група дробнамаянтковай шляхты Беларусі, Украіны і Літвы ў 16—19 ст. Спадчыннай зямлі яна не мела, а арандавала за грашовы чынш у дзяржавы ці буйных землеўласнікаў (магнатаў). Звычайна заключала з уласнікам вусную дамову аб арэндзе на тэрмін ад 1 да 15 гадоў. Фармальна належала да прывілеяванага саслоўя: мела асабістую недатыкальнасць, не падлягала ваенна-дарожным павіннасцям, мела права голасу на сойміках. У 1795—99 на ўсіх землях, далучаных даРас. імперыі, складала 148 443 чал. мужч. полу з 218 025 чал. усёй шляхты. Для абмежавання доступу Ч.ш. ў дваранства рас. ўрад з канца 18 ст. праводзіў разбор шляхты. Значная частка Ч.ш. да 2-й пал. 19 ст. пераведзена ў саслоўі сялян і мяшчан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́МНА,
возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрыса, за 3 км на ПнЗ ад в. Шарстова, за 27 км на ПнУ ад г.п. Расоны. Пл. 0,92 км², даўж. 1,56 км, найб.шыр. 720 м, найб.глыб. 3,8 м, даўж. берагавой лініі 4,95 км. Пл. вадазбору 13,4 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з Пн на Пд. Схілы катлавіны выш.да 3 м, спадзістыя (на ПнУда 12 м, стромкія), пясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, на ПнУвыш. 0,6 м, пясчаныя. Дно плоскае, у прыбярэжнай частцы даглыб. 2 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей сапрапелем. Зарастае, шыр. паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 60 м. Упадаюць 6 ручаёў, выцякае ручай Язьмянок у воз. Усвеча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЙДА́РА,
вёславая ці парусная бяспалубная лодка прыморскіх чукчаў, каракаў і эскімосаў. Драўляны каркас абцягваўся скурай цюленя або маржа (у эвенкаў былі байдары з дошак). Прамысловыя байдары ўмяшчалі да 9, транспартныя — да 30 чалавек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУГА́Я РЭСПУ́БЛІКА,
французская бурж. рэспубліка, устаноўленая 25.2.1848 (гл.Рэвалюцыя 1848 у Францыі) пасля падзення Ліпеньскай манархіі. Існавала дадзярж. перавароту Луі Банапарта (гл.Напалеон III) 2.12.1851, фармальна да 2.12.1852, калі была абвешчана Другая імперыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАША́К,
гібрыд ад скрыжавання асліцы з жарабцом. Знешне бліжэй да каня, чым да асла. Звычайна драбнейшы за мула і не такі дужы. Бясплодны. Гасп. значэння амаль не мае (выключэнне Л., якога гадуюць у Кітаі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАПТА́ЦЫЯў тэхніцы,
здольнасць тэхнічных устройстваў і сістэм прыстасоўвацца да зменлівых умоў навакольнага асяроддзя ці да змен уласнай структуры, што прыводзіць да павышэння эфектыўнасці іх работы. Уласцівая сістэмам аўтам. кіравання, дзе адаптацыя дасягаецца за кошт змены параметраў, структуры, алгарытму функцыянавання ў залежнасці ад змены характарыстык знешняга асяроддзя і ўласцівасцяў аб’екта праз назапашванне і выкарыстанне інфармацыі. Найб. эфектыўна рэалізуецца ў мікрапрацэсарных сістэмах кіравання за кошт прымянення алгарытмаў кіравання, пабудаваных на прынцыпах саманастройкі, самаарганізацыі і саманавучання (гл.Самапрыстасавальныя сістэмы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДО́НІС,
грэчаская назва фінікійска-сірыйскага бога расліннасці і ўрадлівасці. У міфалогіі Грэцыі Адоніс — каханы Афрадыты. Паводле міфаў, памёр ад раны, але ўваскрэс і ўзнёсся на неба. Культ Адоніса вядомы з 2-га тыс.дан.э., паўплываў на ўзнікненне міфа пра ўваскрэсенне і ўзнясенне Ісуса Хрыста. Да міфа аб Адонісе звярталіся ў л-ры Авідзій, Лопэ дэ Вэга, У.Шэкспір, у жывапісе — Тыцыян, Рубенс, Пусэн і інш.
Даарт.Адоніс. Венера і Адоніс. Маст. П.П.Рубенс. Каля 1614.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́СЦЕР,
рыба, атрыманая ў выніку штучнай гібрыдызацыі бялугі і сцерлядзі ў Расіі (1952), адсюль назва. Спалучае хуткі рост бялугі і ранняе выспяванне сцерлядзі. На Беларусь завезена ў 1973—74 на рыбакамбінат «Белае» (Гомельская вобл.) для вывучэння перспектыў рыбагасп. выкарыстання.
Даўж.да 180 см, маса больш за 30 кг. Пладавітая. Хутка расце. У аквакультуры гібрыды 1-га пакалення за год дасягаюць масы да 500 г, за 2 гады — да 4 кг. Вырошчваюць у басейнах, садках, сажалках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЁРДСЛІ, Бердслей (Beardsley) Обры Вінсент (24.8.1872, г. Брайтан, Вялікабрытанія — 16.3.1898), англійскі мастак-ілюстратар. Вучыўся ў Вестмінстэрскай маст. школе (1891). Зазнаў уплыў Э.Бёрн-Джонса, звяртаўся да прыёмаў яп. гравюры. Развіваў сімвалічныя тэндэнцыі мастацтва позніх прэрафаэлітаў. Шматлікія малюнкі Бёрдслі (іл.дачас. «Жоўтая кніга», які ён выдаваў у 1894—95, і «Савой», 1896, да «Саламеі» О.Уайльда, 1894), адметныя вытанчанасцю і дэкар. элегантнасцю вобразаў, віртуознай гульнёй тонкіх ліній і сілуэтаў, адыгралі важную ролю ў фарміраванні графікі стылю «мадэрн».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БО́ІНГ»,
агульная назва самалётаў авіяц. карпарацыі ЗША «Боінг». Сярод іх шырокафюзеляжны пасажырскі самалёт B-747 (выпускаецца з 1983). Мае 4 турбарэактыўныя двухконтурныя рухавікі з цягай па 244 кН кожны. Перавозіць да 660 пасажыраў. Крэйсерская скорасць да 940 км/гадз, узлётная маса каля 380 т, далёкасць палёту без дазапраўкі да 13,5 тыс.км. B-747 «Джумба Джэт» — на 386 пасажыраў, узлётная маса каля 400 т, далёкасць палёту каля 13 тыс.км. Самалёты «Боінг» вызначаюцца надзейнасцю і эканамічнасцю.