаўнакі для машын айч. і замежнай вытв-сці, зап. часткі для швейных машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВО́ЛЬНЫЯ НЕЙТРО́НЫ,
нейтроныз кінетычнай энергіяй, умоўна меншай за 100 кэВ. П.н. з кінетычнай энергіяй, большай за 10 кэВ, атрымліваюць з дапамогай паскаральнікаў зараджаных часціц; іх энергія рэгулюецца зменамі напружання паскарэння пратонаў. Нейтроны з меншай энергіяй выдзяляюць з нейтронных пучкоў з дапамогай спец. фільтраў. Нейтроны з энергіяй, большай за 100 кэВ, наз.хуткімі нейтронамі; для іх запавольвання выкарыстоўваюцца запавольнікі (вада, графіт і інш.; гл.Запавольванне нейтронаў). Дэтэктыраванне П.н. праводзіцца на аснове рэгістрацыі прадуктаў выкліканых імі ядз. рэакцый (гл.Дэтэктары ядзернага выпрамянення). П.н. выкарыстоўваюцца для атрымання ланцуговай ядзернай рэакцыі, структурных даследаванняў крышталяў (гл.Нейтронаграфія), вывучэння ўласцівасцей узбуджэння ядз. узроўняў на аснове нейтронных рэзанансаў (гл.Мёсбаўэра эфект) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛАТО́ВІЧ Валерый Станіслававіч (н. 15.4.1945, г. Чэрвень Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне нефралогіі. Д-рмед.н. (1986), праф. (2000). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1969), з 1971 працаваў у ім. З 1986 у Бел.НДІ кардыялогіі (з 1994 заг. лабараторыі). Навук. працы па лячэнні хворых з нырачнай недастатковасцю, дыялізе і трансплантацыі ныркі, уралогіі.
Тв.:
Методы исследований в нефрологии и урологии. Мн., 1992 (разам з А.С.Чыжам, У.Р.Колбам);
Хроническая почечная недостаточность: интеграция и дифференциация лечения. Мн., 1994 (разам з У.І.Саклаковым);
Диагностика болезней почек и мочевых путей (разам з А.С.Чыжам) // Клиническая диагностика: Справ. пособие для семейного врача. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЭКЧЭ́,
адна з трох карэйскіх дзяржаў (П., Кагуро, Сіла), якія ўзніклі ў пач.н.э. Займала ПнЗ Карэйскага п-ва. Першы вядомы цар (ван) П. — Кой [234—286], да часу кіравання якога адносяцца першыя юрыд. ўстанаўленні дзяржавы, пашырэнне будызму, які ў 384 быў абвешчаны дзярж. рэлігіяй. З канца 4 ст. вяла войны з Кагуро, з 5 — з Сіла, у выніку чаго страціла значную ч. сваёй тэрыторыі і вымушана была перанесці сталіцу ў 475 з Хансона (цяпер Кванджу) ва Унчхон (цяпер Канджу), а ў 538 — у Сабуры (цяпер Пуё). У 660 разгромлена аб’яднаным войскам Сіла і кіт. імперыі Тан. З канца 7 ст.тэр. П. ўвайшла ў склад аб’яднанай дзяржавы Сіла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТЛАФО́Р (ад святло + грэч. phoros які нясе),
светлавое сігнальнае прыстасаванне для рэгулявання руху на вуліцах, аўтадарогах і чыгунцы.
Адрозніваюць С. каляровыя з сігналамі — зялёным, жоўтым, чырвоным, а таксама сінім, месяцова-белым (на чыгунках); пазіцыйныя — сігналізуюць размяшчэннем аднакаляровых агнёў; камбінаваныя — спалучаюць сігналізацыю колерам і размяшчэннем агнёў. Першае прыстасаванне святлафорнага тыпу ўстаноўлена ў Лондане (1868), трохкаляровы эл. С. — у Нью-Йорку (1918), Маскве (1930). З 1933 мелі ручное пераключэнне сігналаў, з 1951 — аўтаматычнае. На чыгунцы С. выкарыстоўваецца зпач. 20 ст. (выцесніў семафор).
Святлафоры: 1 — з вертыкальным, 2 — з гарызантальным размяшчэннем сігналаў; 3 — з дадатковай секцыяй; 4 — рэверсіўны; 5 — пешаходны; 6 — для рэгулявання руху трамваяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛСТО́Й Фёдар Пятровіч (21.2.1783, С.-Пецярбург — 25.4.1873),
рускі медальер, скульптар, рысавальшчык і жывапісец; прадстаўнік класіцызму. З 1804 наведваў Пецярбургскую АМ, у 1825—28 яе выкладчык, з 1842 праф., з 1809 ганаровы чл., з 1828 віцэ-прэзідэнт, у 1859—68 таварыш (намеснік) прэзідэнта. Пэўны час быў звязаны з дзекабрыстамі. Творы вызначаюцца вытанчанасцю форм, паэт. успрыняццем антычнасці (барэльефы са сцэнамі з «Адысеі» Гамера і інш.). Выканаў 21 медальён у памяць вайны 1812 г. і замежных паходаў рус. арміі ў 1813—14. Аўтар ілюстрацый да паэмы І.Багдановіча «Душачка» (1820—33), жывапісных карцін, сілуэтных кампазіцый і інш.
Ф.Талстой. Народнае апалчэнне 1812 г. Медальён з серыі, прысвечанай вайне 1812 г. 1816.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЦЁСАЎ (сапр.Вайсбейн) Леанід Восіпавіч
(21.3.1895, г. Адэса, Украіна — 9.3.1982),
расійскі артыст эстрады, спявак. Нар.арт.СССР (1965). З 1911 выступаў на эстрадзе, з 1921 адначасова ў аперэце. З 1929 кіраўнік і саліст, а таксама дырыжор і канферансье створанага ім першага сав. джазавага калектыву «Тэа-джаз» (з 1948 Дзярж.эстр. аркестр Расіі), з якім У. упершыню выканаў многія песні сав. кампазітараў. Яго выкананню ўласцівы лірызм, грамадзянскасць, жыццялюбства. З джазавым калектывам зняўся ў кінафільме «Вясёлыя хлопцы» (1934). Аўтар кніг «З песняй па жыцці» (1961), «Дзякуй, сэрца!» (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭ́ЗА (ад франц. fraise),
рэжучы шматлязовы інструмент з зубамі, размешчанымі на корпусе паралельна ці нахілена да восі яго вярчэння. Прызначаны для апрацоўкі (фрэзеравання) плоскасцей, пазоў, шліцаў, крывалінейных паверхняў, цел вярчэння, разьбы, а таксама для рэзкі матэрыялаў.
Вырабляюць суцэльнымі з легіраваных і хуткарэзных сталей, з устаўнымі зубамі ў выглядзе пласцінак з цвёрдых сплаваў або кампазіцыйных матэрыялаў і інш. У металаапрацоўцы выкарыстоўваюць Ф. цыліндрычныя, тарцовыя, дыскавыя, канцавыя, адразныя, шпоначныя, вуглавыя, модульныя і інш.; у дрэваапрацоўцы — спец. Ф. ў выглядзе ланцуга з загартаванай інстр. сталі і гнездавыя (гл.Дрэварэзальны інструмент, Фрэзерны станок.).
Фрэзы: 1 — цыліндрычныя; 2 — канцавая з канічным хваставіком; 3 — тарцовая з устаўнымі нажамі; 4 — чарвячная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЧА́РМІЯ, Харчова-рэквізіцыйная армія Наркамхарчу РСФСР,
спецыяльнае ўзбр. фарміраванне, з дапамогай якога сав. дзяржава ажыццяўляла харчовую дыктатуру ў 1918—21. Створана ў маі—чэрв. 1918 пры Наркамаце харчавання, з мая 1919 у складзе Войск унутр. аховы з захаваннем падпарадкавання Наркамхарчу. Складалася са створаных пры мясц. органах Наркамхарчу харчатрадаў, з якіх на ваен. ўзор фарміраваліся харчбатальёны і харчпалкі. Іх абавязкі: атрыманне харчавання ад сялян, падаўленне антысав. выступленняў, ахова харч. грузаў і інш. Камплектавалася з добраахвотнікаў, з 1919 і за кошт мабілізаваных. Колькасны склад у чэрв. 1918—2863, у кастр. 1919—45 440, у вер. 1920—77 550 чал. Спыніла існаванне з увядзеннем новай эканамічнай палітыкі (1921).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЦЬКАЎСКАЯ РАЗНА́Я КОСЦЬ,
рускі маст. промысел. Існуе з 1947 у г. Хоцькава Маскоўскай вобл., калі была арганізавана арцель «Народнае мастацтва», з 1960 ф-ка «Народнае мастацтва», з 1970 ф-ка разных маст. вырабаў, з 1993 т-ва «Народнае мастацтва». Засн. на традыцыях апрацоўкі косці (халмагорскай разьбы) і цвёрдых парод дрэва. У 1950—60-я г. майстры стваралі анімалістычную скульптуру і куфэркі з мамантавай косці, самшыту, рогу, перламутру. З канца 1960-х г.асн. матэрыял — косць буйн. раг. жывёлы, з якой рабілі куфэркі, пудраніцы, пярсцёнкі, брошкі, завушніцы, упрыгожаныя расл. арнаментам. У 1990-я г. адрадзілася і разьба па мамантавай косці.